Культура 2013: умацаванне ініцыятыў

У мінулым годзе ёсць свае станоўчыя і адмоўныя бакі. Але пагаджуся з тымі, хто адзначае, што ў адрозненне ад «палітыкі» і «грамадства» праект «культура» застаецца самым паспяховым

Уладзімір Парфянок: Жыцьцё з фатаграфіяй

На сённяшні дзень у партфоліё ЎЛАДЗІМЕРА ПАРФЯНКА больш за два дзясятка праектаў − амаль штодня па здымку, стосы якіх ужо ўтварылі тоўсты дзёньнік эпохі, пералому эпохаў, новай рэчаіснасьці, дзе нязьменным застаецца толькі лад жыцьця аўтара — фатаграфія.

Маскалёва й Шахлевіч. Дыялёгі — 2

Фотамастакі Галіна Маскалёва й Уладзімер Шахлевіч стаяць ля вытокаў сучаснай беларускай фатаграфіі. У сярэдзіне 1980-х яны — кожны сваім шляхам — патрапілі ў студыю Валера Лабко, фэномэн якой пазьней пазначалі як Менская школа фатаграфіі. Жыцьцёвы шлях кожнага з удзельнікаў склаўся па-рознаму. Так, Галіна й Уладзімер жывуць і працуюць у Маскве, калі-нікалі наведваючы Менск і ўзгадваючы з калегамі тыя адначасова блізкія й ужо далёкія часы.

ШТЭФАН КЭГІ: «Я ня веру сёньня ў правакацыю»

Нямецкі тэатар «Rimini Protokoll» называюць лідэрам дакумэнтальнага тэатру й пачынальнікам адной зь ягоных плыняў — «тэатру моманту» (Theater der Zeit). «Rimini Protokoll» — гэта Даніэль Вэтцэль, Штэфан Кэгі й Хельгард Хаўг, якія пазнаёміліся ў 1990-я падчас навучаньня ў Інстытуце прыкладных тэатральных дасьледаваньняў у Гісэне й спачатку паасобку, а потым разам сталі працаваць у зоне паміж тэатрам і рэальнасьцю.

Пра свае працы, досьвед дакумэнтальнага тэатру, мяжу паміж тэатрам і жыцьцём распавядае ШТЭФАН КЭГІ.

Пра сучарт. Зь любоўю!

Спрэчкі вакол другаснасьці сучаснага арту й ягонай каштоўнасьці, а хутчэй, ейнай адсутнасьці не сьціхалі ўсё ХХ стагодзьдзе. А сёньняшняя колькасьць лайкаў пад тэкстамі й выказваньнямі накшталт «Я не люблю сучарт» ці «Мастацтва альбо куча сьмецьця?» паказвае, што гэтае пытаньне так і засталося нявырашаным. Асабліва ў Беларусі, дзе людзі ідуць на выставу й усё яшчэ чакаюць карціны на сьценах, і калі раптам там — ня «плоскасьці», а «куча сьмецьця», ды яшчэ й «уныла-дэпрэсіўнага», то — вось вам і нагода для чарговага запісу ў блогу пра тое, як я не люблю сучарт.

«У пустэчы»: танец невыноснай прыгажосьці

13 лютага ў межах першага форуму плястычных і танц-тэатраў Беларусі «ПлаSтформа-Менск-2013» Ірына Ануфрыева (Беларусь — Швэцыя) паказала бута-пэрформанс «У пустэчы» (ідэя й танец — Ірына Ануфрыева, музыка — Дыяманда Галас, касьцюм — Яана Божак).

Дзьмітры Валкастрэлаў: «Мы выходзім за межы тэатру»

Гэтая размова з рэжысэрам піцерскага незалежнага праекту тэатар post Дзьмітрыем Валкастрэлавым адбылася летась у кастрычніку на фэстывалі «Тэатральныя канфрантацыі» ў Любліне, куды тэатар запрасілі з двума спэктаклямі паводле тэкстаў беларускага драматурга Паўла Пражко — «Я свабодны» (рэжысэр і выканаўца Дзьмітры Валкастрэлаў) і «Замкнёныя дзьверы» (рэжысэр Дзьмітры Валкастрэлаў, выканаўцы: у цэнтры — Дзьмітры Лугоўкін, Марыя Зіміна, Ірына Тычыніна, Аляксандар Заўялаў, Дар’я Румянцава, Дзьмітры Валкастрэлаў, Алег Кутузаў; на ўскрайку — Алёна Старасьціна, Павал Чынароў, Іван Нікалаеў, Дзьмітры Валкастрэлаў).

Game is NOT over!

Асоба й сыстэма — асоба, якая супрацьстаіць ці падпарадкоўваецца сыстэме, сыстэма, што стварае ці пажырае сваіх дзяцей, — гэта тэма, якая ў розных варыяцыях узьнікае амаль у кожным спэктаклі плястычнага тэатру «ІнЖэст». Гэта натуральна, таму што «ІнЖэст» (ці раней «Жэст») паўстаў на пачатку 1980-х як форма непаслушэнства, пратэсту супраць тагачаснай сыстэмы. Гульня й карнавал як спосабы ажыўленьнямёртвых «рытуалаў» сталі асноўнымі арыентырамі для гэтай тэатральнай трупы.

СА-ГА ПРА МАСТАКА Й ПАЭТА АЛЯКСЕЯ ЖДАНАВА

…З карціны на тле нейкага дзіўнага, цёмнага, злавеснага гораду на мяне глядзелі істоты з круглымі шэра-сінімі тварамі й вылупленымі — ці то ад жаху, ці то ад безнадзейнасьці — вачыма. Гэта была «Хмурная раніца» Аляксея Жданава. Горад за сьпінамі гэтых істотаў як быццам нельга было апазнаць — фантазія ці страшны сон мастака?

Але я пазнала гэты горад. Гэта быў Менск, на ўскраіне якога (карціна датавалася 1989 годам) у гэты момант спала я. Горад, які я памятала са свайго сну, быў сонечны й радасны, напоўнены адчуваньнем сьветлага будучага й бясконцага шэрагу адкрытых дзьвярэй. Ён быў зусім не падобны да гораду Жданава.

Але ў той момант, калі я паглядзела на палатно мастака, мой горад, фасады будынкаў якога ўжо былі пакрытыя кракелюрамі, растварыўся, як фантом, агаліўшы сваю рэальную пустэчу. Мастак сваёю працай распавёў мне больш, чым вялізныя маналёгі маіх агорнутых сном бацькоў, інтэлектуальныя перадачы па ТБ і школьныя падручнікі, што ўвесь час перапісваліся пад правільную ідэалёгію.

Выклік — у першую чаргу, сабе

Яны працягваюць іграць спэктаклі ў Менску, актыўна гастраляваць па сьвеце з такім шчыльным графікам выступаў, якому пазайздросьціў бы любы іншы тэатар. Што значыць быць акторам Свабоднага тэатру? Як успрымаюць іх у Эўропе й пра якія пастаноўкі мараць яны самі, — распавядаюць Вікторыя Біран, Павал Гарадніцкі, Сяргей Квачанок, Кірыл Канстанцінаў, Яна Русакевіч, Сьвятлана Сугака, Дзяніс Тарасевіч, Юлія Шаўчук, Марына Юрэвіч.

Прага зразумелай праўды

Мастацтва перастала быць вялікім. Эпоха, калі яно мела права гуляць у паралельныя мастацкія сфэры, напэўна, адыйшла назаўжды. Працам, якія ўяўляюць сабою гульню канцэптаў ці якія нарадзіліся ва ўтульных майстэрнях, перастаеш верыць. Сапраўдным мастацтвам бачыцца тое, дзе аўтар непасрэдна празь сябе прапускае боль і пакуты. Ён сам становіцца тым матэрыялам, хлебам, які потым будзе надкусваць глядач.

Жанна Гладко: быць як «я»

Жана Гладко выкарыстоўвае візуальную мову, якая дазваляе ёй стварыць прастору, дзе камунікацыя становіцца магчымай. Ня толькі паміж ёю й гледачом, але — і Іншым. Мастачка, фіксуючы й сутыкаючы супрацьлегласьці, адначасова мірыць іх як неабходныя элемэнты для існаваньня сьвету й сябе ў ім.

Пра рамантызм, гендэр і дэмакратыю

Пятыя Варшаўскія тэатральныя сустрэчы, што адбыліся гэтай вясною, у чарговы раз пацьвердзілі ня толькі мастацкую актыўнасьць польскага тэатру, але галоўнае — гатоўнасьць тэатральных дзеячоў рэагаваць на падзеі, што адбываюцца як у іх краіне, так і за мяжой. Чаго, на жаль, катастрафічна бракуе ў беларускай тэатральнай прасторы.

pARTisan©, 2012-2024. Design: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology

91 queries in 0,306 seconds.