ЭДЫП і Себасцьян

Пасля прагляду «Латэнтных мужчын» Яўгена Карняга ў галаве круціцца толькі адна думка: няўжо ўсё так дрэнна? І чаму дасягнуць пісуара пад столлю ёсць галоўнаю мэтай для мужчын? А можа, мужчынам і жанчынам, як ніколі, патрэбны дыялог?

HUM FLYING BULLETPROOF NOODLE

…Думка Жбанкова настолькі добра перагукалася з маім даўнім разважаннем пра менскую каманду «Hum Flying Bulletproof Noodle», што менавіта з гэтага я вырашыла пачаць інтэрв’ю з Ягорам Яворскім і Іванам Кіліным — удзельнікамі калектыву «з доўгай назвай і вялікім патэнцыялам»

СНЯЖЫНКА ПА ІМЕНІ МАРЫ КОНА

Вобраз далікатнай Мары Кона, з брошкай у форме сняжынкі на нябеснага колеру пінжаку, складана сумясціць з яе высокім статусам у літаратурных колах Японіі. Яна сябра некалькіх прэстыжных японскіх паэтычных аб’яднанняў, уладальніца «Tanka Splendor Award » і аўтар васьмі зборнікаў паэзіі танка. Прычым не толькі на роднай, японскай, але і на англійскай і латышскай мовах. На беларускую мову яе вершы перакладае Вольга Гапеева, а ў кнігарні «Логвінаў», пад акампанемент музыкі Улада Бубена, нядаўна (14 верасня) можна было пачуць, як танка гучаць у арыгінале

Гвіда КАТАЛАНА: «ПАЭЗІЯ — ГЭТА СЕКС»

Гвіда Каталана — «малады» італьянскі паэт з Турына. Адзін з нямногіх, хто бярэ на сябе адказнасць называцца менавіта «прафесійным паэтам», аўтар шасці зборнікаў іранічных, эратычных і саркастычных вершаў і дыялогаў з уяўнай жанчынай.

Паэт выступае, паэт вандруе, паэт, для якога паэзія — гэта секс.

Вольга аб Вользе, альбо Гiсторыi герояў, якiх можна з’есцi

Яна спачувае памідору і прымушае хаваць заручальныя пярсцёнкі ў фабрычных пельменях, што развальваюцца на вачах. У ейным свеце кансервы — агідныя пачвары, якія насяляюць кухню, а макарона непарыўна звязана з пытаннем даверу. У сваёй новай кнізе «(В)ядомыя гісторыі» беларуская паэтка, перакладчыца і навукоўца Вольга Гапеева зноў спалучае тое, што, здавалася б, спалучаць нельга

pARTisan©, 2012-2024. Design: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology

91 queries in 0,319 seconds.