НОВЫЯ МУЗЕІ ПОЛЬШЧЫ, ЯКІЯ ТРЭБА ПАБАЧЫЦЬ НА СВАЕ ВОЧЫ

Лакальнасць і актуальныя для краіны, канкрэтнага горада ці рэгіёна тэмы — тое, што аб’ядноўвае канцэпцыі новых польскіх музеяў. За апошні год з’явіліся два значныя пункты на музейнай мапе Польшчы

МАСТАЦТВА ЯК ІНСТРУМЕНТ ПРАЦЫ З КУЛЬТУРАЙ ПАМЯЦІ

Заходнееўрапейскае грамадства праз 20 гадоў пасля заканчэння Другой сусветнай вайны пачало актыўна пераапрацоўваць атрыманы траўматычны досвед. Працэс гэты працягваецца і сёння. Чулыя да ваганняў соцыуму мастакі даволі часта звяртаюцца да балючай тэмы вайны, а таксама памяці і забыцця. Адзін з іх, польскі мастак Міраслаў Балка, увёў паняцце «пост-сведка»: у такой якасці выступае глядач, які аказваецца тварам да твару з падзеямі мінулага. Праваднікі ў мінулае Праекты знакавых […]

ПЕРАД УЛАСНАЙ ТРУНОЙ З НАДРУКАВАНЫМ ШТРЫХ-КОДАМ

У канцы кастрычніка ў Менск прыязджаў мастак, куратар і дырэктар аднайменнага фонду сучаснага мастацтва Gaspare foundation (Венецыя) Гаспар Манас. Ён выступіў і ў складзе зорнага журы на «Восеньскім салоне», а таксама даў асобную лекцыю, падчас якой распавядаў тое, што ведае пра ўзаемаадносіны паміж мецэнатамі і мастакамі. Зрэшты, у гэтую збольшага псіхатэрапеўтычную споведзь былі ўплеценыя гісторыі з жыцця і кар’еры лектара.

ВЫБАР ПАМІЖ ЦЭНТРАМ І ПЕРЫФЕРЫЯЙ

Напрыканцы кастрычніка ў межах «Восеньскага салона з Белгазпромбанкам» Менск наведалі вядомыя на сусветнай арт-сцэне эксперты — Аэса Сігуронсдоцір, Гаспарэ Манас, Дытар Роелстратэ, а таксама Мікалай Палажчанка і Абігайл Вінаград. Куратары не толькі ацанілі працы беларускіх мастакоў, прадстаўленых на «Салоне», вызначыўшы пераможцаў, прайшліся па сталічных музеях і галерэях, пазнаёміліся з мясцовай арт-супольнасцю, але таксама правялі шэраг адукацыйных сустрэч. На жаль, для менскай публікі іх прыезд не стаў […]

Рамонт на балоце ў адной дзеі з мноствам эпізодаў

У красавіку менскі глядач меў магчымасць убачыць спектакль «X-TРAДЫЦЫЯ» пластычнага тэатра «ІнЖэст» Вячаслава Іназемцава. У пастаноўцы прымалі ўдзел берлінскія акцёры. У кастрычніку ў межах Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва «Тэарт» «ІнЖэст» зноў паказаў гэты спектакль пад назвай «Рамонт»

Дар’я Нуждзіна: пэрсанальны дэбют

Выстава «Абліччы» праходзіла ва ўстанове адукацыі — Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасьці дзяцей і моладзі, дзе звычайна паказваюць працы дзяцей і вучнёўскай моладзі. Гэта мімаволі прымушае нас задумацца пра стан прафэсійнай мастацкай адукацыі, дакладней, пра ейны крызыс. Па словах кіраўніка арт-студыі «Выспа» Юрыя Іванова, «фэномэн Дашы Нуждзінай паказвае, што для ўласных пераканаўчых і арыгінальных творчых выказваньняў не патрабуецца дыплём вышэйшай мастацкай установы. Мінуючы шлях акадэмічнай схалястыкі зь ейным культам «правільнага» маляваньня, аўтарка абірае іншую пазыцыю — лімітавую спрошчанасьць і ўмоўнасьць выяўленьня рэальнай прасторы й падзеяў».

pARTisan©, 2012-2024. Design: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology

91 queries in 0,277 seconds.