БУЛЬБА-ХОРАР: саламяная «Масакра»

«Масакра» цьвёрда стаіць на беларускай глебе. І справа ня толькі ў фальклёрна-ваўкалачных традыцыях. І ня толькі ў тым, што гісторыя графа-мядзьведзя, расказаная ў пазычаным «Локісе» Праспэра Мэрымэ, зьнітаваная зь беларускімі легендамі (рэжысэр Андрэй Кудзіненка нават распавядаў, што яму паказвалі магілу беларускага Локіса). Справа — у кінавытоках», — мяркуе Андрэй Расінскі

Культурніцкія войны як фабрыка ахвяраў

Дзіўная вайна… На гэтай вайне даўжыня спадніцы — стратэгічная апэрацыя, выступ рок-музыкі — артылерыйскі абстрэл, а кулінарныя смакоцьці — зброя масавага зьнішчэньня. Арміі тут зьяўляюцца зь ніадкуль, вораг не падазрае пра абвешчаную вайну, а ўдарныя тылавыя атрады — школьныя настаўніцы й нянькі зь дзіцячых садкоў. Показка, анэкдот, казка — як паветраная авіяцыя; памада, дзявочая валізка, кветачкі на спатканьні — танкавая атака ў адгазьніках…

Гэтая вайна — культурніцкая. Паміж сабой б’юцца каштоўнасьці дый формы розных тэрыторый, часоў і сацыяльных груповак.

pARTisan©, 2012-2024. Design: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology

91 queries in 0,233 seconds.