БЕЛАРУСКАЕ КІНО ЯК ВЫПАДКОВАСЬЦЬ

Дзяржаўная кінавытворчасьць заходзіць у тупік з прычыны абмежаванага фінансаваньня й цэнзуры, якая перашкаджае пашырэньню тэматычнага поля. Незалежныя маладыя фільммэйкеры ціхенька здымаюць нешта для сябе, а потым гучненька (як Крыс Нонг) паказваюць свой беларускі блакбастэр зь няхілым галівудзкім патэнцыялам… Ёсьць яшчэ, напрыклад, тэлеканал «Белсат», які мае ўласную вытворчасьць дакумэнтальнага кіно… Здавалася б, мусіць быць здаровы канкурэнтны асяродак, а атрымліваецца — поле бітвы.

Экзістэнцыйная антысанітарыя Аляксея Германа

Не сцвярджаю, што паглядзець «Цяжка быць богам» — марны занятак. Але тое, што многія сэнсава важныя рэчы цяжка адрозніць падчас першага прагляду стужкі, якая цягнецца тры гадзіны, — факт. А на другі прагляд, як пісаў у сваім эсэ для «Новай газеты» Умбэрта Эка, наўрад ці хто адважыцца

У ФРАНСУА АЗОНА СКЛАДАНАСЦІ

— Ой, нейкі незвычайны фільм, — прамаўляюць непадрыхтаваныя гледачы пасля новага фільма Франсуа Азона «Маладая і прыўкрасная». Але насамрэч нічога незвычайнага ў гэтым фільме няма. Ні для Азона, ні для чалавецтва наогул. Як пішуць класікі, усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся

Беларускае кіно «нулявых»: пазытыў і нэгатыў

Што такое «нулявыя»? Гэта калі ўсё па нулях… Ну альбо калі не па нулях, то палова на палову. У пэрыяд з 2001 па 2010 год (палову ў чатырохзначнай лічбе кожнага году нязьменна займаюць нулі — што б гэта значыла?) беларускі кінэматограф перажываў ня лепшыя часы. Гэта быў такі пэрыяд-масток паміж мінулым і будучыняй….

«One Short Film Fest» на службе ў кароткага мэтру

Ці атрымалася ў ІІІ фэстывалю кароткамэтражных фільмаў «One Short Film Fest» знайсьці сваіх, — я так і не зразумела. Але зразумела, што супакойвацца арганізатары Вольга Давыдзік, Антаніна Серакова й Юлія Калнагорава пакуль не зьбіраюцца. Прынамсі, у менскай кавярні «Loft Cafe» цяпер на ганаровым месцы вісіць адмысловы дыплём — падзяка за дапамогу ў правядзеньні фэсту. Вось ужо ня першы год запар там праходзяць паказы «One Short Film Fest». І, мяркуючы па ўсім, будуць праходзіць і надалей.

Свабода, якая выбілася з-пад кантролю

У Квэнціна Таранціна кожны фільм — такая сабе сінефільская штучка.
Ён ніколі не забываецца ўключыць у сцэнар флёр Бадзі Холі або атмасфэру «Таксіста» Марціна Скарсэзэ, старую добрую кантры-музыку з сваёй уласнай калекцыі або самога сябе, у ролі якога-небудзь тыпажнага недарэкі.

Вось і ў сваёй новай стужцы «Джанга вызвалены» Таранціна не ўтрымаўся й такі зьявіўся напрыканцы фільму ўласнаю пэрсонай. Праўда, ненадоўга. Каб эфэктна ўзарваць сябе на дынаміце рукамі галоўнага героя «нігера», былога чорнага раба Джанга (Джэймі Фокс). Тут можна ўзгадаць пра «сьмерць аўтара» й правесьці ланцужок цікавых асацыяцыяў.

«Ганна Карэніна»: Уронскі й трошачку нэрвы

У менскі пракат выйшла стужка паводле самага «рэйкавага» твору на сьвеце. І ў нас нарэшце захацелі наладзіць прэм’еру, ня горшую за сусьветную.

У цывілізаваным сьвеце прынята гучна адзначаць выхад чарговага кінамэгашэдэўру: касьцюмаваныя імпрэзы, шампанскае, прэса й усё такое. У сталічным кінатэатры «Цэнтральны» з нагоды доўгачаканай прэм’еры «Ганны Карэнінай» брытанца Джо Райта танчылі пад палянэз Міхала Клеафаса Агінскага «Разьвітаньне з Радзімай» і сьпявалі рускія рамансы, пілі шампанскае й дапытваліся ў актораў ды іншых славутасьцяў, што ж яны думаюць пра новы фільм з Кірай Найтлі.

pARTisan©, 2012-2024. Design: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology

91 queries in 0,373 seconds.