АНДРЭЙ КУДЗІНЕНКА: час партызанаў
Лепшы прыклад посткалянiяльнага аўтарскага мысьленьня — поўнамэтражны iгравы дэбют рэжысэра-дакумэнталiста Андрэя Кудзіненкі «Акупацыя. Мiстэрыi». Фiльм, закрытыя прэм’ерныя паказы якога прайшлi ў кастрычніку 2003 г., пасьпеў выклікаць вострую цікавасьць у айчыннага гледача, сэрыю публiкацыяў у недзяржаўнай прэсе й зьезьдзіць на кiнафэстываль у Ротэрдаме. Пра парадоксы «партызанскага кiно» згадзіўся распавесьці pARTisan аўтар самага яскравага беларускага фiльму апошніх гадоў Андрэй КУДЗIНЕНКА.