Тры дні ў пекле
Павал Пражко — аўтар некалькіх дзясяткаў тэкстаў, асаблівасьцю якіх ёсьць бесьперапынны пошук новых для аўтара мастацкіх сродкаў, што дазваляюць яшчэ шырэй рассунуць межы «праўдзівага» ў тэатры, выявіць рэалізм ужо цяперашняга часу. Аўтару ўдаецца апісаць навакольную штодзённасьць як яна ёсьць, перадаць наратыў гэтай штодзённасьці. Пражко дакладна адчувае гэтую прастору, і тое, што іншаму драматургу, магчыма, было б не дазволена, стала ў Пражко ягоным стылем.
«pARTisan» публікуе пераклад урыўкаў з апошняй п’есы Паўла Пражко «Тры дні ў пекле».