Вэрсія культуры

Культура – гэта вэрсія. Балота й неба, Стоўнхэндж і калійная соль, тапінамбур і фінік, інкі й дакі, белсацрэалізм і панк, трансвэстыты й япі – усё існае мае сваю вэрсію. Незьлічоныя культуры-вэрсіі ўключаюць у сябе структуру й тэмпэратуру, лад і быт, традыцыю й ідэалёгію, эмоцыі й рацыі, у тым ліку й самое жыцьцё. Гэта ўсё – толькі часткі розных культураў-вэрсіяў. Кожны чалавек і кожны народ маюць сваю вэрсію ці нават некалькі вэрсіяў, што могуць спалучацца, а могуць і канфліктаваць між сабою. Да прыкладу, беларусы маюць некалькі вэрсіяў сябе – некалькі культураў рознага ўзроўню разьвітасьці й гармоніі.

Дзядзя Федзя зьеў мядзьведзя

Чалавек Дастаеўскага — не зацыклены, не фанатык, ён толькi пакутуе ад усялякага iрацыяналiзму ў грамадзкiм жыцьцi. Што да Заходняга й Усходняга чалавека, дык яны ў iрацыяналiзьме знаходзяць i станоўчае: свой нацыянальна-рэлiгiйны фундамэнт, празьмерную адкрытасьць цi празьмерную закрытасьць адпаведна ўсходняй i заходняй душы, кожны сваё мэсiянства. Мы — пасярэдзiне.

pARTisan©, 2012-2024. Design: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology

91 queries in 0,262 seconds.