МАСТАК ЯК «КРОПКА СУПРАЦІВУ»

На прыкладзе супрацьстаяння беларускага мастака Аляксея Талстова з Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў у Мінску, якое адбывалася на працягу мінулага года і асвятлялася як у дзяржаўных, так і незалежных медыя, паспрабую вызначыць, на якім узроўні адбываецца супадзенне гэтых рыторык.

2016: МАСТАЦТВА, ЯКОЕ ЗВЯРТАЕЦЦА Ў СУД

Падводзіць вынікі года ў культурным полі заўсёды няпроста, бо ёсць верагоднасць на кагосьці забыцца, не заўважыць, стварыць заснаваную на асабістых густах сістэму прыярытэтаў. Асабліва, на маю думку, складана сёлета. З аднаго боку, наўрад ці можна казаць пра «выбухі», год і сапраўды быў у пэўным сэнсе прадказальным, без асаблівых зрухаў. З іншага — падзей і імёнаў па ўсёй Беларусі і нават на […]

МІХАІЛ ГУЛІН: МЫ ТОПЧАМСЯ НА АДНЫМ МЕСЦЫ?

Пра тое, чым усё-ткі запомніцца гэты год, з якімі выклікамі мастакі сутыкнуліся, і пра перспектыву будучыні pARTisan пагутарыў з мастаком, куратарам і актыўным дзеячам беларускай арт-супольнасці — Міхаілам Гуліным

ІЗАЛЯЦЫЯ: МАСТАЦТВА СУПРАЦЬ ЗБРОІ

Пра гісторыю Фонду «ІЗАЛЯЦЫЯ. Плятформа культурных ініцыятываў», ягоную ідэю й актыўнасьць, пра тыя фарматы працы, якія зьявіліся з прычыны «новай» сытуацыі як ва Ўкраіне, так і ў сьвеце, распавядае дырэктарка па камунікацыях — ГАННА МЯДЗЬВЕДЗЕВА.

ПАКАЛЕНЬНЕ, (НЕ)ТРАЎМАВАНАЕ «САЎКОМ»

pARTisan #28’2015 Літаратурная кар’ера маладога беларускага празаіка АНДРЭЯ ЛАЗУТКІНА распачалася ў 2014 годзе. Спачатку ён скончыў Школу маладога пісьменьніка, а потым трапіў у літаратурную рэзыдэнцыю ў Вільню, дзе напісаў сваю дэбютную кнігу «Палігон», якую пісьменьніца Людміла Рублеўская назвала «прозай дваццацігадовых». Кніга адразу была заўважаная й справакавала вострыя спрэчкі: абмяркоўвалі як трэшавы правакацыйны стыль аўтара, так і ягоную адкрытую камуністычную прыхільнасьць. «Вядома, Лазуткін для сусьветнай […]

ТОМАС ОСТЭРМАЕР: ГЭТА МАЁ ТАБУ

Адмыслова для pARTisan Томас Остэрмаер расказвае пра тое, чаму маладому рэжысёру неабходна быць моцным і ўпарта ісці да сваёй мэты, чаму авангард сёння недарэчны, пра абсалютна не новыя змены ў геапалітычнай сферы, а таксама пра тыя выклікі, якія асабіста для яго як для творцы падаюцца важнымі

АНДРЭЙ КУДЗІНЕНКА: ВЫКЛІК НОВАМУ СВЕТУ

18 верасня сталі вядомыя вынікі конкурсу «Амнібус» у межах Фестываля кіно краін СНД і Балтыі «Кінашок» у Анапе: галоўны прыз атрымаў кінаальманах ад беларускага рэжысёра Андрэя Кудзіненкі (выступае галоўным куратарам) «Хранатопь #375». Пра ідэю, праект, эксперыменты, увогуле пра будучае беларускае кіно расказвае Андрэй Кудзіненка

ШТО ГЛЯДЗЕЦЬ НА «ТЭАРТ»

29 верасня спектаклем «Донка — пасланне Чэхаву» швейцарскага рэжысёра Даніэля Фінцы Паска адкрыецца Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ». Прапануем топ «павінны ўбачыць» — ад тэатральнага крытыка Тані Арцімовіч

ЮЛІЯ ВАГАНАВА: МУЗЭЙ ЯК ПРЫКЛАД ГРАМАДЗЯНСКАЙ ПАЗЫЦЫІ

Нягледзячы на ўжо больш чым векавую гісторыю, Нацыянальны мастацкі музэй у Кіеве сёньня — унікальная пляцоўка, якая выразна артыкулюе ня толькі сваю мастацкую місію, але й грамадзянскую пазыцыю, што ёсьць велізарнаю рэдкасьцю, асабліва ў постсавецкай прасторы

АДАМ ГЛОБУС: «МЫ НЕ ХОЧАМ СТВАРАЦЬ УЛАСНУЮ ГІСТОРЫЮ»

У другой частцы размовы, прысвечанай менскаму нонканфармізму 1980-х, мастак і пісьменнік Адам Глобус расказвае пра машыну цэнзуры, самвыдатаўскія кнігі і тамвыдат.

НЕ ЛЕГІТЫМАЦЫЯ, АЛЕ – ІМІТАЦЫЯ

Што адбываецца з сучасным мастацтвам у Беларусі: яно выкарыстоўвае партызанскія тактыкі ці каланізуецца, пераўтвараючыся ў мясцовы «мэйнстрым»?

МАКСІМ ТЫМІНЬКО: ПЕРАТВАРЭННЕ Ў ВІЗУАЛЬНЫ ПАР

Беларускі мастак Максім Тымінько з’ехаў з краіны ў сярэдзіне 1990-х. У 2005 годзе ён скончыў Акадэмію медыямастацтваў у Кёльне (Германія) і з тых часоў жыве за мяжой. Цяпер яго можна знайсці ў Кёльне і Амстэрдаме: жыць паміж некалькімі гарадамі — нармальная практыка для сучаснага заходнееўрапейскага мастака. Тым не менш, калі Максіма клічуць у Беларусь, ён пагаджаецца – нават нягледзячы на адсутнасць умоваў

МАРЫНА НАПРУШКІНА: МЫ НЕ ВЕДАЕМ АДНО ПРА АДНАГО

Мала хто ведае, што год таму Марына Напрушкина, беларуская мастачка, якая жыве і працуе ў Берліне, выступіла ініцыятарам кампаніі Neue Nachbarschaft // Moabit (Новае суседства // Моабіт, якая на грамадскіх пачатках працуе з бежанцамі і абараняе іх правы.
Пра гісторыю ініцыятывы, яе дзейнасць, вынікі і перспектывы распавядае МАРЫНА НАПРУШКІНА.

ПАМЯЦЬ, ЯКОЙ БРАКУЕ ПРАСТОРЫ

Спектакль «Чарнобыль» незалежнай тэатральнай групы «Крылы халопа» з Брэста створаны на падставе дзвюх экспедыцый у беларускую частку зоны адсялення і Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік, інтэрв’ю з людзьмі, якіх эвакуявалі па аварыі ў Чарнобылі, дакументаў, звязаных з наступствамі катастрофы, і матэрыялаў форумаў, прысвечаных будаўніцтву АЭС у Астраўцы. Нарэшце яго змагла пабачыць і беларуская публіка

«КРЫЛЫ ХАЛОПА»: ХУТЧЭЙ, ДЫСКАМФОРТНАЕ МАСТАЦТВА

Чуткі пра тое, што недзе на ўскрайку Беларусі існуе яшчэ адзін Свабодны тэатр, часам даходзілі і да Менску. Але, ізаляваныя ў сваім асяроддзі, мы амаль нічога не ведалі пра тое, што яшчэ за некалькі гадоў да з’яўлення ў сталіцы тэатру, пра які неўзабаве будзе ведаць увесь свет, у Брэсце энтузіясты, не пагаджаючыся на ўмовы знешніх і ўнутраных несвабодаў, ужо распачалі свой праект — Свабодны тэатр. Гэта быў 2001 год…

ХАТКА: ЗНАЙСЦІ СВОЙ ІНСАЙД

У верасні 2013 года ў блогу Уладзіміра Шчэрбаня, рэжысёра Беларускага свабоднага тэатра вельмі коратка і сціпла напрыканцы доўгіх разважанняў была напісана інфармацыя пра тое, што памяшканне, у якім яны жылі і ігралі на працягу амаль шасці гадоў, альбо — хатка, назва, пад якой ведалі гэтае месца — болей ім не належыць.Так скончыўся вельмі важны перыяд тэатральнага (ды і не толькі) жыцця сталіцы — скончыўся як для тэатра, так і да гледачоў

REPLIKA: БЕЛАРУСКАЯ АРТ-ГЕНЕРАЦЫЯ Z

Пакуль наратыў сучаснага беларускага мастацтва 1990-х і «нулявых» толькі пішацца — вяртаюцца імёны, узгадваюцца факты і феномены, з дзяржаўнымі інстытуцыямі вядзецца барацьба супраць манапалізацыі гісторыі і сфераў уплыву, — за апошнія некалькі гадоў у Менску адбыўся шэраг выставаў-падзеяў (у межах гэтага тэксту гаворка пойдзе аб праектах, прэзентаваных на пляцоўцы Галерэі сучаснага мастацтва «Ў»), аналізуючы якія можна гаварыць пра з’яўленне творцаў новага пакалення.  У чым яны падобныя? […]

Міхаіл Гулін: «Права ня жыць у падпольлі»

Пра складанасьць публічнага выказаваньня ў Беларусі, пра свой пэрсанальны досьвед, а таксама пра тое, чаму ён не займаецца палітычным мастацтвам, распавядае мастак МІХАІЛ ГУЛІН

pARTisan©, 2012-2024. Design: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology

91 queries in 0,382 seconds.