БУМ-БАМ-ЛІТ: НЕ ПЫТАЙСЯ, ПА КІМ БОМКАЕ ТАЗІК

13 лістапада ў Музэі-майстэрні З. Азгура «Бум-Бам-Літ» адзначае сваё 20-годзьдзе. Архіў! pARTisan #1’2002, тарашкевіца «Бум-Бам-Літ» — творчы рух беларускіх авангардыстаў. Утвораны ў 1995 г. Вядомы сваімі літаратурна-музычнымі імпрэзамі, мастацкімі акцыямі, пэрформансамі. Асноўныя чальцы суполкі: Валянцін Акудовіч (называе сябе «адвакатам» ББЛ), Зміцер Вішнёў, Алесь Туровіч, Альгерд Бахарэвіч, Юрась Барысевіч, Віктар Жыбуль, Ілля Сін, Сева Гарачка, Серж Мінскеві, Вальжына Морт, […]

АЛЕСЬ ПУШКІН. ІЛЬВІНАЕ СЭРЦА

Юрась Барысевіч пра асобу беларускага мастака-акцыяніста Алеся Пушкіна: першыя гэпэнінгі й пэрформансы, галерэю ў Віцебску й першую выставу соц-арту.
«Пушкін — патрыёт ня толькі сваёй зямлі, але й той эпохі, якой належыць ягонае цела. Ці ёсьць у ягоных пэрформансах нейкі надбеларускі, вечны элемэнт? Спадзяюся, яны захаваюць актуальнасьць паўсюль, дзе людзі будуць змагацца за сваю й чужую свабоду»

АЛЯКСЕЙ ЖДАНАЎ: УЗАРАНАЯ МЕРЗЛІНЯ

Бунтарскі характар Аляксея Жданава, легендарнага героя мінскай багемы, праявіўся ўжо ў дзяцінстве: Аляксея выключылі са школы за тое, што «творча пераасэнсаваў» жэст піянера-героя (які замахнуўся гранатай на акупантаў), адкалупаўшы на помніку (каля штабу Беларускай вайсковай акругі) ад надпісу «Марат Казей» апошнюю літару. Пасля трох курсаў БДУ, дзе Жданаў вывучаў філасофію, яго выключылі з той самай нагоды — за нелаяльнае стаўленне да афіцыйнай ідэалогіі (у прыватнасці, за адмову ўхваліць замарожванне «Пражскай вясны» 1968-га). Чалавек бескампрамісны, аматар дыскусій, ён не ўмеў падтакваць або своечасова прамаўчаць.

ГАЛАВА ДА НЕБА

Андрэй Вераб’ёў распрацоўвае жанр аўтапартрэту шырэй і глыбей за каго-кольвек зь вядомых мне аўтараў. Андрэй, па сутнасьці, ператварыў сродак у мэту, жанр — у тэму. Ледзь ня ўсе мастацкія праекты Вераб’ёва падкрэсьлена аўтабіяграфічныя, аднак шукае ён у гэтых нібыта нарцысічных творах не сябе, а кожнага з нас.

pARTisan©, 2012-2024. Design: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology

94 queries in 0,315 seconds.