Удзел у мастацкім эка-пленэры 2016

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», ГА «Экадом» і ўстанова «Агра-Эка-Культура» запрашаюць да ўдзелу ў мастацкім эка-пленэры 2016, які адбудзецца 6 – 14 жніўня 2016 года на хутары каля заказніка «Блакітныя азёры». Падчас пленэраў мастакі слухаюць лекцыі ад эколагаў, размаўляюць з мясцовымі жыхарамі, шукаюць сцежкі ў густых лясах, плаваюць у азёрах і ствараюць мастацтва. Вынікам стане выстава, якая пройдзе […]

«Зразумей Украіну». Конкурс эсэ і перакладаў сучаснай украінскай літаратуры

Літаратурны дом «Логвінаў» Беларускі ПЭН-Цэнтр Cаюз беларускіх пісьменнікаў Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях: 1. Пераклад сучаснай украінскай літаратуры (паэзія, кароткае апавяданне, эсэ). 2. Аўтарскае прачытанне сучаснай украінскай літаратуры (рэферат або эсэ, прысвечанае аднаму з сучасных украінскіх аўтараў альбо канкрэтнаму твору). Умовы конкурсу. Да удзелу ў конкурсе запрашаюцца школьнікі і студэнты, маладзейшыя за 25 год, якія стала пражываюць у Беларусі. Мова твораў — беларуская, руская, […]

30 траўня — вечар прысвечаны Оскару Мілашу

Вечар прысвечаны французска-польскаму паэту Оскару Мілашу і культурным повязям паміж народамі Вялікага Княства Літоўскага. Госці: прафесар філасофіі Бенедыкт Завіша-Даўгяла (Францыя) музыка Анджэй Пілецкі (Літва) культуразнаўца Сяргей Харэўскі паэт Андрэй Хадановіч Мадэратар — паэт і мастак Міхал Анемпадыстаў 30 траўня. Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а). Уваход вольны. Пачатак а 18-30.

Публічныя лекцыі \ «Радыюс нуля»

У Менску яшчэ ніколі не было столькі публічных лекцыяў.

pARTisan©, 2012-2024. Design: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology

95 queries in 0,232 seconds.