ІЗАЛЯЦЫЯ: МАСТАЦТВА СУПРАЦЬ ЗБРОІ

Пра гісторыю Фонду «ІЗАЛЯЦЫЯ. Плятформа культурных ініцыятываў», ягоную ідэю й актыўнасьць, пра тыя фарматы працы, якія зьявіліся з прычыны «новай» сытуацыі як ва Ўкраіне, так і ў сьвеце, распавядае дырэктарка па камунікацыях — ГАННА МЯДЗЬВЕДЗЕВА.

МАСТАЦТВА ЯК ІНСТРУМЕНТ ПРАЦЫ З КУЛЬТУРАЙ ПАМЯЦІ

Заходнееўрапейскае грамадства праз 20 гадоў пасля заканчэння Другой сусветнай вайны пачало актыўна пераапрацоўваць атрыманы траўматычны досвед. Працэс гэты працягваецца і сёння. Чулыя да ваганняў соцыуму мастакі даволі часта звяртаюцца да балючай тэмы вайны, а таксама памяці і забыцця. Адзін з іх, польскі мастак Міраслаў Балка, увёў паняцце «пост-сведка»: у такой якасці выступае глядач, які аказваецца тварам да твару з падзеямі мінулага. Праваднікі ў мінулае Праекты знакавых […]

БЕЛАРУСКАЕ МАСТАЦТВА ЗА МЯЖОЙ: ЛІСТАПАД 2015

Хроніка Андрэя Дурэйкі, прысвечаная персанальным праектам беларускіх мастакоў і мастачак за мяжой, а таксама іх удзелу ў міжнародных калектыўных праектах

ВЫБАР ПАМІЖ ЦЭНТРАМ І ПЕРЫФЕРЫЯЙ

Напрыканцы кастрычніка ў межах «Восеньскага салона з Белгазпромбанкам» Менск наведалі вядомыя на сусветнай арт-сцэне эксперты — Аэса Сігуронсдоцір, Гаспарэ Манас, Дытар Роелстратэ, а таксама Мікалай Палажчанка і Абігайл Вінаград. Куратары не толькі ацанілі працы беларускіх мастакоў, прадстаўленых на «Салоне», вызначыўшы пераможцаў, прайшліся па сталічных музеях і галерэях, пазнаёміліся з мясцовай арт-супольнасцю, але таксама правялі шэраг адукацыйных сустрэч. На жаль, для менскай публікі іх прыезд не стаў […]

ПАРТРЭТ ШМАТКРОТНЫ: ЯШЧЭ РАЗ ПРА ВІТКЕВІЧА

Выстава з немудрагеліста-энцыклапедычнай назвай «Фотаздымкі Станіслава Ігната Віткевіча „Віткацы“ (1885—1939)», у якую ўвайшло 28 прац майстра, стала сапраўдны каштоўным упрыгожваннем «Месяца фатаграфіі ў Менску»

БЕЛАРУСКАЕ МАСТАЦТВА ЗА МЯЖОЙ: КАСТРЫЧНІК 2015

Хроніка Андрэя Дурэйкі, прысвечаная персанальным праектам беларускіх мастакоў за мяжой, а таксама іх удзелу ў міжнародных калектыўных праектах

БУМ-БАМ-ЛІТ: НЕ ПЫТАЙСЯ, ПА КІМ БОМКАЕ ТАЗІК

13 лістапада ў Музэі-майстэрні З. Азгура «Бум-Бам-Літ» адзначае сваё 20-годзьдзе. Архіў! pARTisan #1’2002, тарашкевіца «Бум-Бам-Літ» — творчы рух беларускіх авангардыстаў. Утвораны ў 1995 г. Вядомы сваімі літаратурна-музычнымі імпрэзамі, мастацкімі акцыямі, пэрформансамі. Асноўныя чальцы суполкі: Валянцін Акудовіч (называе сябе «адвакатам» ББЛ), Зміцер Вішнёў, Алесь Туровіч, Альгерд Бахарэвіч, Юрась Барысевіч, Віктар Жыбуль, Ілля Сін, Сева Гарачка, Серж Мінскеві, Вальжына Морт, […]

З БЕЛАРУСКАЙ ФАТАГРАФІЯЙ УСЁ Ў ПАРАДКУ!

15 кастрычніка 2015 года ў межах другога «Месяца фатаграфіі ў Менску» прайшоў круглы стол на тэму эканомікі поля фатаграфіі. Адукацыйнае мерапрыемства праводзілася ў супрацоўніцтве з буйным праектам «Белгазпрамбанка» — выставай-продажам прац маладых беларускіх мастакоў «Восеньскі салон». І не супастаўляць сучасную фатаграфію, пра якую разважалі ўдзельнікі дыскусіі, з тым мастацтвам, што фактычна знаходзілася на адлегласці выцягнутай рукі, было немагчыма.

БЕЛАРУСКАЕ МАСТАЦТВА ЗА МЯЖОЙ: ВЕРАСЕНЬ 2015

Хроніка Андрэя Дурэйкі, прысвечаная персанальным праектам беларускіх мастакоў за мяжой, а таксама іх удзелу ў міжнародных калектыўных праектах

ФОРМЫ ЦІШЫНІ ЯК ФОРМЫ НОВАЙ САЦЫЯЛЬНАСЬЦІ

Уцягнутасьць у прастору гукаў — натуральны стан чалавека. Гэтая ўцягнутасьць, якая рэалізуецца пасіўна й на якой звычайна мы не факусуемся, патрабуе, аднак, адмысловай увагі ў мастацтве, мэдыюмам якога ёсьць ГУК — Марыя Яшчанка разважае пра саўнд праекты Антона Сарокіна

АПРАПРЫЯЦЫЯ Ў ФАТАГРАФІІ: У ПОШУКАХ АЎТАРА

Гісторыя апрапрыяцыі ў мастацтве і літаратуры налічвае больш за стагоддзе, аднак выкарыстанне гэтай стратэгіі ў полі фатаграфіі ўсё яшчэ не стала штодзённай практыкай і час ад часу робіцца прычынаю для новых дэбатаў. Не застаюцца ўбаку ад асэнсавання вынікаў чужога візуальнага досведу і аўтары з Беларусі

Беларускія мастакі ў «АРТ ПРАСПЕКЦЕ 2015» / Санкт-Пецярбург

Праекты Андрэя Дурэйкі, Ігара Саўчанкі і Сяргея Шабохіна будуць прадстаўленыя ў межах Фестываля паблік-арта «АРТ ПРАСПЕКТ» у Санкт-Пецярбургу.  Фестываль «АРТ ПРАСПЕКТ» — найбуйнейшы штогадовы фестываль паблік-арта ў Санкт-Пецярбургу. Заснаваны некамерцыйнай арганізацыяй CEC ArtsLink у 2012 годзе, фестываль мяняе звыклы гарадскі ландшафт і напаўняе вуліцы, двары, паркі і іншыя грамадскія прасторы творамі сучаснага мастацтва. У 2015 годзе фестываль «АРТ ПРАСПЕКТ» атрымаў падтрымку Камітэта па культуры […]

БЕЛАРУСКІЯ МАСТАКІ ЗА МЯЖОЙ: ЖНІВЕНЬ 2015

Хроніка Андрэя Дурэйкі, прысвечаная персанальным праектам беларускіх мастакоў за мяжой, а таксама іх удзелу ў міжнародных калектыўных праектах

ПРАЗ 20 ГАДОЎ, альбо ПРА ПЕРАЕМНАСЬЦЬ У ФОТА BY

Вывучэньне фатаграфіі й выяўленьне тэндэнцыяў пераемнасьці цесна зьвязаныя з балючай для нас тэмай культурнага самавызначэньня. Асаблівую цікавасьць у зьвязку з гэтымі пытаньнямі ўяўляе праект «BY NOW» — вынік амбіцыйнага конкурсу, праведзенага ў 2013 годзе нямецкімі куратарамі Матыясам Хардэрам і Гансам Пілерам

НА ШТО НЕ ГЛЯДЗІЦЬ РУСЛАН ВАШКЕВІЧ

Праца, чыя назва «Ня гледзячы ні на што» фэнамэналягічна рэзануе, сапраўды, паводле прызнаньня ейнага аўтара, убачыла значна больш, чым некаторыя людзі за ўсё жыцьцё. А канцэпцыя, закладзеная аўтарам у выяву з адлюстраванымі чатырма фігурамі, падаецца, даволі далёка выходзіць за межы традыцыйнага разуменьня твору мастацтва

БЕЛАРУСКІЯ МАСТАКІ ЗА МЯЖОЙ: ЛІПЕНЬ 2015

Хроніка Андрэя Дурэйкі, прысвечаная персанальным праектам беларускіх мастакоў за мяжой, а таксама іх удзелу ў міжнародных калектыўных праектах

ЖАНОЦКАСЦЬ І ІДЭНТЫЧНАСЦЬ

Выстава беларускай мастачкі Л.Хрысцевай (вядомай як L.Christeseva) пад назвай «Sustainidentity» прайшла ў чэрвені ў Цэнтры Сучаснага Мастацтва «Куланшы» ў сталіцы Казахстана — Астане

«АНАТОМІЯ. ІДЭАЛЬНАЕ ЦЕЛА»: АДКАЗЫ НА ШЛЯХУ ПОШУКУ

Усяго пару дзён таму ў галерэі «Ў» адкрылася групавая выстава «Вымярэнне пустаты», радуе адважным супрацоўніцтвам з актуальным мастацтвам Літаратурны музей Максіма Багдановіча, на прасторы якога здзейснена мастацкая інтэрвенцыя «Усё, што цвёрдае, растае ў паветры» (абедзве выставы ладзяцца ў межах праекта «АРТ-СОЦ-ЛАБ»). А Цэнтр сучасных мастацтваў ужо не першы год аддае свае залы пад «Анатомію» куратару і мастачцы Дзіне Даніловіч

ВІЦЕБСКІЯ ПАЛЯРОІДЫ 1990-Х: ПОШУК І ЗДАБЫЦЦЁ СТРАЧАНАГА ЧАСУ

Сіламі заснавальніка «Віцебскіх Фотамайстэрняў» на пляцоўцы «Арт-прастора на Талстога, 7» у пачатку чэрвеня быў праведзены практыкум пад настальгічнай назвай «Пошук страчанага часу». У межах гэтага мерапрыемства любы зацікаўлены тэмай чалавек мог прынесці тры паляроіды са свайго сямейнага альбома і прыняць удзел не толькі ў абмеркаванні і групавым канструяванні «калектыўнай памяці», але і, уласна, у фармаванні экспазіцыі, якая стала даступнай шырокай публіцы з 12 чэрвеня

БЕЛАРУСКІЯ МАСТАКІ ЗА МЯЖОЙ: ЧЭРВЕНЬ 2015

Хроніка Андрэя Дурэйкі, прысвечаная персанальным праектам беларускіх мастакоў за мяжой, а таксама іх удзелу ў міжнародных калектыўных праектах

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology