АЛЯКСАНДАР КАМАРОЎ: ДУША ПРАЦЫ — ВАГОЮ Ў 35 ГРАМАЎ

«У кантэксьце індустрыялізацыі, постфардысцкай вытворчасьці сёньня рухі целаў працоўных глябальна кантралююцца, але, несумненна, з той самай мэтай: аптымальнай эксплюатацыі й максымальнай карысьці. Менавіта пра гэта «35 грамаў» Камарова.

ДЗЕ ПАЧЫНАЕЦЦА АЗІЯ І ЗАКАНЧВАЕЦЦА ЕЎРОПА. ІНТЭРВ’Ю З ІНКЕ АРНС

Гутарка з куратаркай выставы «Мяжа» Інке Арнс пра тое, як мяняецца роля куратара і мастака ў лічбавую эпоху, чаму мяжа – вельмі рухомае паняцце і як афрыканскае сучаснае мастацтва здзейсніла скачок, здольны здзівіць самага выкшталцонага гледача.

ЖЫЦЬ ЖЫЦЬЦЁМ ГАГЕНА

Ён руйнуе стэрэатыпы, ламае звыклыя сыстэмы каардынатаў, прымушае інакш убачыць штодзённае асяродзьдзе й выявіць унікальнасьць банальнасьці. І што яшчэ вабіць, дык гэта тое, што Ёзас не перастае зьдзіўляць — нават самых дасьведчаных у працэсах сучаснага мастацтва

ПЕРАД УЛАСНАЙ ТРУНОЙ З НАДРУКАВАНЫМ ШТРЫХ-КОДАМ

У канцы кастрычніка ў Менск прыязджаў мастак, куратар і дырэктар аднайменнага фонду сучаснага мастацтва Gaspare foundation (Венецыя) Гаспар Манас. Ён выступіў і ў складзе зорнага журы на «Восеньскім салоне», а таксама даў асобную лекцыю, падчас якой распавядаў тое, што ведае пра ўзаемаадносіны паміж мецэнатамі і мастакамі. Зрэшты, у гэтую збольшага псіхатэрапеўтычную споведзь былі ўплеценыя гісторыі з жыцця і кар’еры лектара.

ГЭТА АБСУРД СІСТЭМЫ: «ПЕРАМОЖЦЫ» РАФАЛА МІЛАХА

Сёлета Рафал Мілах у межах «Месяца фатаграфіі ў Менску» нарэшце прэзентаваў свой праект і распавёў пра новых беларускіх сваякоў, раптоўнае жаданне падпарадкавацца праўладнаму рэжыму, песні Ксеніі Дзягелька і пра бунт аратага супраць старшыні калгаса

БУДЗЬ РЭАЛІСТАМ — МРОЙ ПРА МАРЦІНА ПАРА

Хутка завершыцца ўжо другі «Месяц фатаграфіі ў Менску». Арт-крытык з Украіны Арына Радзівонава сустрэлася з «нязменным ідэолагам», альбо, як жартуюць пра свайго праграмнага дырэктара калегі, «дыктатарам» фестывалю — Андрэем Лянкевічам. За кубкам кавы яны абмеркавалі, чаго варта было прывезці ў Менск Марціна Пара, колькі каштуе сёння беларуская фатаграфія і што можна чакаць ад «Месяца фатаграфіі ў Менску» у наступным годзе. Арына Радзівонава: Ці правільна я разумею, што ў Беларусі […]

МАСТАЦТВА ЯК АНТРАПАЛОГІЯ: ГАТУЕМ РАЗАМ

Пра свае ўражанні ад Менска і ягоных жыхароў, пра ўзаемадачыненне кулінарыі, сучаснага мастацтва і публічнай прасторы, а таксама пра сучаснае мастацтва ў Грузіі расказваюць Ніні Палавандзішвілі і Дата Чыгалашвілі

ГЭТА БОЛЬШ АКТУАЛЬНА ЗА ЗВАРОТ ДА САВЕЦКІХ ЗДАНЯЎ

Цэнтар сучаснага мастацтва ў Тбілісі паўстаў на мапе гораду ў 2010 годзе. Але гэтая гісторыя пачалася на тры гады раней, калі малады грузінскі мастак і фатограф Вато Цэрэтэлі, заснавальнік і натхняльнік Цэнтру, трапіў на канфэрэнцыю ў Бухарэсьце, дзе ад калег з Усходняй Эўропы пачуў пра тое, што яны для сваіх ініцыятываў атрымалі памяшканьні бясплатна

ЮЛІЯ ВАГАНАВА: МУЗЭЙ ЯК ПРЫКЛАД ГРАМАДЗЯНСКАЙ ПАЗЫЦЫІ

Нягледзячы на ўжо больш чым векавую гісторыю, Нацыянальны мастацкі музэй у Кіеве сёньня — унікальная пляцоўка, якая выразна артыкулюе ня толькі сваю мастацкую місію, але й грамадзянскую пазыцыю, што ёсьць велізарнаю рэдкасьцю, асабліва ў постсавецкай прасторы

АДАМ ГЛОБУС: КВАТЭРНІК, ЦЭНЗУРА, АЛЬТЭРНАТЫЎНЫ СВЕТАГЛЯД

22 красавіка 2015 у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адкрываецца выстава «Мінск. Нонканфармізм 1980-х», прысвечаная эпосе рэвалюцыйнай і вызначальнай не толькі для беларускага мастацтва. Першыя свабодныя выставы, непадцэнзурныя выданні, акцыі ды перформансы – мастакам прыходзілася адстойваць ледзь не кожны сантыметр сваёй свабоды. Пра незалежныя аўкцыёны, выставу «1+1+1+1+1=6», якая павінна была перакуліць свет, але была забароненая, пра каштоўнасць альтэрнатыўных светаглядаў расказвае […]

АРХІЎ СВЕДКІ ВАЙНЫ

Праект «Архіў сведкі вайны» з’явіўся як адказ на глабальную тэндэнцыю звяртацца да гісторыі, рэінвентарызацыі памяці падзей мінулага стагоддзя, насычанага войнамі, катастрофамі і канфліктамі. Наведнікі падчас азнаямлення з фатаграфічнымі і гістарычнымі архівамі Першай сусветнай вайны (Вялікай вайны) становяцца ўдзельнікамі размовы пра трагедыі – мінулыя і сённяшнія. Яны фармулююць сваё стаўленне, сваю інтэрпрэтацыю і ацэнку падзей – як стогадовай даўніны, так і таго, што адбываецца ў іх час

МАРЫНА НАПРУШКІНА: МЫ НЕ ВЕДАЕМ АДНО ПРА АДНАГО

Мала хто ведае, што год таму Марына Напрушкина, беларуская мастачка, якая жыве і працуе ў Берліне, выступіла ініцыятарам кампаніі Neue Nachbarschaft // Moabit (Новае суседства // Моабіт, якая на грамадскіх пачатках працуе з бежанцамі і абараняе іх правы.
Пра гісторыю ініцыятывы, яе дзейнасць, вынікі і перспектывы распавядае МАРЫНА НАПРУШКІНА.

«КВІРЫНГ ЕРЭВАН»: НЕ СТАН, А ДЗЕЯННЕ

Інтэрв’ю з арт-групай «Queering Yerevan» (Ерэван), які заявіў пра сябе і акрэсліў сваю дзейнасць прыблізна ў 2007 годзе, калі групай мастакоў(чак), пісьменнікаў(ц), актывістаў(к) было прынята рашэнне пра супрацоўніцтва ў самых розных формах. Мэта — выкарыстоўваючы сталіцу Арменіі Ерэван у якасці эксперыментальнай прасторы для новай культурнай творчасці, «падарваць», дэаўтаматызаваць, разбурыць стэрэатыпы, якія існуюць у грамадстве.

МАЦВЕЙ БАСАЎ ПРА ІЗРАІЛЯ БАСАВА

Персанальная выстава беларускага мастака Ізраіля Басава адбылася ўжо пасля ягонай смерці. Творца, якога сёння называюць «другім Шагалам», «з’явай савецкага і постсавецкага мастацтва Беларусі», «звычайным геніем», на працягу 40 гадоў у савецкі пэрыяд не атрымліваў афіцыйнага прызнання. Пра Ізраіля Басава ўспамінае Мацвей Басаў

СЯРГЕЙ ГУДЗІЛІН: БЕЛАРУСЬ — ГЭТА МУЛЬТЫКУЛЬТУРНЫ ХАОС

У ліку пераможцаў «BelarusPressPhoto» ужо не першы год — Сяргей Гудзілін, фатограф «першай беларускай газеты», чалавек, які шчыра любіць сваю прафесію і які працягвае дакументаваць нашу штодзённасць, задаючы самому сабе і гледачам пытанні, што тычацца вельмі далікатнай, але неабходнай тэмы — самаідэнтыфікацыі беларускай нацыі

«БУЛЁН»: МЕЖАЎ НЯМА

Мастацкія акцыі тбіліскай арт-групы «Булён» адбываюцца пераважна ў грамадзкай сфэры. Адзін з улюбёных іхных фарматаў — прыватныя кватэры (што нагадвае пра ролю ў часы Савецкага Саюзу «кватэрнікаў» — часта адзінай прасторы для грамадзкай неафіцыйнай дыскусіі альбо выставы). Ці знаходзяць гледача для contemporary art мастакі ў Грузіі й адкуль зьявілася такая цікаўнасьць менавіта да публічнае прасторы, расказвае НАТАША ВАТСАДЗЭ

Міхаіл Гулін: «Права ня жыць у падпольлі»

Пра складанасьць публічнага выказаваньня ў Беларусі, пра свой пэрсанальны досьвед, а таксама пра тое, чаму ён не займаецца палітычным мастацтвам, распавядае мастак МІХАІЛ ГУЛІН

Уладзімір Парфянок: Жыцьцё з фатаграфіяй

На сённяшні дзень у партфоліё ЎЛАДЗІМЕРА ПАРФЯНКА больш за два дзясятка праектаў − амаль штодня па здымку, стосы якіх ужо ўтварылі тоўсты дзёньнік эпохі, пералому эпохаў, новай рэчаіснасьці, дзе нязьменным застаецца толькі лад жыцьця аўтара — фатаграфія.

ПЁТР ПАЎЛЕНСКІ: ДУМАЦЬ ПАЛІТЫЧНА

Мастак-акцыяніст з Санкт-Пецярбурга, адзін з заснавальнікаў анлайн-часопіса «Палітычная прапаганда» Пётр Паўленскі адмыслова для «pARTisan» — пра асабістую адказнасць, інстытут улады і пра тое, чаму Майдан — добры прыклад для жыхароў іншых постсавецкіх краін

Тацяна Фёдарава: Адэкватна перадаваць свой час

Галоўнай тэмаю сваёй творчасьці Тацяна Фёдарава, мастачка з Малдовы, называе сучаснасьць. Сацыяльныя праблемы малдаўскага грамадзтва, гастарбайтэрства, эміграцыя, рух пратэсту — усё, што ёсьць актуаліямі сёньняшняга дня.

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology