Маскалёва й Шахлевіч. Дыялёгі — 2

Фотамастакі Галіна Маскалёва й Уладзімер Шахлевіч стаяць ля вытокаў сучаснай беларускай фатаграфіі. У сярэдзіне 1980-х яны — кожны сваім шляхам — патрапілі ў студыю Валера Лабко, фэномэн якой пазьней пазначалі як Менская школа фатаграфіі. Жыцьцёвы шлях кожнага з удзельнікаў склаўся па-рознаму. Так, Галіна й Уладзімер жывуць і працуюць у Маскве, калі-нікалі наведваючы Менск і ўзгадваючы з калегамі тыя адначасова блізкія й ужо далёкія часы.

Сяргей Шабохін: Мне цікава назіраць за гледачом, які назірае за мною

Сяргей Шабохін — беларускі мастак, пераможца Беларускага павільёну 53-й Вэнэцыянскай біенале ў 2009 годзе (сэрыі «Нэкралёгі XX, XXI», «Art Commercialism Cycle», «…і не засталося нічога…»). Куратар галерэі сучаснага мастацтва «Ў». Удзельнічаў у групавых выставах у Беларусі, Расеі, Швэцыі, Грузіі, Нью-Ёрку, Польшчы і інш. Заснавальнік і галоўны рэдактар партала пра сучаснае беларускае мастацтва ArtAktivist.

Інтэрвію адбылося ў сакавіку 2011 года.

БІСМАРК: у абставінах татальнай аблогі

Ён ня проста зьдзяйсьняе творчую канцэпцыю накшталт таго, што робіць расейская арт-групоўка «Вайна». Ён сам ёсьць Вайна, але вайна па-беларуску. Сэнс якой — не ваяваць, але мэтадам барацьбы й супраціву выжыць сярод гэтых рэаліяў, якія яму як мастаку-іншадумцу не пакідаюць аніякіх шанцаў. У ягонай асобе цалкам ажыцьцявілася канцэпцыя «партызана» — ня толькі як мэтад творчасьці ці спосаб зьдзяйсьненьня нейкага творчага акту. «Партызан» — увесь ягоны жыцьцёвы шлях.

Радыюс нуля. Анталёгія арт-нулявых

У сакавіку ў Менску адбылася падзея, якая на цэлы месяц сталася асноўным цэнтрам увагі для арт-супольнасьці гораду: куратары праекту «Радыюс нуля. Анталёгія арт-нулявых» мастак Руслан ВАШКЕВІЧ, мастацтвазнаўца Аксана ЖГІРОЎСКАЯ й філёзаф Вольга ШПАРАГА спрабуюць падвесьці вынікі

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology