БЕЛАРУСКІЯ МАСТАКІ ЗА МЯЖОЙ: КРАСАВІК 2015

Хроніка Андрэя Дурэйкі, прысвечаная персанальным праектам беларускіх мастакоў за мяжой, а таксама іх удзелу ў міжнародных калектыўных праектах

ПРАСТОРА ПРЫВАТНАГА ЛЕСУ

У сакавіку 2014 года ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» быў паказаны праект «angulum ligno». Аднайменная інсталяцыя была створана мастачкай Аленай Гайдук у межах праграмы галерэі па падтрымцы маладых аўтараў «START»

СЯРГЕЙ ЖДАНОВІЧ. ЛАВЕЦ ЦЕНЯЎ

Творчасць беларускага фотамастака Сяргея Ждановіча — адзін з рэдкіх у нашай краіне выпадкаў філіграннай працы з тонкімі матэрыямі як вобраза, так і слова. У «наборы» з ёмістым візуальным выказваннем кожнай з 15 персанальных выставаў аўтара — канцэптуальны вербальны даведнік, які набліжае да ўсіх тых інтэлектуальных пошукаў, якія папярэднічалі экспазіцыі

АЛЕСЬ ПУШКІН. ІЛЬВІНАЕ СЭРЦА

Юрась Барысевіч пра асобу беларускага мастака-акцыяніста Алеся Пушкіна: першыя гэпэнінгі й пэрформансы, галерэю ў Віцебску й першую выставу соц-арту.
«Пушкін — патрыёт ня толькі сваёй зямлі, але й той эпохі, якой належыць ягонае цела. Ці ёсьць у ягоных пэрформансах нейкі надбеларускі, вечны элемэнт? Спадзяюся, яны захаваюць актуальнасьць паўсюль, дзе людзі будуць змагацца за сваю й чужую свабоду»

Археалёгія калектыўнае памяці

Ігар Цішын, адзін з самых значных сучасных мастакоў Беларусі, ужо болей за дзесяць гадоў жыве й працуе ў Бэльгіі. Пры гэтым увесь матэрыял і вобразнасьць, сюжэты й аб’екты ягонага жывапісу, інсталяцыяў, фатаграфіяў застаюцца беларускімі: яны наўпрост зьвязаныя з постсавецкімі рэаліямі 90-х гадоў, з палітычнымі й гістарычнымі аспэктамі сёньняшняга дня. Ня дзіва, што ў Беларусі ягонае імя ў пэўнай ступені міталягізаванае. Цішына называюць «дзядулем партызанскага руху», а да ягонага жывапісу ўжо прымацаваныя клішаваныя эпітэты накшталт «экспрэсіянізм з сацыялістычным тварам». У той жа час сапраўднага аналізу ягонае творчасьці, асэнсаваньня ягоных твораў ці хаця б апісаньня пакуль няма.

АЛЯКСЕЙ ЖДАНАЎ: УЗАРАНАЯ МЕРЗЛІНЯ

Бунтарскі характар Аляксея Жданава, легендарнага героя мінскай багемы, праявіўся ўжо ў дзяцінстве: Аляксея выключылі са школы за тое, што «творча пераасэнсаваў» жэст піянера-героя (які замахнуўся гранатай на акупантаў), адкалупаўшы на помніку (каля штабу Беларускай вайсковай акругі) ад надпісу «Марат Казей» апошнюю літару. Пасля трох курсаў БДУ, дзе Жданаў вывучаў філасофію, яго выключылі з той самай нагоды — за нелаяльнае стаўленне да афіцыйнай ідэалогіі (у прыватнасці, за адмову ўхваліць замарожванне «Пражскай вясны» 1968-га). Чалавек бескампрамісны, аматар дыскусій, ён не ўмеў падтакваць або своечасова прамаўчаць.

Мастак зь Менску зрабіў спробу ўгнаць самалёт

«Адамчык, стой! Куды ты сьпяшаесься? Ня трэба нікуды сьпяшацца! Хутка, зусім хутка я прадам свае карціны! Мае карціны каштуюць мільёны, яны каштуюць значна болей, але я іх прадам, каб купіць замак у Францыі. Я куплю замак, і мы ўсе паедзем туды… Ня верыш? Валодзя, ты куды пайшоў? А замак? Зама-а-а…» — Адам Глобус расказвае пра беларускага мастака Генадзя Хацкевіча, які марыў пра Парыж, спрабаваў угнаць самалёт, але апынуўся ля «Цэнтральнага» ўніверсаму

«Зааморфныя аб’екты» Аляксея Лунёва

Аналізуючы інсталяцыю Аляксея Лунёва «Зааморфныя аб’екты», Вадзім Дабравольскі бачыць у ёй ня толькі мадэль часу, але, кантэкстуалізуючы, пазначае, якім чынам праца мастака ўрываецца ў сфэру палітычнага

ГАЛАВА ДА НЕБА

Андрэй Вераб’ёў распрацоўвае жанр аўтапартрэту шырэй і глыбей за каго-кольвек зь вядомых мне аўтараў. Андрэй, па сутнасьці, ператварыў сродак у мэту, жанр — у тэму. Ледзь ня ўсе мастацкія праекты Вераб’ёва падкрэсьлена аўтабіяграфічныя, аднак шукае ён у гэтых нібыта нарцысічных творах не сябе, а кожнага з нас.

КІМ ХАДЗЕЕЎ

Кім Хадзееў, альбо проста Кім, — легендарны дысыдэнт і ўнікальны менскі інтэлектуал савецкіх часоў. Гэта «жывая энцыкляпэдыя», настаўнік многіх таленавітых юнакоў і дзяўчат, што, бы машкара, раіліся вакол яго на працягу 60-х — 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Імя «Кім» у тыя гады асацыявалася з цэлай школай, своеасаблівай Акадэміяй вольных мастацтваў.

TSESLER бяз VOICHENKO — як гэта?

Мы ж ведаем, што ЦЭСЬЛЕР & ВОЙЧАНКА — together forever, як сьпяваецца ў многіх песьнях. Разам назаўсёды. Гэтыя мастакі сьцямілі на двух адну прыгожую біяграфію. І зараз зь песьні, то бок з раскручанага брэнду, слова ня выкінеш: фанэма Цэсьлер-і-Войчанка непадзельная й устойлівая ў народнай пагалосцы вось ужо амаль 30 гадоў.

Але Сяргей Войчанка пайшоў з жыцьця ў 2004-м. А жыцьцё працягваецца. Працягваецца й праца «Artdesignstudio Tsesler & Voichenko». Біяграфія пішацца далей. Сам-насам?

СА-ГА ПРА МАСТАКА Й ПАЭТА АЛЯКСЕЯ ЖДАНАВА

…З карціны на тле нейкага дзіўнага, цёмнага, злавеснага гораду на мяне глядзелі істоты з круглымі шэра-сінімі тварамі й вылупленымі — ці то ад жаху, ці то ад безнадзейнасьці — вачыма. Гэта была «Хмурная раніца» Аляксея Жданава. Горад за сьпінамі гэтых істотаў як быццам нельга было апазнаць — фантазія ці страшны сон мастака?

Але я пазнала гэты горад. Гэта быў Менск, на ўскраіне якога (карціна датавалася 1989 годам) у гэты момант спала я. Горад, які я памятала са свайго сну, быў сонечны й радасны, напоўнены адчуваньнем сьветлага будучага й бясконцага шэрагу адкрытых дзьвярэй. Ён быў зусім не падобны да гораду Жданава.

Але ў той момант, калі я паглядзела на палатно мастака, мой горад, фасады будынкаў якога ўжо былі пакрытыя кракелюрамі, растварыўся, як фантом, агаліўшы сваю рэальную пустэчу. Мастак сваёю працай распавёў мне больш, чым вялізныя маналёгі маіх агорнутых сном бацькоў, інтэлектуальныя перадачы па ТБ і школьныя падручнікі, што ўвесь час перапісваліся пад правільную ідэалёгію.

Ігар Цішын: гульня ў сапраўднасьць

Ігар Цішын — адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў беларускага постмадэрнізму ў жывапісе. На выставах Цішына шмат карэктна расфасаванага эпатажу. Ігар лічыць, што сёньня абсалютна ўсе формы выяўленчага мастацтва зьяўляюцца камэрцыйнымі. Аўтар «эпатуе буржуа», выстаўляючы карціны, расьпілаваныя на фрагмэнты розных памераў, рызыкоўна жартуе на сьвятую для савецкага чалавека партызанскую тэму, дасьціпна жанглюе цытатамі з Суціна, Родчанкі, Фрэнсыса Бэкана, беларускіх і замежных пісьменьнікаў. Працуе таксама ў жанры інсталяцыі, піша канцэптуальныя апавяданьні.

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology