АДАМ ГЛОБУС: «МЫ НЕ ХОЧАМ СТВАРАЦЬ УЛАСНУЮ ГІСТОРЫЮ»

У другой частцы размовы, прысвечанай менскаму нонканфармізму 1980-х, мастак і пісьменнік Адам Глобус расказвае пра машыну цэнзуры, самвыдатаўскія кнігі і тамвыдат.

ПАРАДОКС АДЗІНОТЫ

25 траўня Беларускі ПЭН-цэнтр назваў лепшыя кнігі года, якія выбіралі самі пісменнікі. Падчас сустрэчы адбылася таксама дыскусія, у межах якой кранулі і пытанне пісьменніцкай супольнасці. Вольга Гапеева, чыя кніга «Сумны суп» перамагла ў намінацыі  «Дзіцячая літаратура», успомніла пра гэтае эсэ, напісанае год таму і прысвечанае — адзіноце.   Калі я першы раз перасякала аўстрыйскую мяжу, стаяў 2005 год. Гэта […]

КНІГІ ГОДА: БАХАРЭВІЧ, РУДАК, ГАПЕЕВА, РУБЛЕЎСКАЯ

Названыя ляўрэаты першага конкурсу «Кніга году», арганізаванага беларускім ПЭН-Цэнтрам. Ляўрэатаў абіралі самі пісьменьнікі. Кніга году ў намінацыі «Проза»: Альгерд Бахарэвіч «Дзеці Аліндаркі» Альгерд Бахарэвіч пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды вынікі прэміі «Кніга году» і сваю перамогу: — Сёньня перад уручэньнем гэтай прэміі ў сядзібе беларускага ПЭН-цэнтру адбылася дыскусія пра тое, ці патрэбная такая прэмія, ці існуе ў […]

ПРЭМІЯ ГЕДРОЙЦА ВА ЎМОВАХ МАНАПАЛІЗАВАНАЙ ПРАСТОРЫ

8 ліпеня ў Кнігарні «логвінаЎ» адбылася дыскусія «Прэмія Гедройца: ці ёсць стратэгія?». Ці атрымалася за гады існавання прэміі павялічыць прысутнасць белліту на кніжным рынку? Чаму ўсё ж найбуйнейшая літаратурная прэмія прайшла па-за ўвагаю масавых мэдыяў і не атрымала розгаласу? Ці можна назваць прычынаю такой няўвагі толькі тыя ўмовы, у якіх існуе незалежная літаратура?

Клінаў, Мудроў, Бабкоў — ляўрэаты прэміі імя Гедройца

Увечары 2 чэрвеня былі абвешчаныя і ўганараваныя ляўрэаты літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Тройку прызёраў склалі Ігар Бабкоў — за раман «Хвілінка. Тры гісторыі», Артур Клінаў — за раман «Шклатара», і Вінцэсь Мудроў — за зборнік апавяданьняў «Багун»

«PARTISAN. Kultur_Macht_Belarus» выдадзена ў Нямеччыне

У нямецкім выдаўніцтве fotoTAPETA (Берлін) выйшла кніга Артура Клінава «PARTISAN. Kultur_Macht_Belarus» («PARTISAN. Культуры_робіць_Беларусь»), прысвечаная дзесяцігадовай дзейнасці праекта «pARTisan»

Дарога ў адзін шпацыр

Летась увосень у выдавецтве «Логвінаў» асобнай кнігай выйшла апавяданне швейцарскага нямецкамоўнага пісьменніка Роберта Вальзера «Шпацыр». Пераклад гэтага твора на беларускую мову з’яўляецца часткаю міжнароднага праекта, падтрыманага швейцарскім фондам «Pro helvetia»

Бахарэвіч і Жбанкоў рассакрэчваюць ментальны код беларусаў

Культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» прадстаўляе буктрэйлер паводле апавядання Міхася Стральцова «Смаленне вепрука» рэжысёрам Зміцерам Вайноўскім, а ў галоўных ролях — Альгерд Бахарэвіч і Максім Жбанкоў!

ШУМ І ПУСТЭЧА «ШКЛАТАРЫ»

Напярэдадні аўтограф-сесіі спецыяльна для «pARTisan» Ірына распавядае пра асаблівасці мовы герояў, спецыфічны гумар вокладкі, каханне, пустэчу і агрэсію інтэлектуальнага гета, а таксама тлумачыць, чаму сюжэтныя лініі «Шклатары» так падобныя да тканіны з нечаканым узорам

Артур Клінаў «Шклатара» (фрагмент)

Фрагмент з новага рамана Артура Клінава «Шклатара». Кніга днямі з’явіцца на паліцах менскіх крамаў

Калектыўны зварот у падтрымку выдавецтва «Логвінаў»

Настойваем на пераглядзе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь аб пазбаўленні ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць выдавецтва «Логвінаў»

СНЯЖЫНКА ПА ІМЕНІ МАРЫ КОНА

Вобраз далікатнай Мары Кона, з брошкай у форме сняжынкі на нябеснага колеру пінжаку, складана сумясціць з яе высокім статусам у літаратурных колах Японіі. Яна сябра некалькіх прэстыжных японскіх паэтычных аб’яднанняў, уладальніца «Tanka Splendor Award » і аўтар васьмі зборнікаў паэзіі танка. Прычым не толькі на роднай, японскай, але і на англійскай і латышскай мовах. На беларускую мову яе вершы перакладае Вольга Гапеева, а ў кнігарні «Логвінаў», пад акампанемент музыкі Улада Бубена, нядаўна (14 верасня) можна было пачуць, як танка гучаць у арыгінале

Гвіда КАТАЛАНА: «ПАЭЗІЯ — ГЭТА СЕКС»

Гвіда Каталана — «малады» італьянскі паэт з Турына. Адзін з нямногіх, хто бярэ на сябе адказнасць называцца менавіта «прафесійным паэтам», аўтар шасці зборнікаў іранічных, эратычных і саркастычных вершаў і дыялогаў з уяўнай жанчынай.

Паэт выступае, паэт вандруе, паэт, для якога паэзія — гэта секс.

Вольга аб Вользе, альбо Гiсторыi герояў, якiх можна з’есцi

Яна спачувае памідору і прымушае хаваць заручальныя пярсцёнкі ў фабрычных пельменях, што развальваюцца на вачах. У ейным свеце кансервы — агідныя пачвары, якія насяляюць кухню, а макарона непарыўна звязана з пытаннем даверу. У сваёй новай кнізе «(В)ядомыя гісторыі» беларуская паэтка, перакладчыца і навукоўца Вольга Гапеева зноў спалучае тое, што, здавалася б, спалучаць нельга

«Мае найлепшыя часы пачаліся пасьля распаду СССР!»

Юры Андруховіч — паэт і празаік, адзін з самых пасьпяховых сучасных украінскіх аўтараў, вядомы й за мяжой. Ягоныя кнігі перакладзеныя на беларускую, польскую, ангельскую, расейскую, вугорскую, фінскую, швэдзкую мовы. Кніга Андруховіча «Дванаццаць абручоў» у перакладзе на францускую мову трапіла ў шорт-ліст лепшых твораў Фэстывалю эўрапейскіх літаратур у горадзе Каньяк, дзе Ўкраіна была ганаровым госьцем. Акрамя плённай літаратурнай дзейнасьці (6 раманаў, некалькі зборнікаў эсэ й вершаў) Андруховіч, займаючы актыўную грамадзянскую пазыцыю, выступае за незалежны нацыянальны праект і абараняе каштоўнасьці ўкраінскай культуры.

«ШАЛОМ»: АСВАЕННЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ПРАСТОРЫ

Цяжка знайсці ў сучаснай беларускай літаратуры твор, які б так выразна і мэтанакіравана як «Шалом» узнімаў праблемы нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, пошукаў Беларусі свайго месца ў Еўропе, успрымання беларусаў іншымі еўрапейскімі народамі. Цяжка знайсці ў беларускай літаратуры, тэкст настолькі прыдатны і «адкрыты» для даследавання тэхнікі апісання прасторы, літаратурнай тапаграфіі еўрапейскіх гарадоў, мастацкага адлюстравання апазіцыі «Усход-Захад» і іншых праяваў сучаснай геапалітыкі. Пры чым, яшчэ раз падкрэслім, перад намі не культуралагічны трактат і не зборнік падарожных эсэ, а авантурны раман з каларытнымі героямі і дасціпным гумарам.

Менскі дамавікамэрон

Кароткія апавяданьні Адама Глобуса, аб’яднаныя пад шыльдаю «Менскі дамавікамэрон»

Лісты зь Лёндану

Цыкль лёнданскіх апавяданьняў Фараона Жыжаля (Уладзімера Лапо) — пра выпадковасьць, страх, авантурызм і прагу жыцьця.

«Schmerzwerk» і «Tränenfabrik»: вытворчасьць болю й сьлёз?

Катарына Раабэ, куратарка лініі ўсходнеэўрапейскай літаратуры нямецкага выдавецтва «Suhrkamp Verlag», разважае на тэму адсутнасьці беларускай літаратуры на эўрапейскім кніжным рынку.

«Каго яна цікавіць, тая нацыянальная ідэнтычнасьць беларусаў, — калі не лічыць саміх беларусаў? А чаго ж тады кнігу сапраўды зьбіраюцца друкаваць? Адказ такі: таму што тэма можа выявіцца істотнай увогуле. Таму што аўтар заслугоўвае міжнароднай вядомасьці. І таму што выдавецтва лічыць абодва моманты дастаткова важнымі, каб досыць гучна абвясьціць пра гэта грамадзкасьці».

«Беларуская літаратура замкнёная на сабе»

З нагоды трэціх угодак кнігарні «ЛогвінаЎ» публікуем інтэрвію з заснавальнікам кнігарні, выдаўцом Ігарам Логвінавым. А таксама далучаемся да віншаваньняў і пажаданьняў доўгіх, плённых і натхнёных гадоў працы!

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology