ЯНО ПАМІЖ НАМІ

Прамова з нагоды ўручэння Прэміі імя Георга Бюхнера

ПЕРАКЛАД ЯК ВЫБУДОВА ПРАСТОРЫ СТАСУНКАЎ

Людзі, з якімі мы ўступаем у стасункі, змяняюць нас. Гэтак адбываецца і пры перакладзе. Пераклад — адзін са шляхоў, якімі людзі прыходзяць адзін да аднаго, а чужынец робіцца блізкім

ВАЛЬЖЫНА МОРТ: «ПЕРАКЛАД — ГЭТА ГЛЫБОКАЕ ЧЫТАНЬНЕ»

pARTisan #23’2012. Тарашкевіца З Вальжынай Морт гутарыць перакладчыца, куратарка, арт-мэнэджэрка Ірына Герасімовіч у межах праекту «pARTisan», прысьвечанага перакладу. Вальжына Морт нарадзілася ў 1981 годзе. Паэтка, перакладчыца. Аўтар трох кніг паэзіі: «Я тоненькая як твае вейкі» («Логвінаў», 2005), «Фабрыка сьлёз» («Copper Canyon Press», 2008; таксама выйшла ў перакладзе ў Швэцыі й Нямеччыне) і «Collected Body» («Copper Canyon Press», 2011; у […]

АРТУР КЛІНАЎ: ВЫСМЕЙВАЦЬ СІСТЭМУ З ПАЗІЦЫІ БЛАЗНА

З нагоды выхаду «Шалома» па-нямецку друкуем размову Артура Клінава з журналісткай Сімонай Брунэр, адмыслова зробленую для выдання Ostpol. Das Osteuropamagazin

ПАКАЛЕНЬНЕ, (НЕ)ТРАЎМАВАНАЕ «САЎКОМ»

pARTisan #28’2015 Літаратурная кар’ера маладога беларускага празаіка АНДРЭЯ ЛАЗУТКІНА распачалася ў 2014 годзе. Спачатку ён скончыў Школу маладога пісьменьніка, а потым трапіў у літаратурную рэзыдэнцыю ў Вільню, дзе напісаў сваю дэбютную кнігу «Палігон», якую пісьменьніца Людміла Рублеўская назвала «прозай дваццацігадовых». Кніга адразу была заўважаная й справакавала вострыя спрэчкі: абмяркоўвалі як трэшавы правакацыйны стыль аўтара, так і ягоную адкрытую камуністычную прыхільнасьць. «Вядома, Лазуткін для сусьветнай […]

BAISAN КРЭЙЗІ-ЛЭНД

Пра свае стасункі з маскультам, шакаванасць рэакцыяй байнэту на вокладку кнігі (у сарамлівай выяве вершніцы ўбачылі і знак гендарнай роўнасці, і замах на нацыянальную святыню) і… рамантызм — расказвае АЛЕСЬ ПЛОТКА

АДАМ ГЛОБУС: «МЫ НЕ ХОЧАМ СТВАРАЦЬ УЛАСНУЮ ГІСТОРЫЮ»

У другой частцы размовы, прысвечанай менскаму нонканфармізму 1980-х, мастак і пісьменнік Адам Глобус расказвае пра машыну цэнзуры, самвыдатаўскія кнігі і тамвыдат.

СНЯЖЫНКА ПА ІМЕНІ МАРЫ КОНА

Вобраз далікатнай Мары Кона, з брошкай у форме сняжынкі на нябеснага колеру пінжаку, складана сумясціць з яе высокім статусам у літаратурных колах Японіі. Яна сябра некалькіх прэстыжных японскіх паэтычных аб’яднанняў, уладальніца «Tanka Splendor Award » і аўтар васьмі зборнікаў паэзіі танка. Прычым не толькі на роднай, японскай, але і на англійскай і латышскай мовах. На беларускую мову яе вершы перакладае Вольга Гапеева, а ў кнігарні «Логвінаў», пад акампанемент музыкі Улада Бубена, нядаўна (14 верасня) можна было пачуць, як танка гучаць у арыгінале

Гвіда КАТАЛАНА: «ПАЭЗІЯ — ГЭТА СЕКС»

Гвіда Каталана — «малады» італьянскі паэт з Турына. Адзін з нямногіх, хто бярэ на сябе адказнасць называцца менавіта «прафесійным паэтам», аўтар шасці зборнікаў іранічных, эратычных і саркастычных вершаў і дыялогаў з уяўнай жанчынай.

Паэт выступае, паэт вандруе, паэт, для якога паэзія — гэта секс.

Вольга аб Вользе, альбо Гiсторыi герояў, якiх можна з’есцi

Яна спачувае памідору і прымушае хаваць заручальныя пярсцёнкі ў фабрычных пельменях, што развальваюцца на вачах. У ейным свеце кансервы — агідныя пачвары, якія насяляюць кухню, а макарона непарыўна звязана з пытаннем даверу. У сваёй новай кнізе «(В)ядомыя гісторыі» беларуская паэтка, перакладчыца і навукоўца Вольга Гапеева зноў спалучае тое, што, здавалася б, спалучаць нельга

«Мае найлепшыя часы пачаліся пасьля распаду СССР!»

Юры Андруховіч — паэт і празаік, адзін з самых пасьпяховых сучасных украінскіх аўтараў, вядомы й за мяжой. Ягоныя кнігі перакладзеныя на беларускую, польскую, ангельскую, расейскую, вугорскую, фінскую, швэдзкую мовы. Кніга Андруховіча «Дванаццаць абручоў» у перакладзе на францускую мову трапіла ў шорт-ліст лепшых твораў Фэстывалю эўрапейскіх літаратур у горадзе Каньяк, дзе Ўкраіна была ганаровым госьцем. Акрамя плённай літаратурнай дзейнасьці (6 раманаў, некалькі зборнікаў эсэ й вершаў) Андруховіч, займаючы актыўную грамадзянскую пазыцыю, выступае за незалежны нацыянальны праект і абараняе каштоўнасьці ўкраінскай культуры.

«Беларуская літаратура замкнёная на сабе»

З нагоды трэціх угодак кнігарні «ЛогвінаЎ» публікуем інтэрвію з заснавальнікам кнігарні, выдаўцом Ігарам Логвінавым. А таксама далучаемся да віншаваньняў і пажаданьняў доўгіх, плённых і натхнёных гадоў працы!

«Трэба ствараць брэнд беларускай літаратуры»

Малгажата Бухалік: «Існуе стэрэатып, што беларускія кнігі, культура могуць быць толькі палітычнымі. Напрыклад, калі выйшла «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца» Клінава, першыя рэцэнзіі былі пра тое, што гэта аўтар з краіны Лукашэнкі й г. д. Пры чым тут гэта? Вядома, гэта можа прыцягнуць пэўны тып людзей, якім хочацца пачытаць пра тое, што ёсьць такая краіна — Беларусь, там дыктатура й г. д. Але такі падыход мне падаецца няслушным і крыўдным, найперш для беларускіх аўтараў. На мой погляд, знакам, лягатыпам сучаснай беларускай культуры ў Польшчы павінна быць ружовае крэселка Цэсьлера й Войчанкі, а не гісторыі пра рэжым і г. д.».

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology