«ЯДРО МАТЭРЫІ»: ЗАЛАТЫ ЎКОЛ
У Андрэя Дзічэнкі выйшла новая кніга «Ядро матэрыі». Абсурдны сюжэт у ёй суседнічае са складаным, грувасткім апавяданнем. І нягледзячы на тое, што аўтар нібыта як задумаў адшукаць гармонію, у яго выйшаў гімн смерці. Зрэшты, як заўсёды
ВІБРАЦЫІ СЛОВАЎ, ГВАЛТ ЛІТАР
Адныя літаратурныя раманы лірычныя, другія звяртаюцца да натуралізму і не грэбуюць экстрэмальнымі формамі. Кніга «Пліты і правалы» Андрэя Дзічэнкі – іншая, бо змест яе блізкі не столькі да літаратуры, колькі да музыкі радыкальнага пратэсту. Нойз, індастрыял і цёмнае электроннае гучанне, змешчанае ў прастору з неабмежаванаю колькасцю вымярэнняў і чужой беларускаму вуху іншапланетнай акустыкай. Гэты раман-з-нацяжкаю […]
Дарога ў адзін шпацыр
Летась увосень у выдавецтве «Логвінаў» асобнай кнігай выйшла апавяданне швейцарскага нямецкамоўнага пісьменніка Роберта Вальзера «Шпацыр». Пераклад гэтага твора на беларускую мову з’яўляецца часткаю міжнароднага праекта, падтрыманага швейцарскім фондам «Pro helvetia»
«ШАЛОМ»: АСВАЕННЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ПРАСТОРЫ
Цяжка знайсці ў сучаснай беларускай літаратуры твор, які б так выразна і мэтанакіравана як «Шалом» узнімаў праблемы нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, пошукаў Беларусі свайго месца ў Еўропе, успрымання беларусаў іншымі еўрапейскімі народамі. Цяжка знайсці ў беларускай літаратуры, тэкст настолькі прыдатны і «адкрыты» для даследавання тэхнікі апісання прасторы, літаратурнай тапаграфіі еўрапейскіх гарадоў, мастацкага адлюстравання апазіцыі «Усход-Захад» і іншых праяваў сучаснай геапалітыкі. Пры чым, яшчэ раз падкрэслім, перад намі не культуралагічны трактат і не зборнік падарожных эсэ, а авантурны раман з каларытнымі героямі і дасціпным гумарам.
Дзядзя Федзя зьеў мядзьведзя
Чалавек Дастаеўскага — не зацыклены, не фанатык, ён толькi пакутуе ад усялякага iрацыяналiзму ў грамадзкiм жыцьцi. Што да Заходняга й Усходняга чалавека, дык яны ў iрацыяналiзьме знаходзяць i станоўчае: свой нацыянальна-рэлiгiйны фундамэнт, празьмерную адкрытасьць цi празьмерную закрытасьць адпаведна ўсходняй i заходняй душы, кожны сваё мэсiянства. Мы — пасярэдзiне.