РЭШТКАВЫЯ ВЫЯВЫ ГІСТОРЫІ

На ХХІІІ Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад» мне, як і шматлікім гледачам, адкрылася магчымасць паглыбіцца ў «гістарычныя гісторыі», якія ўздымалі збольшага агульную тэму – што такое прырода чалавека і як трансфармуюцца падзеі мінулага з цягам часу

КІНАЛЁТ: ГАЛОЎНАЕ — КАБ НЕ ЗАКРУЖЫЛАСЯ ГАЛАВА

Гутарка з Сашам Мартынюком, сталым жыхаром пазасістэмнага беларускага кінаандэграўнду, заснавальнікам вядомага сталічнага незалежнага кінаклуба і фестывалю «Cinema Perpetuum Mobile»

АНДРЭЙ КУДЗІНЕНКА: ВЫКЛІК НОВАМУ СВЕТУ

18 верасня сталі вядомыя вынікі конкурсу «Амнібус» у межах Фестываля кіно краін СНД і Балтыі «Кінашок» у Анапе: галоўны прыз атрымаў кінаальманах ад беларускага рэжысёра Андрэя Кудзіненкі (выступае галоўным куратарам) «Хранатопь #375». Пра ідэю, праект, эксперыменты, увогуле пра будучае беларускае кіно расказвае Андрэй Кудзіненка

БЕЛАРУСКАЕ КІНО ЯК ВЫПАДКОВАСЬЦЬ

Дзяржаўная кінавытворчасьць заходзіць у тупік з прычыны абмежаванага фінансаваньня й цэнзуры, якая перашкаджае пашырэньню тэматычнага поля. Незалежныя маладыя фільммэйкеры ціхенька здымаюць нешта для сябе, а потым гучненька (як Крыс Нонг) паказваюць свой беларускі блакбастэр зь няхілым галівудзкім патэнцыялам… Ёсьць яшчэ, напрыклад, тэлеканал «Белсат», які мае ўласную вытворчасьць дакумэнтальнага кіно… Здавалася б, мусіць быць здаровы канкурэнтны асяродак, а атрымліваецца — поле бітвы.

HARD REBOOT: ПАМІЖ ЖЫЦЦЁМ І СМЕРЦЮ

Напрыканцы мінулага года Андрэй Кудзіненка прэзентаваў у Менску новы фільм «HARD REBOOT», які кінакрытык Андрэй Расінскі назваў адной з важнейшых арт-падзей года.

Пра пошук новай рэальнасці і іншага вымярэння кіно расказвае Андрэй Кудзіненка

Экзістэнцыйная антысанітарыя Аляксея Германа

Не сцвярджаю, што паглядзець «Цяжка быць богам» — марны занятак. Але тое, што многія сэнсава важныя рэчы цяжка адрозніць падчас першага прагляду стужкі, якая цягнецца тры гадзіны, — факт. А на другі прагляд, як пісаў у сваім эсэ для «Новай газеты» Умбэрта Эка, наўрад ці хто адважыцца

Ларс зноў робіць ГЭТА

У 2014 годзе чарга паказваць дацкія шэдэўры дайшла да кінатэатра «Ракета», дзе з перапынкам у некалькі тыдняў дэманструюцца дзве часткі «Німфаманкі» — 17-га чатырохгадзіннага поўнаметражнага фільма, ужо афіцыйна забароненага ў шэрагу краін свету. Выбраўшы за сюжэтны лейтматыў слізкую тэму чалавечага асноўнага інстынкту, геніяльны махляр Трыер зноў апынаецца ў эпіцэнтры сусветных СМІ

У ФРАНСУА АЗОНА СКЛАДАНАСЦІ

— Ой, нейкі незвычайны фільм, — прамаўляюць непадрыхтаваныя гледачы пасля новага фільма Франсуа Азона «Маладая і прыўкрасная». Але насамрэч нічога незвычайнага ў гэтым фільме няма. Ні для Азона, ні для чалавецтва наогул. Як пішуць класікі, усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся

Беларускае кіно «нулявых»: пазытыў і нэгатыў

Што такое «нулявыя»? Гэта калі ўсё па нулях… Ну альбо калі не па нулях, то палова на палову. У пэрыяд з 2001 па 2010 год (палову ў чатырохзначнай лічбе кожнага году нязьменна займаюць нулі — што б гэта значыла?) беларускі кінэматограф перажываў ня лепшыя часы. Гэта быў такі пэрыяд-масток паміж мінулым і будучыняй….

Навошта дасылаць фільмы на BULBAMOVIE?

III Фестываль Беларускага Kіно BULBAMOVIE 2013 да каньца канікулаў чакае на фільмы з Беларусі.

БУЛЬБА-ХОРАР: саламяная «Масакра»

«Масакра» цьвёрда стаіць на беларускай глебе. І справа ня толькі ў фальклёрна-ваўкалачных традыцыях. І ня толькі ў тым, што гісторыя графа-мядзьведзя, расказаная ў пазычаным «Локісе» Праспэра Мэрымэ, зьнітаваная зь беларускімі легендамі (рэжысэр Андрэй Кудзіненка нават распавядаў, што яму паказвалі магілу беларускага Локіса). Справа — у кінавытоках», — мяркуе Андрэй Расінскі

СМАК ЖЫЦЬЦЯ. ВАЛЯНЦІН ВІНАГРАДАЎ

Творчасьць Валянціна Вінаградава, ягоныя досьледы, экспэрымэнты (на жаль, забытыя, недаацэненыя беларускаю, асабліва сучаснаю, крытыкай) — адна з ручаінаў, якія, злучаючыся, даюць магутную плынь нацыянальнага мастацтва. Гэта адзін з пунктаў апоры для будучыні беларускага кіно (у якую хочацца верыць) з сваёй уласнаю мовай, сучасным, арыгінальным, непаўторным стылем.

«One Short Film Fest» на службе ў кароткага мэтру

Ці атрымалася ў ІІІ фэстывалю кароткамэтражных фільмаў «One Short Film Fest» знайсьці сваіх, — я так і не зразумела. Але зразумела, што супакойвацца арганізатары Вольга Давыдзік, Антаніна Серакова й Юлія Калнагорава пакуль не зьбіраюцца. Прынамсі, у менскай кавярні «Loft Cafe» цяпер на ганаровым месцы вісіць адмысловы дыплём — падзяка за дапамогу ў правядзеньні фэсту. Вось ужо ня першы год запар там праходзяць паказы «One Short Film Fest». І, мяркуючы па ўсім, будуць праходзіць і надалей.

Іншы звонку й Іншы ўнутры: «Старасьць»

Трыюмфальнаму шэсьцю стужкі Міхаэля Ханэке «Любоў» па ўсіх значных міжнародных кінафэстах — ад інтэлектуальных Канаў да мэйнстрымавага Оскара — прысьвячаецца. Фрагмэнты з артыкулу Лінды Фішар, напісанага на падставе дакладу аўтаркі на канфэрэнцыі Ўнівэрсытэту Вены ў 2008 годзе, прысьвечанай 100-годзьдзю Сымоны дэ Бавуар, — «Age / Aging: on Simone de Beauvoir’s The Coming of Age».

Свабода, якая выбілася з-пад кантролю

У Квэнціна Таранціна кожны фільм — такая сабе сінефільская штучка.
Ён ніколі не забываецца ўключыць у сцэнар флёр Бадзі Холі або атмасфэру «Таксіста» Марціна Скарсэзэ, старую добрую кантры-музыку з сваёй уласнай калекцыі або самога сябе, у ролі якога-небудзь тыпажнага недарэкі.

Вось і ў сваёй новай стужцы «Джанга вызвалены» Таранціна не ўтрымаўся й такі зьявіўся напрыканцы фільму ўласнаю пэрсонай. Праўда, ненадоўга. Каб эфэктна ўзарваць сябе на дынаміце рукамі галоўнага героя «нігера», былога чорнага раба Джанга (Джэймі Фокс). Тут можна ўзгадаць пра «сьмерць аўтара» й правесьці ланцужок цікавых асацыяцыяў.

«Ганна Карэніна»: Уронскі й трошачку нэрвы

У менскі пракат выйшла стужка паводле самага «рэйкавага» твору на сьвеце. І ў нас нарэшце захацелі наладзіць прэм’еру, ня горшую за сусьветную.

У цывілізаваным сьвеце прынята гучна адзначаць выхад чарговага кінамэгашэдэўру: касьцюмаваныя імпрэзы, шампанскае, прэса й усё такое. У сталічным кінатэатры «Цэнтральны» з нагоды доўгачаканай прэм’еры «Ганны Карэнінай» брытанца Джо Райта танчылі пад палянэз Міхала Клеафаса Агінскага «Разьвітаньне з Радзімай» і сьпявалі рускія рамансы, пілі шампанскае й дапытваліся ў актораў ды іншых славутасьцяў, што ж яны думаюць пра новы фільм з Кірай Найтлі.

Мастацтва памежных станаў

Нэкрарэалізм — дзіўны павеў у савецкім мастацтве, прадуктам якога сталася вывернутая навыварат таталітарная рэчаіснасьць, шчодра запраўленая іррэальнай вераю ў сьветлае заўтра, якое вось-вось павінна было надыйсьці, але зь незразумелых прычынаў адкладалася ў неспасьцігальныя касьмічныя далячыні.

АНДРЭЙ КУДЗІНЕНКА: час партызанаў

Лепшы прыклад посткалянiяльнага аўтарскага мысьленьня — поўнамэтражны iгравы дэбют рэжысэра-дакумэнталiста Андрэя Кудзіненкі «Акупацыя. Мiстэрыi». Фiльм, закрытыя прэм’ерныя паказы якога прайшлi ў кастрычніку 2003 г., пасьпеў выклікаць вострую цікавасьць у айчыннага гледача, сэрыю публiкацыяў у недзяржаўнай прэсе й зьезьдзіць на кiнафэстываль у Ротэрдаме. Пра парадоксы «партызанскага кiно» згадзіўся распавесьці pARTisan аўтар самага яскравага беларускага фiльму апошніх гадоў Андрэй КУДЗIНЕНКА.

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology