Экзістэнцыйная антысанітарыя Аляксея Германа

Не сцвярджаю, што паглядзець «Цяжка быць богам» — марны занятак. Але тое, што многія сэнсава важныя рэчы цяжка адрозніць падчас першага прагляду стужкі, якая цягнецца тры гадзіны, — факт. А на другі прагляд, як пісаў у сваім эсэ для «Новай газеты» Умбэрта Эка, наўрад ці хто адважыцца

Ларс зноў робіць ГЭТА

У 2014 годзе чарга паказваць дацкія шэдэўры дайшла да кінатэатра «Ракета», дзе з перапынкам у некалькі тыдняў дэманструюцца дзве часткі «Німфаманкі» — 17-га чатырохгадзіннага поўнаметражнага фільма, ужо афіцыйна забароненага ў шэрагу краін свету. Выбраўшы за сюжэтны лейтматыў слізкую тэму чалавечага асноўнага інстынкту, геніяльны махляр Трыер зноў апынаецца ў эпіцэнтры сусветных СМІ

У ФРАНСУА АЗОНА СКЛАДАНАСЦІ

— Ой, нейкі незвычайны фільм, — прамаўляюць непадрыхтаваныя гледачы пасля новага фільма Франсуа Азона «Маладая і прыўкрасная». Але насамрэч нічога незвычайнага ў гэтым фільме няма. Ні для Азона, ні для чалавецтва наогул. Як пішуць класікі, усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся

Беларускае кіно «нулявых»: пазытыў і нэгатыў

Што такое «нулявыя»? Гэта калі ўсё па нулях… Ну альбо калі не па нулях, то палова на палову. У пэрыяд з 2001 па 2010 год (палову ў чатырохзначнай лічбе кожнага году нязьменна займаюць нулі — што б гэта значыла?) беларускі кінэматограф перажываў ня лепшыя часы. Гэта быў такі пэрыяд-масток паміж мінулым і будучыняй….

БУЛЬБА-ХОРАР: саламяная «Масакра»

«Масакра» цьвёрда стаіць на беларускай глебе. І справа ня толькі ў фальклёрна-ваўкалачных традыцыях. І ня толькі ў тым, што гісторыя графа-мядзьведзя, расказаная ў пазычаным «Локісе» Праспэра Мэрымэ, зьнітаваная зь беларускімі легендамі (рэжысэр Андрэй Кудзіненка нават распавядаў, што яму паказвалі магілу беларускага Локіса). Справа — у кінавытоках», — мяркуе Андрэй Расінскі

«One Short Film Fest» на службе ў кароткага мэтру

Ці атрымалася ў ІІІ фэстывалю кароткамэтражных фільмаў «One Short Film Fest» знайсьці сваіх, — я так і не зразумела. Але зразумела, што супакойвацца арганізатары Вольга Давыдзік, Антаніна Серакова й Юлія Калнагорава пакуль не зьбіраюцца. Прынамсі, у менскай кавярні «Loft Cafe» цяпер на ганаровым месцы вісіць адмысловы дыплём — падзяка за дапамогу ў правядзеньні фэсту. Вось ужо ня першы год запар там праходзяць паказы «One Short Film Fest». І, мяркуючы па ўсім, будуць праходзіць і надалей.

Іншы звонку й Іншы ўнутры: «Старасьць»

Трыюмфальнаму шэсьцю стужкі Міхаэля Ханэке «Любоў» па ўсіх значных міжнародных кінафэстах — ад інтэлектуальных Канаў да мэйнстрымавага Оскара — прысьвячаецца. Фрагмэнты з артыкулу Лінды Фішар, напісанага на падставе дакладу аўтаркі на канфэрэнцыі Ўнівэрсытэту Вены ў 2008 годзе, прысьвечанай 100-годзьдзю Сымоны дэ Бавуар, — «Age / Aging: on Simone de Beauvoir’s The Coming of Age».

Свабода, якая выбілася з-пад кантролю

У Квэнціна Таранціна кожны фільм — такая сабе сінефільская штучка.
Ён ніколі не забываецца ўключыць у сцэнар флёр Бадзі Холі або атмасфэру «Таксіста» Марціна Скарсэзэ, старую добрую кантры-музыку з сваёй уласнай калекцыі або самога сябе, у ролі якога-небудзь тыпажнага недарэкі.

Вось і ў сваёй новай стужцы «Джанга вызвалены» Таранціна не ўтрымаўся й такі зьявіўся напрыканцы фільму ўласнаю пэрсонай. Праўда, ненадоўга. Каб эфэктна ўзарваць сябе на дынаміце рукамі галоўнага героя «нігера», былога чорнага раба Джанга (Джэймі Фокс). Тут можна ўзгадаць пра «сьмерць аўтара» й правесьці ланцужок цікавых асацыяцыяў.

«Ганна Карэніна»: Уронскі й трошачку нэрвы

У менскі пракат выйшла стужка паводле самага «рэйкавага» твору на сьвеце. І ў нас нарэшце захацелі наладзіць прэм’еру, ня горшую за сусьветную.

У цывілізаваным сьвеце прынята гучна адзначаць выхад чарговага кінамэгашэдэўру: касьцюмаваныя імпрэзы, шампанскае, прэса й усё такое. У сталічным кінатэатры «Цэнтральны» з нагоды доўгачаканай прэм’еры «Ганны Карэнінай» брытанца Джо Райта танчылі пад палянэз Міхала Клеафаса Агінскага «Разьвітаньне з Радзімай» і сьпявалі рускія рамансы, пілі шампанскае й дапытваліся ў актораў ды іншых славутасьцяў, што ж яны думаюць пра новы фільм з Кірай Найтлі.

Мастацтва памежных станаў

Нэкрарэалізм — дзіўны павеў у савецкім мастацтве, прадуктам якога сталася вывернутая навыварат таталітарная рэчаіснасьць, шчодра запраўленая іррэальнай вераю ў сьветлае заўтра, якое вось-вось павінна было надыйсьці, але зь незразумелых прычынаў адкладалася ў неспасьцігальныя касьмічныя далячыні.

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology