Прэм’ера Свабоднага тэатра — пра трэці пол

Спектакль ствараўся на працягу чатырох тыдняў амаль што кругласутачна, была апрацаваная вялікая колькасць інфармацыі, падрыхтаваны сотні эцюдаў

Шах і мат Сьцешыку ад Косьці

І пакуль дзяржаўныя тэатры пераконваюць публіку, што беларускае драматургіі як фэномэну няма, «pARTisan» у Міжнародны дзень тэатру друкуе архіўнае інтэрвію зь беларускім драматургам «новай» хвалі Канстанцінам Сьцешыкам, імя якога замежныя дасьледчыкі зьвязваюць з фэномэнам беларускае п’есы, «пра якую зьвініць Усходняя Эўропа» (Павал Руднеў).

«У пустэчы»: танец невыноснай прыгажосьці

13 лютага ў межах першага форуму плястычных і танц-тэатраў Беларусі «ПлаSтформа-Менск-2013» Ірына Ануфрыева (Беларусь — Швэцыя) паказала бута-пэрформанс «У пустэчы» (ідэя й танец — Ірына Ануфрыева, музыка — Дыяманда Галас, касьцюм — Яана Божак).

Дзьмітры Валкастрэлаў: «Мы выходзім за межы тэатру»

Гэтая размова з рэжысэрам піцерскага незалежнага праекту тэатар post Дзьмітрыем Валкастрэлавым адбылася летась у кастрычніку на фэстывалі «Тэатральныя канфрантацыі» ў Любліне, куды тэатар запрасілі з двума спэктаклямі паводле тэкстаў беларускага драматурга Паўла Пражко — «Я свабодны» (рэжысэр і выканаўца Дзьмітры Валкастрэлаў) і «Замкнёныя дзьверы» (рэжысэр Дзьмітры Валкастрэлаў, выканаўцы: у цэнтры — Дзьмітры Лугоўкін, Марыя Зіміна, Ірына Тычыніна, Аляксандар Заўялаў, Дар’я Румянцава, Дзьмітры Валкастрэлаў, Алег Кутузаў; на ўскрайку — Алёна Старасьціна, Павал Чынароў, Іван Нікалаеў, Дзьмітры Валкастрэлаў).

Тры дні ў пекле

Павал Пражко — аўтар некалькіх дзясяткаў тэкстаў, асаблівасьцю якіх ёсьць бесьперапынны пошук новых для аўтара мастацкіх сродкаў, што дазваляюць яшчэ шырэй рассунуць межы «праўдзівага» ў тэатры, выявіць рэалізм ужо цяперашняга часу. Аўтару ўдаецца апісаць навакольную штодзённасьць як яна ёсьць, перадаць наратыў гэтай штодзённасьці. Пражко дакладна адчувае гэтую прастору, і тое, што іншаму драматургу, магчыма, было б не дазволена, стала ў Пражко ягоным стылем.

«pARTisan» публікуе пераклад урыўкаў з апошняй п’есы Паўла Пражко «Тры дні ў пекле».

Game is NOT over!

Асоба й сыстэма — асоба, якая супрацьстаіць ці падпарадкоўваецца сыстэме, сыстэма, што стварае ці пажырае сваіх дзяцей, — гэта тэма, якая ў розных варыяцыях узьнікае амаль у кожным спэктаклі плястычнага тэатру «ІнЖэст». Гэта натуральна, таму што «ІнЖэст» (ці раней «Жэст») паўстаў на пачатку 1980-х як форма непаслушэнства, пратэсту супраць тагачаснай сыстэмы. Гульня й карнавал як спосабы ажыўленьнямёртвых «рытуалаў» сталі асноўнымі арыентырамі для гэтай тэатральнай трупы.

Пра тэатральную адукацыю: Акадэмія ў руінах (mp3)

23 студзеня ў Галерэі «Ў» адбылася дыскусія «Акторская школа: прафэсійная адукацыя й сучасны тэатар», якую зладзіў партал пра сучасны беларускі тэатар «Art Aktivist / Theatre»

Выклік — у першую чаргу, сабе

Яны працягваюць іграць спэктаклі ў Менску, актыўна гастраляваць па сьвеце з такім шчыльным графікам выступаў, якому пазайздросьціў бы любы іншы тэатар. Што значыць быць акторам Свабоднага тэатру? Як успрымаюць іх у Эўропе й пра якія пастаноўкі мараць яны самі, — распавядаюць Вікторыя Біран, Павал Гарадніцкі, Сяргей Квачанок, Кірыл Канстанцінаў, Яна Русакевіч, Сьвятлана Сугака, Дзяніс Тарасевіч, Юлія Шаўчук, Марына Юрэвіч.

Уладзімер Шчэрбань: «Мастацтва бяз крайнасьцяў»

«Вось чым бы я сапраўды ня стаў займацца — гэта, як ні дзіўна, палітычным тэатрам у самым прымітыўным ягоным сэнсе. Я не хачу й не магу кагосьці праслаўляць. Мне здаецца, мастацтва ўсё ставіць пад сумнеў і задае пытаньні».

Пра рамантызм, гендэр і дэмакратыю

Пятыя Варшаўскія тэатральныя сустрэчы, што адбыліся гэтай вясною, у чарговы раз пацьвердзілі ня толькі мастацкую актыўнасьць польскага тэатру, але галоўнае — гатоўнасьць тэатральных дзеячоў рэагаваць на падзеі, што адбываюцца як у іх краіне, так і за мяжой. Чаго, на жаль, катастрафічна бракуе ў беларускай тэатральнай прасторы.

Павал Руднеў пра дакумэнтальны тэатар (mp3)

Лекцыя расейскага тэатральнага крытыка Паўла Руднева, прысьвечаная ідэям і практыкам дакумэнтальнага тэатру. Адбылася ў межах IX Міжнароднага кангрэсу AITU-IUTA, Менск, 5 ліпеня, 2012

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology