ЮРА ДЗІВАКОЎ: МЫ АБАВЯЗАНЫЯ ГАВАРЫЦЬ РОЗНАЕ

Ірына Герасімовіч і Антаніна Слабодчыкава размаўляюць з Юрам Дзіваковым пра яго працу і не толькі

НЕ ТОЕ, ЧАГО МЫ ЧАКАЛІ АД ТЭАТРА З БЕЛАРУСІ

Многія замежнікі мяркуюць, што беларускія творцы занятыя выключна палітыкай, што яны часта ўключаюць палітычны дыскурс у творы, прысвечаныя даследаванню зусім іншых пытанняў і метафар. Я паразмаўляў з чальцамі незалежнай беларускай тэатральнай трупы KorniagTHEATRE, што імкнецца ставіць на сцэне спектаклі, у якіх не будзе нічога агульнага з палітыкай. Чаму ж тады прысвечаныя яе пастаноўкі?

ШТЭФАН КЭГІ: «Я ня веру сёньня ў правакацыю»

Нямецкі тэатар «Rimini Protokoll» называюць лідэрам дакумэнтальнага тэатру й пачынальнікам адной зь ягоных плыняў — «тэатру моманту» (Theater der Zeit). «Rimini Protokoll» — гэта Даніэль Вэтцэль, Штэфан Кэгі й Хельгард Хаўг, якія пазнаёміліся ў 1990-я падчас навучаньня ў Інстытуце прыкладных тэатральных дасьледаваньняў у Гісэне й спачатку паасобку, а потым разам сталі працаваць у зоне паміж тэатрам і рэальнасьцю.

Пра свае працы, досьвед дакумэнтальнага тэатру, мяжу паміж тэатрам і жыцьцём распавядае ШТЭФАН КЭГІ.

Шах і мат Сьцешыку ад Косьці

І пакуль дзяржаўныя тэатры пераконваюць публіку, што беларускае драматургіі як фэномэну няма, «pARTisan» у Міжнародны дзень тэатру друкуе архіўнае інтэрвію зь беларускім драматургам «новай» хвалі Канстанцінам Сьцешыкам, імя якога замежныя дасьледчыкі зьвязваюць з фэномэнам беларускае п’есы, «пра якую зьвініць Усходняя Эўропа» (Павал Руднеў).

Дзьмітры Валкастрэлаў: «Мы выходзім за межы тэатру»

Гэтая размова з рэжысэрам піцерскага незалежнага праекту тэатар post Дзьмітрыем Валкастрэлавым адбылася летась у кастрычніку на фэстывалі «Тэатральныя канфрантацыі» ў Любліне, куды тэатар запрасілі з двума спэктаклямі паводле тэкстаў беларускага драматурга Паўла Пражко — «Я свабодны» (рэжысэр і выканаўца Дзьмітры Валкастрэлаў) і «Замкнёныя дзьверы» (рэжысэр Дзьмітры Валкастрэлаў, выканаўцы: у цэнтры — Дзьмітры Лугоўкін, Марыя Зіміна, Ірына Тычыніна, Аляксандар Заўялаў, Дар’я Румянцава, Дзьмітры Валкастрэлаў, Алег Кутузаў; на ўскрайку — Алёна Старасьціна, Павал Чынароў, Іван Нікалаеў, Дзьмітры Валкастрэлаў).

Выклік — у першую чаргу, сабе

Яны працягваюць іграць спэктаклі ў Менску, актыўна гастраляваць па сьвеце з такім шчыльным графікам выступаў, якому пазайздросьціў бы любы іншы тэатар. Што значыць быць акторам Свабоднага тэатру? Як успрымаюць іх у Эўропе й пра якія пастаноўкі мараць яны самі, — распавядаюць Вікторыя Біран, Павал Гарадніцкі, Сяргей Квачанок, Кірыл Канстанцінаў, Яна Русакевіч, Сьвятлана Сугака, Дзяніс Тарасевіч, Юлія Шаўчук, Марына Юрэвіч.

Уладзімер Шчэрбань: «Мастацтва бяз крайнасьцяў»

«Вось чым бы я сапраўды ня стаў займацца — гэта, як ні дзіўна, палітычным тэатрам у самым прымітыўным ягоным сэнсе. Я не хачу й не магу кагосьці праслаўляць. Мне здаецца, мастацтва ўсё ставіць пад сумнеў і задае пытаньні».

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology