СВАБОДЫ І МІФЫ «БЕЛАРУСКАГА КЛІМАТУ»

«Навошта людзі прыдумляюць міфы? Ды людзі не існуюць у рэальнасці ў прынцыпе!» – робіць выснову Філіп Чмыр, паглядаючы на мяне праз столік шумнага кафэ. Побач з ім – Ігар Корзун, які ўжо больш за гадзіну пляце бясконца заблытаную і супярэчлівую гісторыю ўзлёту і растварэння арт-групы «Беларускі клімат». Сёння пра дзейнасць гэтай «унікальнай сінтэтычнай з’явы ў культуры горада» – згодна з беларускай нацыянальнай традыцыяй «абнулення» – застаецца больш пытанняў, чымсьці дакладных фактаў

БЕЛАРУСКАЕ КІНО ЯК ВЫПАДКОВАСЬЦЬ

Дзяржаўная кінавытворчасьць заходзіць у тупік з прычыны абмежаванага фінансаваньня й цэнзуры, якая перашкаджае пашырэньню тэматычнага поля. Незалежныя маладыя фільммэйкеры ціхенька здымаюць нешта для сябе, а потым гучненька (як Крыс Нонг) паказваюць свой беларускі блакбастэр зь няхілым галівудзкім патэнцыялам… Ёсьць яшчэ, напрыклад, тэлеканал «Белсат», які мае ўласную вытворчасьць дакумэнтальнага кіно… Здавалася б, мусіць быць здаровы канкурэнтны асяродак, а атрымліваецца — поле бітвы.

ЖАННА ГЛАДКО: ПРАВА НА «УЛАСНАЕ ЦЕЛА»

Ідэнтычнасць і яе шматлікія праявы сталіся аб’ектам пільнай увагі куратараў і ўдзельнікаў арт-праекта «XXY», які адкрыўся на пачатку верасня 2014 года ў менскай галерэі «Ў». Ужо не ў першы раз у сценах гэтай галерэі экспануюцца працы сучаснай беларускай мастачкі Жанны Гладко

БЕЛАРУСКІЯ МАСТАКІ ЗА МЯЖОЙ: ВЕРАСЕНЬ 2014

Хроніка Андрэя Дурэйка, прысвечаная персанальным праектам беларускіх мастакоў за мяжой, а таксама іх удзелу ў міжнародных калектыўных праектах

ЦЫЯНАТЫПІЯ — УЦЁКІ Ў РЭАЛЬНАСЬЦЬ

pARTisan #26’2014 / тарашкевіца Наш унутраны сьвет рэальны, можа, больш рэальны, чымся сьвет, што нас акаляе. Марк Шагал Яна нагадвае віцебскую вэрсію Марыны Цьвятаевай, блішчыць пярсьцёнкамі й сьмяецца з ружовага заводу, на якім працуе па разьмеркаваньні, займаючыся «модкаю». Да Менску й Піцера ёй ехаць аднолькава — адну ноч на цягніку. Быў бы выходны, а ў чорную […]

#СЕКС #ГЕНДЭР #АРТ: «МАЁ ПОРНА — МАЁ ПРАВА»

Дыскусія «#Секс#Гендэр#Арт на постсавецкай прасторы» адбылася 14 верасня 2014 у межах арт-праекта «XXY». Удзельнікі: Анатоль Бялоў, мастак, музыка (UA), Жанна Гладко, мастачка (BY), Міхаіл Гулін, мастак, перформер, куратар (BY), Сяргей Шабохін, мастак, куратар, заснавальнік і галоўны рэдактар ArtAktivist.org (BY)

МАРЫНА НАПРУШКІНА: МЫ НЕ ВЕДАЕМ АДНО ПРА АДНАГО

Мала хто ведае, што год таму Марына Напрушкина, беларуская мастачка, якая жыве і працуе ў Берліне, выступіла ініцыятарам кампаніі Neue Nachbarschaft // Moabit (Новае суседства // Моабіт, якая на грамадскіх пачатках працуе з бежанцамі і абараняе іх правы.
Пра гісторыю ініцыятывы, яе дзейнасць, вынікі і перспектывы распавядае МАРЫНА НАПРУШКІНА.

БЕЛАРУСКІЯ МАСТАКІ ЗА МЯЖОЙ: ЖНІВЕНЬ 2014

Хроніка Андрэя Дурэйка, прысвечаная персанальным праектам беларускіх мастакоў за мяжой, а таксама іх удзелу ў міжнародных калектыўных праектах

«КВІРЫНГ ЕРЭВАН»: НЕ СТАН, А ДЗЕЯННЕ

Інтэрв’ю з арт-групай «Queering Yerevan» (Ерэван), які заявіў пра сябе і акрэсліў сваю дзейнасць прыблізна ў 2007 годзе, калі групай мастакоў(чак), пісьменнікаў(ц), актывістаў(к) было прынята рашэнне пра супрацоўніцтва ў самых розных формах. Мэта — выкарыстоўваючы сталіцу Арменіі Ерэван у якасці эксперыментальнай прасторы для новай культурнай творчасці, «падарваць», дэаўтаматызаваць, разбурыць стэрэатыпы, якія існуюць у грамадстве.

MANIFESTA10: НАСАМРЭЧ КАЛАНІЗУЮЦЬ ІХ

28 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу адкрылася біенале Manifesta10, якую называюць самай маштабнай і самай супярэчлівай арт-падзеяй года. Пра свае ўражанні ад біенале, стратэгіі (ня)удзелу (ці можам мы ў Беларусі выкарыстоўваць такія тактыкі?), а таксама пра тое, чаму Беларусі няма на Manifest’е, разважаюць Таня Арцімовіч (крытык, рэдактарка медыяпраекта «pARTisan»), Аляксей Барысёнак (крытык, рэдактар «ArtAktivist»), Вольга Шпарага (філосаф, рэдактарка «Новай Еўропы»)

БЕЛАРУСКІЯ МАСТАКІ ЗА МЯЖОЙ: ЛІПЕНЬ 2014

Хроніка Андрэя Дурэйка, прысвечаная персанальным праектам беларускіх мастакоў за мяжой, а таксама іх удзелу ў міжнародных калектыўных праектах

ПАМЯЦЬ, ЯКОЙ БРАКУЕ ПРАСТОРЫ

Спектакль «Чарнобыль» незалежнай тэатральнай групы «Крылы халопа» з Брэста створаны на падставе дзвюх экспедыцый у беларускую частку зоны адсялення і Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік, інтэрв’ю з людзьмі, якіх эвакуявалі па аварыі ў Чарнобылі, дакументаў, звязаных з наступствамі катастрофы, і матэрыялаў форумаў, прысвечаных будаўніцтву АЭС у Астраўцы. Нарэшце яго змагла пабачыць і беларуская публіка

«КРЫЛЫ ХАЛОПА»: ХУТЧЭЙ, ДЫСКАМФОРТНАЕ МАСТАЦТВА

Чуткі пра тое, што недзе на ўскрайку Беларусі існуе яшчэ адзін Свабодны тэатр, часам даходзілі і да Менску. Але, ізаляваныя ў сваім асяроддзі, мы амаль нічога не ведалі пра тое, што яшчэ за некалькі гадоў да з’яўлення ў сталіцы тэатру, пра які неўзабаве будзе ведаць увесь свет, у Брэсце энтузіясты, не пагаджаючыся на ўмовы знешніх і ўнутраных несвабодаў, ужо распачалі свой праект — Свабодны тэатр. Гэта быў 2001 год…

ГОРАД, ДЗЕ Б’ЁРК ЧУЕЦЦА «СВАЁЮ»

Мы ідзем па адным з буйных сеткавых унівэрмагаў Віцебску і раптам спыняемся, уражаныя. Фатограф Каця Смурага глядзіць на мяне здзіўленымі вачыма: «Ты таксама гэта чуеш? Гэта ж Б’ёрк!» Настрой лёгкага абсурду: пераднавагодняя «паўночная сталіца Беларусі», людзі павольна ходзяць сярод прылаўкаў з печывам і цукеркамі, а з дынамікаў лірычны матыў — тая, што танчыць у цемры. Можа, разгадка плённага культурнага асяроддзя Віцебску тоіцца дзесьці побач?

МАЦВЕЙ БАСАЎ ПРА ІЗРАІЛЯ БАСАВА

Персанальная выстава беларускага мастака Ізраіля Басава адбылася ўжо пасля ягонай смерці. Творца, якога сёння называюць «другім Шагалам», «з’явай савецкага і постсавецкага мастацтва Беларусі», «звычайным геніем», на працягу 40 гадоў у савецкі пэрыяд не атрымліваў афіцыйнага прызнання. Пра Ізраіля Басава ўспамінае Мацвей Басаў

ПРЭМІЯ ГЕДРОЙЦА ВА ЎМОВАХ МАНАПАЛІЗАВАНАЙ ПРАСТОРЫ

8 ліпеня ў Кнігарні «логвінаЎ» адбылася дыскусія «Прэмія Гедройца: ці ёсць стратэгія?». Ці атрымалася за гады існавання прэміі павялічыць прысутнасць белліту на кніжным рынку? Чаму ўсё ж найбуйнейшая літаратурная прэмія прайшла па-за ўвагаю масавых мэдыяў і не атрымала розгаласу? Ці можна назваць прычынаю такой няўвагі толькі тыя ўмовы, у якіх існуе незалежная літаратура?

БЕЛАРУСКІЯ МАСТАКІ ЗА МЯЖОЙ: ЧЭРВЕНЬ 2014

Хроніка Андрэя Дурэйка, прысвечаная персанальным праектам беларускіх мастакоў за мяжой, а таксама іх удзелу ў міжнародных калектыўных праектах

ХАТКА: ЗНАЙСЦІ СВОЙ ІНСАЙД

У верасні 2013 года ў блогу Уладзіміра Шчэрбаня, рэжысёра Беларускага свабоднага тэатра вельмі коратка і сціпла напрыканцы доўгіх разважанняў была напісана інфармацыя пра тое, што памяшканне, у якім яны жылі і ігралі на працягу амаль шасці гадоў, альбо — хатка, назва, пад якой ведалі гэтае месца — болей ім не належыць.Так скончыўся вельмі важны перыяд тэатральнага (ды і не толькі) жыцця сталіцы — скончыўся як для тэатра, так і да гледачоў

СЯРГЕЙ ГУДЗІЛІН: БЕЛАРУСЬ — ГЭТА МУЛЬТЫКУЛЬТУРНЫ ХАОС

У ліку пераможцаў «BelarusPressPhoto» ужо не першы год — Сяргей Гудзілін, фатограф «першай беларускай газеты», чалавек, які шчыра любіць сваю прафесію і які працягвае дакументаваць нашу штодзённасць, задаючы самому сабе і гледачам пытанні, што тычацца вельмі далікатнай, але неабходнай тэмы — самаідэнтыфікацыі беларускай нацыі

REPLIKA: БЕЛАРУСКАЯ АРТ-ГЕНЕРАЦЫЯ Z

Пакуль наратыў сучаснага беларускага мастацтва 1990-х і «нулявых» толькі пішацца — вяртаюцца імёны, узгадваюцца факты і феномены, з дзяржаўнымі інстытуцыямі вядзецца барацьба супраць манапалізацыі гісторыі і сфераў уплыву, — за апошнія некалькі гадоў у Менску адбыўся шэраг выставаў-падзеяў (у межах гэтага тэксту гаворка пойдзе аб праектах, прэзентаваных на пляцоўцы Галерэі сучаснага мастацтва «Ў»), аналізуючы якія можна гаварыць пра з’яўленне творцаў новага пакалення.  У чым яны падобныя? […]

pARTisan©, 2012-2024. Design: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology

91 queries in 0,495 seconds.