PRESENT CONTINUOUS, альбо ФАТАГРАФІЯ Ў «ПРАЦЭСЕ»

Назва фотавыставы «Працэс», якая адкрылася 25 лютага ў арт-прасторы «ЦЭХ», адразу адсылае да Франца Кафкі. Гісторыя, якая пачынаецца з «нічога недарэчнасці» і заканчваецца «нічым смерці», безвыходнасць і абсурд заўсёды актуальных бюракратычных пастак, пастаяннае хваравітае адчуванне прысутнасці «вялікага брата» — Кафка як ніхто гарманічна ўпісваецца ў рэаліі краіны, дзе строгія галасы дыктараў у грамадскім транспарце заклікаюць пасажыраў ратаваць лес і прад’яўляць выключна арыгіналы праязных дакументаў.

Час «Ч» для беларускай фатаграфіі

7 лютага ў Галерэі «Ў» медыяпраект «pARTisan» сумесна з мультымедыйным адукацыйным праектам 90s.by зладзілі прэзентацыю альбома «Беларуская фатаграфія 1990-х», які выйшаў летась у серыі «Калекцыя пАРТызана». У межах прэзентацыі прайшла імправізаваная выстава аб’ектаў і артэфактаў (плакаты выставаў, кнігі, часопісы з публікацыямі беларускіх фатографаў), Сяргей Кажамякін прачытаў навукова-папулярную «лекцыю ў малюнках з выкрыццямі», Уладзімір Парфянок паказаў слайд-прэзентацыю «Альбом “ФОТА /МАНІФЕСТА” як люстэрка беларускай фатаграфіі 1980–90-х», выступіў Іван Пятровіч

Дарога ў адзін шпацыр

Летась увосень у выдавецтве «Логвінаў» асобнай кнігай выйшла апавяданне швейцарскага нямецкамоўнага пісьменніка Роберта Вальзера «Шпацыр». Пераклад гэтага твора на беларускую мову з’яўляецца часткаю міжнароднага праекта, падтрыманага швейцарскім фондам «Pro helvetia»

СЯРГЕЙ ЖДАНОВІЧ. ЛАВЕЦ ЦЕНЯЎ

Творчасць беларускага фотамастака Сяргея Ждановіча — адзін з рэдкіх у нашай краіне выпадкаў філіграннай працы з тонкімі матэрыямі як вобраза, так і слова. У «наборы» з ёмістым візуальным выказваннем кожнай з 15 персанальных выставаў аўтара — канцэптуальны вербальны даведнік, які набліжае да ўсіх тых інтэлектуальных пошукаў, якія папярэднічалі экспазіцыі

Зварот Юрыя Андруховіча

Днямі я атрымліваю ад вас вельмі шмат пытанняў з просьбамі апісаць бягучую сітуацыю ў Кіеве і ва Украіне ў цэлым, выказаць сваю ацэнку таго, што адбываецца, і сфармуляваць бачанне хоць бы бліжэйшай будучыні. Паколькі я проста фізічна не змагу напісаць асобна для кожнага з вашых часопісаў шырокі аналітычны артыкул, я вырашыў падрыхтаваць гэты кароткі зварот, якім кожны з вас можа карыстацца ў залежнасці ад сваіх патрэбаў

Уладзімір Парфянок: Жыцьцё з фатаграфіяй

На сённяшні дзень у партфоліё ЎЛАДЗІМЕРА ПАРФЯНКА больш за два дзясятка праектаў − амаль штодня па здымку, стосы якіх ужо ўтварылі тоўсты дзёньнік эпохі, пералому эпохаў, новай рэчаіснасьці, дзе нязьменным застаецца толькі лад жыцьця аўтара — фатаграфія.

ШУМ І ПУСТЭЧА «ШКЛАТАРЫ»

Напярэдадні аўтограф-сесіі спецыяльна для «pARTisan» Ірына распавядае пра асаблівасці мовы герояў, спецыфічны гумар вокладкі, каханне, пустэчу і агрэсію інтэлектуальнага гета, а таксама тлумачыць, чаму сюжэтныя лініі «Шклатары» так падобныя да тканіны з нечаканым узорам

ЭДЫП і Себасцьян

Пасля прагляду «Латэнтных мужчын» Яўгена Карняга ў галаве круціцца толькі адна думка: няўжо ўсё так дрэнна? І чаму дасягнуць пісуара пад столлю ёсць галоўнаю мэтай для мужчын? А можа, мужчынам і жанчынам, як ніколі, патрэбны дыялог?

Артур Клінаў «Шклатара» (фрагмент)

Фрагмент з новага рамана Артура Клінава «Шклатара». Кніга днямі з’явіцца на паліцах менскіх крамаў

АЛЕСЬ ПУШКІН. ІЛЬВІНАЕ СЭРЦА

Юрась Барысевіч пра асобу беларускага мастака-акцыяніста Алеся Пушкіна: першыя гэпэнінгі й пэрформансы, галерэю ў Віцебску й першую выставу соц-арту.
«Пушкін — патрыёт ня толькі сваёй зямлі, але й той эпохі, якой належыць ягонае цела. Ці ёсьць у ягоных пэрформансах нейкі надбеларускі, вечны элемэнт? Спадзяюся, яны захаваюць актуальнасьць паўсюль, дзе людзі будуць змагацца за сваю й чужую свабоду»

ПЁТР ПАЎЛЕНСКІ: ДУМАЦЬ ПАЛІТЫЧНА

Мастак-акцыяніст з Санкт-Пецярбурга, адзін з заснавальнікаў анлайн-часопіса «Палітычная прапаганда» Пётр Паўленскі адмыслова для «pARTisan» — пра асабістую адказнасць, інстытут улады і пра тое, чаму Майдан — добры прыклад для жыхароў іншых постсавецкіх краін

Тацяна Фёдарава: Адэкватна перадаваць свой час

Галоўнай тэмаю сваёй творчасьці Тацяна Фёдарава, мастачка з Малдовы, называе сучаснасьць. Сацыяльныя праблемы малдаўскага грамадзтва, гастарбайтэрства, эміграцыя, рух пратэсту — усё, што ёсьць актуаліямі сёньняшняга дня.

БАЛКОН (БЕ)З ВІДА(М) НА ГАДЗІННІК. МЕНСК

Мажліва, Менск проста спрабуе адрадзіць сябе і не згубіцца ў той безлічы абліччаў, з якіх адно-адзінае — гэта мадэрнасны горад. І таму ён аднаўляе не толькі сябе, ён аднаўляе і ўсіх тых, хто жыве ў ім — людзей-гельмінтаў свайго цела. Альтусер назваў гэта аднаўленнем сілаў вытворчасці — аднаўленне ўзнаўляльнікаў.

Маскоўскі акцыянізм

Дзяржава, якая культывавала ўтапічную веру ў сьветлую, справядлівую будучыню, дзе кожны мусіў стаць індывідуальным творцам калектыўнага шчасьця, пала й пакінула ў спадчыну нашчадкам толькі ідэі. А яны, у сваю чаргу, трапілі на глебу расейскага хаосу дзевяностых. На гэтым складаным этапе трансфармацыі сацыялістычнага рэалізму й нараджэньня капіталістычнага антырэалізму ўзьнік дзіўны мастацкі рух.

«Ці можна супраціўляцца, седзячы ў крэсле?»

Дыскусія «Глабальнасць вачыма беларусаў» адбылася ў межах выставы Аляксея Талстова «Самакантроль», Галерэя «Ў», кастрычнік 2013. Публікуецца ў скарочанам варыянце. Цалкам будзе надрукаваная ў pARTisan #26

Калектыўны зварот у падтрымку выдавецтва «Логвінаў»

Настойваем на пераглядзе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь аб пазбаўленні ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць выдавецтва «Логвінаў»

кліпічная.адысэя.by

Беларускімі зоркамі Youtube становяцца дзяўчынка «зь вёскі», «чароўны трусік» Юры Дземідовіча, «Песьняры» й кавэры на «Gangnam Style». Тым часам прафэсійнае кліпмэйкерства бадзёра коціцца ў прорву, і ніхто не гарыць жаданьнем ратаваць яго.

HUM FLYING BULLETPROOF NOODLE

…Думка Жбанкова настолькі добра перагукалася з маім даўнім разважаннем пра менскую каманду «Hum Flying Bulletproof Noodle», што менавіта з гэтага я вырашыла пачаць інтэрв’ю з Ягорам Яворскім і Іванам Кіліным — удзельнікамі калектыву «з доўгай назвай і вялікім патэнцыялам»

Менская хваля дакумэнтальнасьці

На пачатку траўня гэтага году адбылася сустрэча са сцэнарысткай і аўтаркай драматургічных тэкстаў Любай Мульменка. На працягу двух дзён у менскім Цэнтры беларускай драматургіі абмяркоўвалі, што ўяўляе сабою дакумэнтальны тэатар і чаго ён патрабуе ад рэжысэраў, актораў і, вядома, публікі.

СНЯЖЫНКА ПА ІМЕНІ МАРЫ КОНА

Вобраз далікатнай Мары Кона, з брошкай у форме сняжынкі на нябеснага колеру пінжаку, складана сумясціць з яе высокім статусам у літаратурных колах Японіі. Яна сябра некалькіх прэстыжных японскіх паэтычных аб’яднанняў, уладальніца «Tanka Splendor Award » і аўтар васьмі зборнікаў паэзіі танка. Прычым не толькі на роднай, японскай, але і на англійскай і латышскай мовах. На беларускую мову яе вершы перакладае Вольга Гапеева, а ў кнігарні «Логвінаў», пад акампанемент музыкі Улада Бубена, нядаўна (14 верасня) можна было пачуць, як танка гучаць у арыгінале

pARTisan©, 2012-2024. Design: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology

91 queries in 0,343 seconds.