БУДЗЬ РЭАЛІСТАМ — МРОЙ ПРА МАРЦІНА ПАРА

Хутка завершыцца ўжо другі «Месяц фатаграфіі ў Менску». Арт-крытык з Украіны Арына Радзівонава сустрэлася з «нязменным ідэолагам», альбо, як жартуюць пра свайго праграмнага дырэктара калегі, «дыктатарам» фестывалю — Андрэем Лянкевічам. За кубкам кавы яны абмеркавалі, чаго варта было прывезці ў Менск Марціна Пара, колькі каштуе сёння беларуская фатаграфія і што можна чакаць ад «Месяца фатаграфіі ў Менску» у наступным годзе. Арына Радзівонава: Ці правільна я разумею, што ў Беларусі […]

З БЕЛАРУСКАЙ ФАТАГРАФІЯЙ УСЁ Ў ПАРАДКУ!

15 кастрычніка 2015 года ў межах другога «Месяца фатаграфіі ў Менску» прайшоў круглы стол на тэму эканомікі поля фатаграфіі. Адукацыйнае мерапрыемства праводзілася ў супрацоўніцтве з буйным праектам «Белгазпрамбанка» — выставай-продажам прац маладых беларускіх мастакоў «Восеньскі салон». І не супастаўляць сучасную фатаграфію, пра якую разважалі ўдзельнікі дыскусіі, з тым мастацтвам, што фактычна знаходзілася на адлегласці выцягнутай рукі, было немагчыма.

ТОМАС ОСТЭРМАЕР: ГЭТА МАЁ ТАБУ

Адмыслова для pARTisan Томас Остэрмаер расказвае пра тое, чаму маладому рэжысёру неабходна быць моцным і ўпарта ісці да сваёй мэты, чаму авангард сёння недарэчны, пра абсалютна не новыя змены ў геапалітычнай сферы, а таксама пра тыя выклікі, якія асабіста для яго як для творцы падаюцца важнымі

БЕЛАРУСКАЕ МАСТАЦТВА ЗА МЯЖОЙ: ВЕРАСЕНЬ 2015

Хроніка Андрэя Дурэйкі, прысвечаная персанальным праектам беларускіх мастакоў за мяжой, а таксама іх удзелу ў міжнародных калектыўных праектах

НОБЕЛЕЎСКАЯ ПРЭМІЯ ПА ЛІТАРАТУРЫ 2015: СВЯТЛАНА АЛЕКСІЕВІЧ

Святлана Алексіевіч, беларуская пісьменніца, чые гісторыі занатавалі тысячы асобных галасоў, якія расказваюць  пра распад Савецкага Саюза, атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры 2015. Шведская акадэмія, абвясціўшы яе перамогу, высока ацаніла «поліфанічнасць твораў» Алексіевіч, апісваючы іх як «помнік пакутам і мужнасці ў наш час». pARTisan шчыра рады за тое, што нашая зямлячка Святлана Алексіевіч атрымала гэтую прэмію. Гэта вельмі значны […]

ВІБРАЦЫІ СЛОВАЎ, ГВАЛТ ЛІТАР

Адныя літаратурныя раманы лірычныя, другія звяртаюцца да натуралізму і не грэбуюць экстрэмальнымі формамі. Кніга «Пліты і правалы» Андрэя Дзічэнкі – іншая, бо змест яе блізкі не столькі да літаратуры, колькі да музыкі радыкальнага пратэсту. Нойз, індастрыял і цёмнае электроннае гучанне, змешчанае ў прастору з неабмежаванаю колькасцю вымярэнняў і чужой беларускаму вуху іншапланетнай акустыкай. Гэты раман-з-нацяжкаю […]

АНДРЭЙ КУДЗІНЕНКА: ВЫКЛІК НОВАМУ СВЕТУ

18 верасня сталі вядомыя вынікі конкурсу «Амнібус» у межах Фестываля кіно краін СНД і Балтыі «Кінашок» у Анапе: галоўны прыз атрымаў кінаальманах ад беларускага рэжысёра Андрэя Кудзіненкі (выступае галоўным куратарам) «Хранатопь #375». Пра ідэю, праект, эксперыменты, увогуле пра будучае беларускае кіно расказвае Андрэй Кудзіненка

ШТО ГЛЯДЗЕЦЬ НА «ТЭАРТ»

29 верасня спектаклем «Донка — пасланне Чэхаву» швейцарскага рэжысёра Даніэля Фінцы Паска адкрыецца Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ». Прапануем топ «павінны ўбачыць» — ад тэатральнага крытыка Тані Арцімовіч

ФОРМЫ ЦІШЫНІ ЯК ФОРМЫ НОВАЙ САЦЫЯЛЬНАСЬЦІ

Уцягнутасьць у прастору гукаў — натуральны стан чалавека. Гэтая ўцягнутасьць, якая рэалізуецца пасіўна й на якой звычайна мы не факусуемся, патрабуе, аднак, адмысловай увагі ў мастацтве, мэдыюмам якога ёсьць ГУК — Марыя Яшчанка разважае пра саўнд праекты Антона Сарокіна

АПРАПРЫЯЦЫЯ Ў ФАТАГРАФІІ: У ПОШУКАХ АЎТАРА

Гісторыя апрапрыяцыі ў мастацтве і літаратуры налічвае больш за стагоддзе, аднак выкарыстанне гэтай стратэгіі ў полі фатаграфіі ўсё яшчэ не стала штодзённай практыкай і час ад часу робіцца прычынаю для новых дэбатаў. Не застаюцца ўбаку ад асэнсавання вынікаў чужога візуальнага досведу і аўтары з Беларусі

«ТЭАРТ-2015»: БЕЛАРУСКІ ТЭАТРАЛЬНЫ ШОУКЕЙС

Упершыню ў межах Міжнароднага форуму «ТЭАРТ» з 1 па 5 кастрычніка пройдзе тэатральны шоукейс. На паказы самых заўважных беларускіх спектакляў апошніх гадоў запрошаны крытыкі і прадзюсары з Еўропы. Шоукейс — актуальны і да гэтага часу нерэалізаваны ў Беларусі фармат тэатральных агледзінаў. Такога кшталту фестываль арыентаваны на міжнародную прафесійную публіку, а яго мэта — пазнаёміць замежных экспертаў з выбранымі пастаноўкамі беларускага тэатра. Як і на мінулагодніх форумах, праграма называецца Belarus Open. Яе куратарам выступіла тэатразнаўца […]

БЕЛАРУСКІЯ МАСТАКІ ЗА МЯЖОЙ: ЖНІВЕНЬ 2015

Хроніка Андрэя Дурэйкі, прысвечаная персанальным праектам беларускіх мастакоў за мяжой, а таксама іх удзелу ў міжнародных калектыўных праектах

ПАКАЛЕННЕ Y: ТРЭБА РЫЗЫКАВАЦЬ

25 жніўня 2015 года ў прасторы Studio67 адбылася прэзентацыя новага нумара pARTisan, прысвечанага маладым мастакам і мастачкам, чыя творчасць выбухнула ў апошнія некалькі год. У межах прэзентацыі прайшла дыскусія, прысвечаная адметнасці мастацтва новай хвалі

ФОРУМ ТЭАТРАЛЬНАГА МАСТАЦТВА «ТЭАРТ»: ЛЕПШАЕ З УСЯГО СВЕТУ!

Юбілейны Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» пройдзе з 29 верасня па 23 кастрычніка. Квіткі на галоўную тэатральную падзею горада можна ўжо сёння набыць на сайце www.teart.by, а таксама на сайце і ў касах www.kvitki.by, на сайце і ў касах НАТ імя Янкі Купалы. ТЭАРТ. Легенды V Форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» прадставіць гледачам работы легендарных рэжысёраў сусветнага тэатра. Упершыню ў Менск прыедзе швейцарскі рэжысёр Даніэле Фінцы Паска, які здабыў міжнароднае прызнанне […]

АДКРЫЦЦЁ ВЫСТАВЫ «ZBOR. КАНСТРУЮЮЧЫ АРХІЎ»

28 жніўня 2015 года ў Галерэі «Арсенал» у Беластоку адкрылася маштабная выстава сучаснага беларускага мастацтва «ZBOR. Канструюючы архіў». На ёй прадстаўлены працы сарака мастакоў альбо дакументацыя іх твораў апошніх дзесяцігоддзяў. Куратары выставы — мастакі Сяргей Шабохін і Сяргей Кірушчанка. У выставы запланаваныя гастролі ў Беларусі і за яе межамі, друк каталога і іншыя суправаджальныя мерапрыемствы. Сяргей Кірушчанка ініцыяваў некалькі гадоў таму ў сродках масавай інфармацыі Беларусі і прафесійным асяроддзі дыскусію […]

ПРАЗ 20 ГАДОЎ, альбо ПРА ПЕРАЕМНАСЬЦЬ У ФОТА BY

Вывучэньне фатаграфіі й выяўленьне тэндэнцыяў пераемнасьці цесна зьвязаныя з балючай для нас тэмай культурнага самавызначэньня. Асаблівую цікавасьць у зьвязку з гэтымі пытаньнямі ўяўляе праект «BY NOW» — вынік амбіцыйнага конкурсу, праведзенага ў 2013 годзе нямецкімі куратарамі Матыясам Хардэрам і Гансам Пілерам

БЕЛАРУСКІ МУЗЭЙ ПРА САВЕЦКАЕ: ЎЛАСНАЕ МЕСЦА Ў ЭПОСЕ

Пра тое, ці патрэбны музэй савецкага ў Беларусі, у якой форме ён можа зьявіцца й чым будзе адрозьнівацца ад падобных інстытуцыяў іншых краінаў постсавецкай прасторы, разважаюць гісторык, Аляксей Братачкін, прадстаўніца «Беларускага архіву вуснай гісторыі» Ірына Раманава й культуроляг Вольга Раманава

НА ШТО НЕ ГЛЯДЗІЦЬ РУСЛАН ВАШКЕВІЧ

Праца, чыя назва «Ня гледзячы ні на што» фэнамэналягічна рэзануе, сапраўды, паводле прызнаньня ейнага аўтара, убачыла значна больш, чым некаторыя людзі за ўсё жыцьцё. А канцэпцыя, закладзеная аўтарам у выяву з адлюстраванымі чатырма фігурамі, падаецца, даволі далёка выходзіць за межы традыцыйнага разуменьня твору мастацтва

БЕЛАРУСКІЯ МАСТАКІ ЗА МЯЖОЙ: ЛІПЕНЬ 2015

Хроніка Андрэя Дурэйкі, прысвечаная персанальным праектам беларускіх мастакоў за мяжой, а таксама іх удзелу ў міжнародных калектыўных праектах

ЖАНОЦКАСЦЬ І ІДЭНТЫЧНАСЦЬ

Выстава беларускай мастачкі Л.Хрысцевай (вядомай як L.Christeseva) пад назвай «Sustainidentity» прайшла ў чэрвені ў Цэнтры Сучаснага Мастацтва «Куланшы» ў сталіцы Казахстана — Астане

pARTisan©, 2012-2024. Design: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology

97 queries in 0,486 seconds.