У СТАНОВІШЧЫ «ЎКЛЮЧАНАГА НАЗІРАЛЬНІКА»

Ці сапраўды настаў «новы час»? Ці ўплываюць гэтыя зьмены на працэсы ў акадэмічных і гуманітарных колах? Ці можна казаць пра пэўнага кшталту разгубленасьць інтэлектуалаў, альбо гэтая «новая сытуацыя» справакавала пошук новых шляхоў мысьленьня? Разважае кандыдат філязофскіх навук АЛЬМІРА ЎСМАНАВА

2015: ЯК РОБЯЦЦА БАЧНЫМІ

Дар’я Трайдэн пра ключавыя падзеі ў беларускім ЛГТБК і феміністычнай сферы

МАСТАЦТВА ЯК ІНСТРУМЕНТ ПРАЦЫ З КУЛЬТУРАЙ ПАМЯЦІ

Заходнееўрапейскае грамадства праз 20 гадоў пасля заканчэння Другой сусветнай вайны пачало актыўна пераапрацоўваць атрыманы траўматычны досвед. Працэс гэты працягваецца і сёння. Чулыя да ваганняў соцыуму мастакі даволі часта звяртаюцца да балючай тэмы вайны, а таксама памяці і забыцця. Адзін з іх, польскі мастак Міраслаў Балка, увёў паняцце «пост-сведка»: у такой якасці выступае глядач, які аказваецца тварам да твару з падзеямі мінулага. Праваднікі ў мінулае Праекты знакавых […]

РАЗУМЕЦЬ І БРАЦЬ ПАД СУМНЕЎ ІЕРАРХІЮ

8 лістапада 2015 года ў межах выставы «Людміла Русава. Татальны перформанс» адбылася дыскусія «Фемінісцкае мастацтва: паміж візуальнай мовай і палітычным выказваннем»

ПАКАЛЕННЕ Y: ТРЭБА РЫЗЫКАВАЦЬ

25 жніўня 2015 года ў прасторы Studio67 адбылася прэзентацыя новага нумара pARTisan, прысвечанага маладым мастакам і мастачкам, чыя творчасць выбухнула ў апошнія некалькі год. У межах прэзентацыі прайшла дыскусія, прысвечаная адметнасці мастацтва новай хвалі

БЕЛАРУСКІ МУЗЭЙ ПРА САВЕЦКАЕ: ЎЛАСНАЕ МЕСЦА Ў ЭПОСЕ

Пра тое, ці патрэбны музэй савецкага ў Беларусі, у якой форме ён можа зьявіцца й чым будзе адрозьнівацца ад падобных інстытуцыяў іншых краінаў постсавецкай прасторы, разважаюць гісторык, Аляксей Братачкін, прадстаўніца «Беларускага архіву вуснай гісторыі» Ірына Раманава й культуроляг Вольга Раманава

МУЗЕЙ: У ПОШУКАХ РОЗНЫХ ІДЭНТЫЧНАСЦЯЎ

18 чэрвеня ў прасторы «ЦЭХ» адбылася дыскусія «Музей на постсавецкай прасторы: час зменаў?» з нагоды выхаду новага нумара альманаха pARTisan, прысвечанага тэме музея на постсавецкай прасторы

ІДЭЙНАСЬЦЬ, АЎТЭНТЫЧНАСЬЦЬ І ДАСТУПНАСЬЦЬ

Чаго мы чакаем ад музэяў і што такое наогул музэй? Навукоўцы вядуць актыўныя пошукі дэфініцыі для гэтага панятку, што мусіць адпавядаць сучасным навуковым падыходам і рэаліям практычнага жыцьця — Сяргей Харэўскі дзеліцца досведам наведвання заходнееўрапейскіх музеяў

ЮЛІЯ ВАГАНАВА: МУЗЭЙ ЯК ПРЫКЛАД ГРАМАДЗЯНСКАЙ ПАЗЫЦЫІ

Нягледзячы на ўжо больш чым векавую гісторыю, Нацыянальны мастацкі музэй у Кіеве сёньня — унікальная пляцоўка, якая выразна артыкулюе ня толькі сваю мастацкую місію, але й грамадзянскую пазыцыю, што ёсьць велізарнаю рэдкасьцю, асабліва ў постсавецкай прасторы

ШПАЦЫР ПА ЎЯЎНЫМ МУЗЭЙНЫМ ДЫСНЭЙЛЭНДЗЕ

Ці ёсьць сёньня ў Менску музэй, здольны канкураваць унікальнасьцю сваёй экспазыцыі з калекцыямі знакамітых ва ўсім сьвеце музэяў? Наўрад ці трэба чакаць на пазытыўны адказ — Артур Клінаў разважае пра магчымыя трансфармацыі музеяў Беларусі

НЕ ЛЕГІТЫМАЦЫЯ, АЛЕ – ІМІТАЦЫЯ

Што адбываецца з сучасным мастацтвам у Беларусі: яно выкарыстоўвае партызанскія тактыкі ці каланізуецца, пераўтвараючыся ў мясцовы «мэйнстрым»?

СУБВЕРСІЎНЫЯ ПРАКТЫКІ СУЧАСНАГА МАСТАЦТВА Ў БЕЛАРУСІ

Каб процістаяць дамінаванню ідэалогіі ў грамадскай свядомасці, усё часцей у беларускай незалежнай супольнасці артыкулюецца думка пра неабходнасць публічнае платформы, дзе былі б мажлівыя аганістычная канкурэнцыя разнастайных дыскурсаў, іх суперніцтва і ў выніку гэтага генерацыя новых сэнсаў. Адною з гэткіх пляцовак і становіцца сучаснае мастацтва

МАРЫНА НАПРУШКІНА: МЫ НЕ ВЕДАЕМ АДНО ПРА АДНАГО

Мала хто ведае, што год таму Марына Напрушкина, беларуская мастачка, якая жыве і працуе ў Берліне, выступіла ініцыятарам кампаніі Neue Nachbarschaft // Moabit (Новае суседства // Моабіт, якая на грамадскіх пачатках працуе з бежанцамі і абараняе іх правы.
Пра гісторыю ініцыятывы, яе дзейнасць, вынікі і перспектывы распавядае МАРЫНА НАПРУШКІНА.

MANIFESTA10: НАСАМРЭЧ КАЛАНІЗУЮЦЬ ІХ

28 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу адкрылася біенале Manifesta10, якую называюць самай маштабнай і самай супярэчлівай арт-падзеяй года. Пра свае ўражанні ад біенале, стратэгіі (ня)удзелу (ці можам мы ў Беларусі выкарыстоўваць такія тактыкі?), а таксама пра тое, чаму Беларусі няма на Manifest’е, разважаюць Таня Арцімовіч (крытык, рэдактарка медыяпраекта «pARTisan»), Аляксей Барысёнак (крытык, рэдактар «ArtAktivist»), Вольга Шпарага (філосаф, рэдактарка «Новай Еўропы»)

УТАПІЧНАЯ ЭСТЭТЫКА ТАТАЛІТАРНАГА СПОРТУ

Тэкст лекцыі Алены Толсцік «Утапічная эстэтыка таталітарнага спорту (па выніках прагляду фільма «Строгі юнак», рэж. Абрам Роам)», якая адбылася 21 траўня ў Галерэі «Ў» у межах выстаўна-дыскусійнага праекту «OFFSIDE»

СПОРТ У ПРАЦЭСЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ІДЭНТЫФІКАЦЫІ

Аляксей Братачкін разважае пра тое, як звязаны спорт і нацыяналізм у беларускім кантэксце? Ці стаў Чэмпіянат свету па хакеі, які прайшоў у Менску, трыумфам мадэлі «афіцыйнага нацыяналізму», якая з’явілася пры Аляксандры Лукашэнку? Якую ролю адыгрывае спорт у працэсе нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларусаў?

ГЕНДЭР, СПОРТ І НОРМА

Тэкст лекцыі Таццяна Шчурко «Гендэр, спорт і норма», якая адбылася 27 траўня 2014 года ў межах выстаўна-дыскусійнага праекта «OFFSIDE»: «Нягледзячы на тое, што жанчыны атрымалі доступ да спорту і быццам бы ёсць ілюзія роўнасці магчымасцяў, па сутнасці ўсе гэтыя практыкі, якія ёсць у спорце: рэпрэзентацыя, тэсты, трэніроўкі, выказванні трэнераў, ружовая форма – уся гэтая разнастайнасць розных практык закліканая падкрэсліваць гэтую гендарную дыхатамію. Таму важнай ёсць крытыка самога спорту, які ўяўляецца як мужчынская справа і грунтуецца на дакладных нормах»

ШТО АТРЫМАЛІ: РЭПРЭСІЎНЫ МЕХАНІЗМ ЦІ СВАБОДУ?

Дыскусія «Спорт і “цела” горада» адбылася 22 траўня 2014 у межах выстаўна-дыскусійнага праекта «OFFSIDE». Якія змены адбыліся з «целам» горада, у якіх асноўных напрамках? Якія станоўчыя і адмоўныя моманты можна адзначыць? Якія прыклады суседніх краін можна прывесці для параўнання? Якую будучыню можна прагназаваць Мінску пасля правядзення Чэмпіянату?

ПРАЗ ОПТЫКУ МЕГАПАДЗЕЙ – ЧАСАМ ДАВОЛІ СУМНА І СТРАШНА

Тэкст лекцыі Бэна Коўпа (Англія) і Міёдрага Куча (Сербія) «Спартыўная мегападзея і ўрбанічная прастора», якая адбылася 9 траўня 2014 года ў межах выстаўна-дыскусійнага праекта «OFFSIDE». Мова арыгінала – англійская. Друкуецца ў скароце

Загадкавы горад фантазматычных вобразаў

Размовы з Аляксандрам Івановым заўсёды запамінаюцца: пра што й як будзе ісьці гаворка, прадказаць немагчыма. Філёзаф, культуроляг, антраполяг па натуры, падаецца, яго цікавіць усё, што адбываецца наўкола. Ён не дае ацэнкі, але назірае, фіксуе, прапануе незвычайныя ракурсы. Так здарылася й гэтым разам: хацелі пагаварыць пра сучасную літаратуру, але раптам размова павярнулася ў бок Менску й тых зьменаў, што адбываюцца тут і цяпер у горадзе й з горадам і не заўжды відавочныя самім жыхарам

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology