ТРЭБА РУЙНАВАЦЬ ГЭТУЮ ШЫЗАФРЭНІЧНУЮ РЭАЛЬНАСЦЬ

Дыскусія «Незалежныя супольнасці ў Беларусі: салідарнасць і дзейснасць» адбылася 11 сакавіка, Галерэя «Ў» (Менск). Удзельнікі: гісторык Аляксей Братачкін, мастак Міхаіл Гулін, мастак, пісьменнік Артур Клінаў, праваабаронца Алена Танкачова, філосаф Вольга Шпарага. Мадэратар — Таццяна Арцімовіч

Зварот Юрыя Андруховіча

Днямі я атрымліваю ад вас вельмі шмат пытанняў з просьбамі апісаць бягучую сітуацыю ў Кіеве і ва Украіне ў цэлым, выказаць сваю ацэнку таго, што адбываецца, і сфармуляваць бачанне хоць бы бліжэйшай будучыні. Паколькі я проста фізічна не змагу напісаць асобна для кожнага з вашых часопісаў шырокі аналітычны артыкул, я вырашыў падрыхтаваць гэты кароткі зварот, якім кожны з вас можа карыстацца ў залежнасці ад сваіх патрэбаў

Культура 2013: умацаванне ініцыятыў

У мінулым годзе ёсць свае станоўчыя і адмоўныя бакі. Але пагаджуся з тымі, хто адзначае, што ў адрозненне ад «палітыкі» і «грамадства» праект «культура» застаецца самым паспяховым

БАЛКОН (БЕ)З ВІДА(М) НА ГАДЗІННІК. МЕНСК

Мажліва, Менск проста спрабуе адрадзіць сябе і не згубіцца ў той безлічы абліччаў, з якіх адно-адзінае — гэта мадэрнасны горад. І таму ён аднаўляе не толькі сябе, ён аднаўляе і ўсіх тых, хто жыве ў ім — людзей-гельмінтаў свайго цела. Альтусер назваў гэта аднаўленнем сілаў вытворчасці — аднаўленне ўзнаўляльнікаў.

«Ці можна супраціўляцца, седзячы ў крэсле?»

Дыскусія «Глабальнасць вачыма беларусаў» адбылася ў межах выставы Аляксея Талстова «Самакантроль», Галерэя «Ў», кастрычнік 2013. Публікуецца ў скарочанам варыянце. Цалкам будзе надрукаваная ў pARTisan #26

Калектыўны зварот у падтрымку выдавецтва «Логвінаў»

Настойваем на пераглядзе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь аб пазбаўленні ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць выдавецтва «Логвінаў»

МЕНСК. ПАВЕРХНЯ Й ВЫБУХ

Самыя характэрныя помнікі ў гэтай прасторы — знакі адсутнасьці. Мэмарыяльная плітка, што хутчэй нагадвае надмагільле, на месцы старога Замчышча. Амаль кожны будынак у цэнтры пазначаны цяжкімі памятнымі шыльдамі аб знакамітасьцях, што жылі… не — мільгнулі ў ім, знакамітых у прыкрай большасьці выпадкаў менавіта сваім увасабленьнем ў гэтых «чорных метках»…

Гоша Заборскі: ведаць інтэрфэйс свайго горада

Пра пустату Менска, ягоны патэнцыял і нестандартныя падыходы да гарадской прасторы разважае ідэйны натхняльнік, заснавальнік МЕ100, малады архітэктар Гоша Заборскі.

Палітычнае як асабістае: беларускі арт празь дзесяць гадоў

У апошнія гады нулявых на сцэне беларускага мастацтва зьяўляецца новая генэрацыя аўтараў, якой не было дзесяць гадоў таму. Хтосьці зь іх, як Марына Напрушкіна, жыве ў Бэрліне. Хтосьці, як Сяргей Шабохін, Жана Гладко, Міхаіл Гулін і Антаніна Слабодчыкава, зьвязаныя зь менскаю галерэяй «Ў». Хтосьці, як Андрэй Лянкевіч, перамяшчаецца ў міжнароднай прасторы й заражае сваёю мабільнасьцю шматлікіх прыхільнікаў (фатограф лёгка зьбірае на свае выступы ў Менску 150 чалавек)…

БЕЛАРУСЬ: ЛЁГІКА НОМАСУ

«Унутры самавызначэньняў беларускага сучаснага палітычна-культурнага топасу прысутнічае досьвед былой камуністычнай правінцыі зь перадвызначаным лёсам нейкай пустой ідэалягічнай зоны, зоны-двайніка, адведзенай пад ажыцьцяўленьне палітычнага праекту», – пра беларускае мастацтва 1990-х разважае Вольга Капёнкіна

Культурніцкія войны як фабрыка ахвяраў

Дзіўная вайна… На гэтай вайне даўжыня спадніцы — стратэгічная апэрацыя, выступ рок-музыкі — артылерыйскі абстрэл, а кулінарныя смакоцьці — зброя масавага зьнішчэньня. Арміі тут зьяўляюцца зь ніадкуль, вораг не падазрае пра абвешчаную вайну, а ўдарныя тылавыя атрады — школьныя настаўніцы й нянькі зь дзіцячых садкоў. Показка, анэкдот, казка — як паветраная авіяцыя; памада, дзявочая валізка, кветачкі на спатканьні — танкавая атака ў адгазьніках…

Гэтая вайна — культурніцкая. Паміж сабой б’юцца каштоўнасьці дый формы розных тэрыторый, часоў і сацыяльных груповак.

Валянцін Акудовіч — пра сучасную «партызанку»

Дзесяць гадоў таму на старонках першага нумару «pARTisan» была прапанаваная канцэпцыя партызанкі. Яна ня толькі акрэсьлівала стан, у якім апынулася на той момант беларускае мастацтва, але вызначала пэўную стратэгію барацьбы за права асабістай культурнай аўтаноміі. Беларускі філёзаф Валянцін Акудовіч — адзін з тых, хто падтрымаў «партызанскі» выклік, а ягоная тэорыя адсутнасьці на доўгія гады сталася адной з асноўных фундамэнтальных ідэяў філязофіі партызана. Таму, спрабуючы знайсьці адказы на пытаньні, чым ёсьць партызанка сёньня й якая будучыня яе чакае, «pARTisan» зьвярнуўся менавіта да Акудовіча.

Апакаліпсіс, якога не было

Калі чалавек зь цягам часу зможа прыстасавацца да радыяцыі (няхай сабе й на самым ейным нізавым узроўні), то першым такім чалавекам будзе беларус. Пра тое, што псыхалягічны этап гэтае адаптацыі мы ўжо прайшлі, сьведчыць нашая дзёрзкая няўвага да Чарнобылю.

Прывіды Маркса: шпацыр па Менску па сьлядох Дэрыда

Мой погляд – погляд чужынца, такі сабе погляд дзіцяці, чалавека, які не разумее тое, што бачыць, і, як Марцэл, яшчэ адчувае страх перад архітэктурнымі прывідамі. Я хачу гаварыць пра функцыі архітэктуры й скульптуры ў аўтаміталягізацыі камуністычнай дзяржавы, пра наступствы іх узьдзеяньня й іхні статус тут і цяпер, у Менску, празь дзесяць гадоў пасьля распаду былога СССР і амаль празь дзесяць гадоў пасьля таго, як Дэрыда напісаў “Прывідаў Маркса”.

Пра сучарт. Зь любоўю!

Спрэчкі вакол другаснасьці сучаснага арту й ягонай каштоўнасьці, а хутчэй, ейнай адсутнасьці не сьціхалі ўсё ХХ стагодзьдзе. А сёньняшняя колькасьць лайкаў пад тэкстамі й выказваньнямі накшталт «Я не люблю сучарт» ці «Мастацтва альбо куча сьмецьця?» паказвае, што гэтае пытаньне так і засталося нявырашаным. Асабліва ў Беларусі, дзе людзі ідуць на выставу й усё яшчэ чакаюць карціны на сьценах, і калі раптам там — ня «плоскасьці», а «куча сьмецьця», ды яшчэ й «уныла-дэпрэсіўнага», то — вось вам і нагода для чарговага запісу ў блогу пра тое, як я не люблю сучарт.

На Руінах Уласнага Цела

«Спазнаньне ўласнага цела працякае праз адмаўленьне, жаданьне выскачыць зь яго, быццам правяраючы, удакладняючы, маё яно ці не, слухаецца яно мяне ці іншых, слухаюся я яго ці іншых…

Але сыстэма капіталізму выбудаваная так, што кожную ўнікальную зьяву можа пераўтварыць у тавар на рынку й адшукаць (ці, чытай, стварыць) сэгмэнт пакупнікоў (попыт) на гэты, здавалася б, адзінкавы прадукт. Татуіроўка сёньня ўжо не зьяўляецца чымсьці радыкальным, яе робяць дзяўчаты з «правільных сем’яў», а хлопчыкі з гэткіх жа сем’яў могуць насіць завушніцы, і вельмі рэдка гэта выклікае зьдзіўленьне або агрэсію…»

Горад Багоў

Гэты тэкст быў напісаны Артурам Клінавым, калі будаўніцтва гатэлю «Kempinski» ў Менску толькі плянавалася. Месцам для гатэлю на той момант была абраная тэрыторыя на Кастрычніцкай плошчы. Ад таго пляну замоўцы адмовіліся, але — не ад самога праекту. На беразе Сьвіслачы ўжо вырас гмах, такім чынам цалкам пахаваўшы ідэю зялёнай пэрспэктывы менскага праспэкту. Марсіяне ўжо ў горадзе?

КІМ ХАДЗЕЕЎ

Кім Хадзееў, альбо проста Кім, — легендарны дысыдэнт і ўнікальны менскі інтэлектуал савецкіх часоў. Гэта «жывая энцыкляпэдыя», настаўнік многіх таленавітых юнакоў і дзяўчат, што, бы машкара, раіліся вакол яго на працягу 60-х — 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Імя «Кім» у тыя гады асацыявалася з цэлай школай, своеасаблівай Акадэміяй вольных мастацтваў.

«Schmerzwerk» і «Tränenfabrik»: вытворчасьць болю й сьлёз?

Катарына Раабэ, куратарка лініі ўсходнеэўрапейскай літаратуры нямецкага выдавецтва «Suhrkamp Verlag», разважае на тэму адсутнасьці беларускай літаратуры на эўрапейскім кніжным рынку.

«Каго яна цікавіць, тая нацыянальная ідэнтычнасьць беларусаў, — калі не лічыць саміх беларусаў? А чаго ж тады кнігу сапраўды зьбіраюцца друкаваць? Адказ такі: таму што тэма можа выявіцца істотнай увогуле. Таму што аўтар заслугоўвае міжнароднай вядомасьці. І таму што выдавецтва лічыць абодва моманты дастаткова важнымі, каб досыць гучна абвясьціць пра гэта грамадзкасьці».

Іншы звонку й Іншы ўнутры: «Старасьць»

Трыюмфальнаму шэсьцю стужкі Міхаэля Ханэке «Любоў» па ўсіх значных міжнародных кінафэстах — ад інтэлектуальных Канаў да мэйнстрымавага Оскара — прысьвячаецца. Фрагмэнты з артыкулу Лінды Фішар, напісанага на падставе дакладу аўтаркі на канфэрэнцыі Ўнівэрсытэту Вены ў 2008 годзе, прысьвечанай 100-годзьдзю Сымоны дэ Бавуар, — «Age / Aging: on Simone de Beauvoir’s The Coming of Age».

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology