Заўсёды Іншыя: ці Як знайсьці «месца» для габрэяў у беларускай гісторыі

Уся гісторыя габрэяў, што жылі ў Беларусі, хоць і зафіксаваная нейкім чынам, нават мэмарыялізаваная, і дагэтуль успрымаецца не як паўнапраўная частка агульнае беларускае гісторыі, а, хутчэй, як «абстрактная» гісторыя Іншых, пра якіх прынята ўзгадваць часам, але ня так ужо часта. Калі скарыстацца тэрмінам, узятым з псыхааналізу, дый надаць палемічную вастрыню пачатку артыкулу, то гаворка ідзе пра «выцясьненьне», пра пэўнае пазьбяганьне прагаворваньня «габрэйскае тэмы» ў публічнай прасторы, у сыстэме адукацыі, у іншых сфэрах.
Гэтая тэма ператварылася ў своеасаблівы «камень спатыкненьня» для беларускага грамадзтва. Як склалася гэткая сытуацыя?

Год 2012 — выбух камунікацыяў

«pARTisan» прапануе яшчэ раз прыгадаць вартыя ўвагі леташнія культурныя зьявы — перадусім тыя, якія атрымалі найбольшую колькасьць адзнакаў і камэнтароў у нашай апытанцы.

Мадэ ін Беларусь: канец «партызанскага» руху?

Дыскусія адбылася 3 сьнежня 2012 году ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў».

Удзельнікі:

Валянцін Акудовіч — філёзаф, Вольга Гапеева — паэтка, лінгвістка, дырэктарка беларускай філіі «HALMA» — міжнароднай сеткі літаратурных дамоў, Артур Клінаў — мастак, літаратар, галоўны рэдактар «pARTisan», Андрэй Кудзіненка — кінарэжысэр, Сяргей Шабохін — мастак, куратар, рэдактар інтэрнэт-парталу «АртАктывіст», Вольга Шпарага — філёзаф, рэдактар інтэрнэт-парталу «Новая Эўропа». Мадэратар — Тацяна Арцімовіч.

Вэрсія культуры

Культура – гэта вэрсія. Балота й неба, Стоўнхэндж і калійная соль, тапінамбур і фінік, інкі й дакі, белсацрэалізм і панк, трансвэстыты й япі – усё існае мае сваю вэрсію. Незьлічоныя культуры-вэрсіі ўключаюць у сябе структуру й тэмпэратуру, лад і быт, традыцыю й ідэалёгію, эмоцыі й рацыі, у тым ліку й самое жыцьцё. Гэта ўсё – толькі часткі розных культураў-вэрсіяў. Кожны чалавек і кожны народ маюць сваю вэрсію ці нават некалькі вэрсіяў, што могуць спалучацца, а могуць і канфліктаваць між сабою. Да прыкладу, беларусы маюць некалькі вэрсіяў сябе – некалькі культураў рознага ўзроўню разьвітасьці й гармоніі.

Беларусь як musée imaginaire

Ці азначае гэта, што сёньня ў Беларусі мастак-аўтар надзяляецца асаблівай адказнасьцю? Што ад шматбаковасьці яго ўяўленьня залежыць нашая цяпершчына і будучыня? Што ад ягонага разуменьня інтарэсаў індывідуальнай свабоды й справы супольнасьці залежыць лёс нашых плошчаў, кавярняў і гарадоў? А дакладней — тых, хто будзе нарэшце па іх свабодна гуляць, час ад часу выказваючы Ўладзе сваё задавальненьне альбо свой пратэст.

ПАРТЫЗАН І АНТЫПАРТЫЗАН

Зьяўленьне ў беларускай культуры сымулякра Вялікага Партызана стварыла парадаксальную й адначасна сымбалічную канструкцыю паралельнага існаваньня двух мітычных герояў-партызанаў: дэкадэнцкага бога-героя й рэальнага культурнага героя. Аднак гэтая канструкцыя праіснавала гістарычна непрацяглы час і распалася разам са сконам савецкіх багоў.

АРТУР КЛІНАЎ: ПРАЕКТ ІДЭАЛЬНАГА ГОРАДУ

«Які чалавек, зь якой эўрапейскай краіны, зь якога, нават самага прыгожага, гораду зможа з гонарам сказаць: «Я нарадзіўся ў Горадзе Сонца! Я жыву ў Горадзе Сонца!»? Гэтай унікальнасьцю сёньня валодаем толькі мы» — інтэрвію з стваральнікам канцэпцыі Гораду Сонца Артурам Клінавым

Апалягеты адсутнасьці

Партызан – гэта той, хто ўвесьчас хаваецца (хованкі – адзіная нацыянальная гульня беларусаў), партызан – гэта той, хто заўсёды кажа пра сябе: “Мяне няма”, партызан – гэта той, хто выяўляецца толькі ў момант дывэрсіі (у нашым выпадку інтэлектуальнай ці эстэтычнай), а потым зноў зьнікае ў адсутнасьць самога сябе.

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology