АЛЬБОМ ІЗРАІЛЯ БАСАВА Ў КАЛЕКЦЫІ ПАРТЫЗАНА

17 кастрычніка ў 14:50 у межах фестываля «Прадмова» (Казлова, 3, заля 1) адбудзецца папярэдняя прэзентацыя альбома «Ізраіль Басаў» з серыі «Калекцыя Партызана». Прэзентацыя з удзелам сына мастака — Матвеем Басавым адбудзецца пазней. Набыць альбом ужо можна на стэндах выдавецва «Галіяфы», а таксама Алеся Дудара.  Альбом «Ізраіль Басаў» з серыі «Калекцыя Партызана» — гэта першае маштабнае выданне, прысвечанае творчасці аднаго з найбольш […]

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АЛЬМАНАХА “PARTISANKA”

15 сакавіка, 16:00 Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (Кастрычніцкая, 19) У пачатку сакавіка ў выдавецтве “Галіяфы” выходзіць чарговы нумар вядомага беларускага арт-часопіса – гэтым разам пад назваю “pARTisanka”. Выданне прадстаўляе рэдактарская каманда мастачак, куратарак, даследчыц і актывістак, якія прапануюць сваю візію таго, хто такая беларуская (арт) партызанка. “Калі ты робішся феміністкай, то вельмі хутка разумееш: тое, […]

Кангрэс-перформанс работнікаў і работніц культуры

23 лістапада 2019 года ў Мінску адбудзецца Кангрэс-перформанс работнікаў і работніц культуры, ініцыятарамі якога з’яўляюцца ўдзельнікі і ўдзельніцы праекта “СТАТУС: Роля мастачак і мастакоў у трансфармацыі грамадства”. У межах аднадзённага Кангрэса-перформансу пройдуць дыскусіі і размовы, варкшопы і перформансы, а таксама прэзентацыі мастацкіх прац, звязаныя з пытаннямі ўмоваў працы і прававога статусу мастакоў у Беларусі і […]

Pop-up фестываль польскай сучаснай драматургіі

З 19 па 26 лістапада ў Мінску адбудзецца pop-up фестываль “На розныя галасы. Polish Plays”, які складаецца з серыі сцэнічных (перфарматыўных) прэзентацыі і чытанняў п’ес адных з самых вядомых сучасных польскіх драматургаў. У перакладзе на беларускую мову гэтыя п’есы выходзяць асобнай анталогіяй у выдавецтве “Логвінаў”. Перакладчыкамі анталогіі выступілі Марына Шода, Андрэй Хадановіч, Марыя Пушкіна і […]

Персанальная выстава Юры Шуста ў Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

НЕАФІТ Юра Шуст / персанальная выстава Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” Адкрыццё 7.11 а 19:00 Рэйв у межах адкрыцця а 21:00 Уваход вольны. “Калі рэкі свецяцца прывідным святлом і сонца на світанні гуляе, можна спасцігнуць мову раслін, звяроў і птушак. Аднак здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць схаваныя скарбы свету будзе падаравана толькі вельмі смеламу чалавеку”… Праект мастака Юры Шуста прысвечаны значэнню таямніцы і містэрыі ў жыцці маладых […]

Паказы фільмаў Алега Чорнага на фестывалі «Лістапад»

У межах Мінскага міжнароднага кінафестывалю / ММКФ «Лістапад» адбудзецца рэтраспектыва фільмаў Алега Чорнага. Сеансы пройдуць у кінатэатры «Піянер» 7 і 8 лістапада. Падрабязней тут http://listapad.com/by/programm/vnekonkursnye-pokazy-dokumentalnogo-kino/oleg-tcherny-s-films/. Алег Чорны Нарадзіўся ў 1971 годзе ў Мінску. Вучыўся ў Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў і студыі сучасных мастацтваў Лё Фрэнуа (Францыя). Аўтар дакументальных і ігравых фільмаў, а таксама работ, якія не ўкладваюцца ў […]

Улазіны кнігарні Логвінаў

У гэтую  пятніцу абноўленая кнігарня Логвінаў урачыста адкрыецца! 4 кастрычніка заходзьце па: ЗНІЖКІ 30-70 адсоткаў на ўсе кнігі. Увесь дзень, ад 11-00 да 20-00. КУЛЬТПРАГРАМУ, у якой: —  “Клуб “Тры трункі”. Тры літаратары прынясуць на ўлазіны свае ўлюбёныя напоі ды частуюць сваіх чытачоў. —  Гіпсавыя адбіткі літарацкіх рук на “Сценцы славы”. Вядомыя літаратары — Конкурс […]

“Kласіка і авангард: польская кінадакумэнталістыка” у Гродна і Мінску

Пасля правядзення Майстроўні кінадакументалістыкі ў Kaptaruny Art Village у жніўні 2019 года запрашаем на лекцыі пра польскае дакументальнае кіно ў Гродна 12 і 13 кастрычніка (Цэнтр гарадского жыцця) і Мінску 19 і 20 кастрычніка (Майстэрня сацыяльнага кіно). Ілюстраваныя лекцыі:  1) Класіка і авангард у польскім дакументальным кіно — Іаланта Кільян 2) Шчаслівыя работніцы і работнікі […]

Збор тэкстаў у нумар часопіса “pARTisanka”

Аб’яўлены збор тэкстаў для нумара часопіса “pARTisanka”, выхад якога плануецца ў пачатку 2020 года. Да ўдзелу ў нумары запрашаюцца аўтаркі з гуманітарнай, культурнай і мастацкай сфер. Тэкст можа быць напісаны як у фармаце акадэмічнага тэкста, так і эсе, і закранаць адну альбо некалькі наступных тэм у кантэксце беларускага (сучаснага) мастацтва: — фемінізм — гендэр — […]

Выданьне кнігі страшных kidult-гісторый «Балтыйскія шкарпэткі» з карцінамі аўтара

На платформе Ulej праходзіць краўндкампанія збору сродкаў на выданне кнігі мастака і пісьменніка Сяргея Календы «Балтыйскія шкарпэткі» з аўтарскімі ілюстрацыямі. «Балтыйскія шкарпэткі» — гэта дзесяць гісторыяў, у якіх пэрсанажы аказваюцца не тым, чым здаваліся на самым пачатку. Вочы сябра, каханай або сваяка ўспыхваюць іншасьветным агнём, і бывае, што толькі сьмешныя лялькі з панчохі або шкарпэткі ратуюць герояў з пашчы вусьцішы. «Жылі яны доўга і шчасьліва, і памерлі ў адзін […]

Падаць заяўку на ўдзел у Майстроўні па кінадакумэнталістыцы

З 2011 года Асацыяцыя маладых творцаў «Да тэатра»/ Stowarzyszenie Młodych Twórców — «Ku Teatrowi» (Познань, Польшча) арганізуе Кінамайстроўню для беларускіх кінасупольнасцяў. Да гэтага часу ўдзельнікамі семінараў і сустрэч у Беларусі сталі і вядомыя беларускія рэжысёры: Галіна Адамовіч, Віктар Аслюк, Алег Дашкевіч, Вольга Дашук, Уладзімір Колас, Віктар Корзун, Аляксандр Матафонаў, Багдан Арлоў, Ірына Волах, Юрый Хашчавацкі, а таксама аматары і пачаткоўцы. Выкладчыкамі былі знакамітыя польскія рэжысёры, […]

Чацвёрты літаратурны форум у Каптарунах

27—28 ліпеня 2019 года ў Арт-вёсцы Каптаруны адбудзецца IV Міжнародны open-air форум Міжмор’е літаратур, тэма якога — Візіі будучага. Востраў, які ёсць.      Паўстагоддзя таму Герберт Маркузэ напісаў пра тое, што грамадства жыве ў гістарычным моманце. «Мы здольныя ператварыць свет у пекла, і мы ўжо на шляху да гэтага. Мы таксама здольныя ператварыць яго і ў супрацьлегласць пекла», — заключаў філосаф. Тым не менш ён меркаваў, што чалавецтва, як ніколі […]

У Варшаве пройдзе тыдзень найноўшага беларускага тэатру

26 — 31 траўня 2019 года ў Тэатральным інстытуце ў Варшаве адбудзецца тыдзень беларускага тэатра — «Новы беларускі тэатр. Няма дыму, толькі свечкі на торце». У праграме спектаклі, перформансы, канцэрт, а таксама дыскусіі з запрошанымі артыстамі з Беларусі. Такая прэзентацыя беларускага тэатра ў Польшчы адбудзецца ўпершыню. Як адзначае адна з куратарак праграмы Таня Арцімовіч, калі […]

Размова з Вольгай Гапеевай з нагоды выхаду новай кнігі

18 красавіка | 19:00 | Кнігарня Логвінаў Размова з Вольгай Гапеевай з нагоды выхаду новай кнігі «Чорныя макі» Удзельніцы/кі: • Вольга Гапеева — аўтарка • Вера Бурлак (ака Джэці) — паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца • Зміцер Вішнёў — выдавец, пісьменнік і мастак «Чорныя макі» — гэта кніжка-пярэварацень, кніжка-інтэрпрэтацыя, месца, дзе спалучаюцца сістэмы, якімі мы спрабуем нешта […]

 «МОВАЛАНД» Выстава мастацкага калектыву Slavs and Tatars 22 лютага — 21 красавіка 2019 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» З 22 лютага да 21 красавіка 2019 знакаміты берлінскі мастацкі калектыў Slavs and Tatars («Славяне і татары») упершыню прадставіць у мінскай галерэі сучаснага мастацтва «Ў» сваю выставу. У цэнтры ўвагі мастакоў — рытуалы, мовы і ідэнтычнасці постсацылістычнага рэгіёна. Экспанаты для мінскай выставы […]

Відэа-інсталяцыя Аляксандра Камарова ў Мінску

10 студзеня — 10 лютага 2019 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прадстаўляе відэа-інсталяцыя Аляксандра Камарова «Ім рэзалі плаўнікі, каб пачалі расці ногі…» У новым 2019 годзе галерэя сучаснага мастацтва «Ў» распачынае сваю працу відэа-інсталяцыяй Аляксандра Камарова. Мастак задумаў яе для прасторы галерэі, сыходзячы з хвалюючага, нестабільнага моманту любых пачынанняў і сучасных навуковых тэорый пра тое, што […]

100 гадоў пасля Вялікай вайны: спадчына і памяць пра Першую сусветную вайну

4 — 12 снежня | Галерэя «Ў» | 12:00—21:00 адкрыццё выставы адбудзецаа 4 снежня а 19:00 галерэя будзе зачынена для наведвання 6 снежня Доўгі час у Беларусі гісторыя Першай сусветнай вайны і памяць пра яе былі ўсяго толькі фонам для расповеду пра падзеі Кастрычніка 1917 года або пралогам да больш значнай гісторыі Другой сусветнай вайны. […]

Прэзентацыя каталога Вольгі Сазыкінай з «Калекцыі пАРТызана»

31 кастрычніка, 19:00 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (Кастрычніцкая, 19) 31 кастрычніка а 19:00 у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» у межах выставы «ZBOR In Progress» адбудзецца імпрэза, прысвечаная выхаду персанальнага каталога мастачкі Вольгі Сазыкінай. «Мастак вольны толькі ў прасторы мастацтва». Вольга Сазыкіна Вольга Сазыкіна, мастачка, куратарка, выкладчыца. Скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1977 годзе. З […]

Медыятарская майстэрня на выставе «ZBOR» у галерэі сучаснага мастацтва «Ў»

Хто такія арт-медыятары? Панятак «медыяцыя» часта ўжываецца ў кантэксце заходніх музеяў і галерэй і з’яўляецца метадам музейнай адукацыі для публікі. Медыятар – гэта пасярэднік паміж мастакамі, куратарамі і гледачамі. Працэс медыяцыі можа прымаць розныя формы – ад класічнай экскурсіі да адмысловых інклюзіўных праграм. Арт-медыяцыя стварае прастору і магчымасці для эмацыйнага і інтэлектуальнага ўзаемадзеяння з мастацтвам, […]

ПРАЕКТ ZBOR Ў МІНСКУ!

16.10 — 30.11.2018 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», даследчыцкая платформа беларускага сучаснага мастацтва KALEKTAR прадстаўляюць выставачны праект ZBOR In Progress. Куратары выставы: Андрэй Дурэйка і Максім Тымінько. Куратарка суправаджальнай праграмы: Сафія Садоўская. Удзельнікі выставы: Сяргей Бабарэка, Ізраіль Басаў, група «Беларускі клімат», група «Бергамот», Бісмарк, Васіль Васільеў, Аляксей Велікжанін, Жанна Гладко, Жанна Грак, Міхаіл Гулін, Аксана Гурыновіч, Лена Давідовіч, Эвеліна […]

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology