Выстава сучаснага мастацтва з Польшчы

06.09 — 04.10.2016 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці 37а) Выстава сучаснага мастацтва з Польшчы Куратарка Моніка Шэўчык Ці падаецца нам дзіўным меркаванне ў назве, а калі не, то чаму яно нас не здзіўляе? Ці мы прызвычаіліся да ненадзейнасці сродкаў масавай інфармацыі, якія ацэньваюць культурныя падзеі ў адпаведнасці з крытэрыямі эфектыўнасці з аднаго боку і даступнасці з другога? Ці мы пагадзіліся з абыякавасцю чыноўнікаў, якія разглядаюць мастацтва як дарагі капрыз і ствараюць іерархію ўстаноў культуры, дзе […]

Міжнародная выстава па выніках штогадовага эка-пленэру «Прырода гуку»

18 — 31 жніўня 2016 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», ГА «Экадом», Установа «Агра-Эка-Культура», НДА Kulturos Ambasada Міжнародная выстава па выніках штогадовага эка-пленэру «Прырода гуку» Адкрыццё: 18 жніўня 2016 г. а 19-й гадзіне Тое, як мы слухаем вызначае, што мы пачуем. Шоргат, сыканне, рык, гуд, звон і ціша. На некаторыя гукі мы звяртаем увагу, іншыя робяцца фонам. Гарадская ціша гучыць амаль несупынным гудам матораў, ціша лесу складаецца з гуду […]

Зоркі ўкраінскай літаратуры ў «кнігарні логвінаЎ»

У межах «Году ўкраінскай літаратуры з кнігарняй Логвінаў», а таксама I Міжнароднага літаратурнага open-air фестывалю «Каптаруны», 22 жніўня ў кнігарні логвінаЎ двое прыўкрасных сучасных паэтаў — Аляксандр Ірванец і Люба Якімчук — пачытаюць свае творы, паразважаюць пра жыццё і літаратуру, адкажуць на пытанні вядоўцаў і ўсіх ахвочых. Мадэратары Ігар Бабкоў і Андрэй Хадановіч. Кнігарня Логвінаў, праспект Незалежнасці 37А. Пачатак а 19.00. Уваход вольны.

Патаемная гісторыя ўкраінскага кіно з Максімам Жбанковым

10 жніўня глядзім фільм «Племя» – вострую сацыяльную драму з жыцця пазбаўленых слыху. Нямое кіно XXI стагоддзя альбо «Маленькая Вера» новай генерацыі? Пераможца шматлікіх еўрапейскіх і амерыканскіх кінафэстаў. Адзіны за ўсю гісторыю імпрэзы лаўрэат адразу трох прэміяў «Тыдня крытыкаў» на Канскім МКФ.   Рэжысёр: Міраслаў Слабашпіцкі. У ролях: Рыгор Фясенка, Роза Бабій, Яна Новікава, Аляксандр […]

І Міжнародны літаратурны open-air фестываль «Каптаруны»

20-21 жніўня 2016 года арт-вёска Каптаруны (Віцебская вобласць, Пастаўскі р-н) Арт-сядзіба «Каптаруны», Літаратурны дом «Логвінаў», Літаратурны музей імя Петруся Броўкі сумесна з Інстытутам імя Гётэ ў Мінску запрашаюць на І Міжнародны літаратурны open-air фестываль «Каптаруны», тэмай якога стане літаратура як прастора для дыялогу. Грамадства сёння прадстаўляе сабой шырокі спектр розных ідэнтычнасцей, абумоўленымі разнастайнымі палітычнымі выбарамі, […]

Сукенкі для сусвету, альбо ціхі супраціў як духоўная практыка

2 жніўня а 19-ай гадзіне Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (праспект Незалежнасці, 37А) Марыя Гарнак, Лаўра Кунцютэ Сукенкі для сусвету, альбо ціхі супраціў як духоўная практыка Прэзентацыя «Сукенак для сусвету» — гэта не паказ вопраткі ў традыцыйным сэнсе: сама структура традыцыйнага паказу мае абмежавальны характар, а кароткі час знаходжання сукенкі ў полі бачання адсылае да гвалтоўнай культуры fast fashion. Марудны, медытатыўны працэс ручнога вырабу сукенак […]

«10 майстэрняў»: сустрэча з Максімам Тымінько

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» запрашае на сустрэчу з Максімам Тымінько, прысвечаную аўтараскаму погляду на гісторыю сучаснага мастацтва, у рамках адукацыйнага праекта «10 майстэрняў», якая адбудзецца 30 ліпеня а 19-ай гадзіне! На сустрэчы Максім Тымінько будзе распавядаць пра выпарэнне выяўленчага мастацтва, пра стратэгіі выжывання віруса і нотных запісаў. Максім Тымінько — мастак, куратар. Жыве і працуе ў Амстэрдаме, Нідэрланды. У 1991 годзе скончыў мастацкі каледж ім. Глебава (Мінск, Беларусь). З 2000 па […]

Курс па рабоце з керамічнымі вырабамі ад Вікторыі Мітрычэнка

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прапануе ўнікальны адукацыйны праект «10 майстэрняў». Праект складаецца з 10 аўтарскіх праграм беларускіх мастакоў. Кожная праграма распрацаваная адным з мастакоў і ўключае шасцідзённы закрыты практычны курс і адну публічную сустрэчу з аўтарам. Пяты курс адукацыйнага праекта прысвечаны майстар-класу па рабоце з керамічнымі вырабамі ад Вікторыі Мітрычэнка «З пыльнай паліцы». На працягу 6 дзён удзельнікі майстэрні атрымаюць унікальную магчымасць змяніць стары, магчыма шмат год пакрыты […]

«10 майстэрняў» Ганны Сакаловай і Алега Юшко

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прапануе ўнікальны адукацыйны праект «10 майстэрняў». Праект складаецца з 10 аўтарскіх праграм беларускіх мастакоў. Кожная праграма распрацаваная адным з мастакоў і ўключае шасцідзённы закрыты практычны курс і адну публічную сустрэчу з аўтарам. Чацвёрты курс адукацыйнага праекта называецца «Аб’ект у полі зроку. Праца з архітэктурнай прасторай», аўтарамі якога з’яўляюцца Ганна Сакалова і Алег Юшко. Ганна Сакалова і Алег Юшко жывуць і працуюць у Дзюсельдорфе, Нямеччына. […]

Персанальная выстава Антаніны Слабодчыкавай у «Ў падземка»

13 ліпеня — 30 верасня 2016 «Ў падземка» (Праспект Незалежнасці, 37А) Антаніна Слабодчыкава (Беларусь) Персанальная выстава «9 месяцаў, 22 дні» Прадстаўлены аб’ект «9 месяцаў, 22 дні» — гэта асабісты пашпарт Антаніны Слабодчыкавай, які тая атрымала на першым курсе мастацкай вучэльні. Аднак скарыстаць яго атрымалася ўсяго толькі 9 месяцаў і 22 дні, бо ў краіне ўвялі новыя пашпарты. Пасля таго, як дакумент зрабіўся несапраўдны, мастачка захоўвала яго як рэліквію — рупліва абараняла ад пашкоджванняў і, у рэшце […]

Афіша кнігарні логвінаЎ. 14 ліпеня — 16 ліпеня

16 ліпеня — Ізраільскі паэт у кнігарні «Логвінаў» Вядомы ізраільскі паэт, мінчук з нараджэння, Гершон Трэстман запрашае на творчую сустрэчу ў кнігарню «Логвінаў» (Незалежнасці 37а). 16 ліпеня. Пачатак а 19-30. Уваход вольны Адкрытая лекцыя і прэзентацыя кнігі Алісы Хольцхей-Кунц Аліса Хольцхей-Кунц (Цюрых) — доктар філасофіі, практыкуючы псіхааналітык і дазайн-аналітык, прэзідэнт Грамадства герменеўтычнай антрапалогіі і Dasein-аналіза. У межах сустрэчы яна выступіць з лекцыяй «Асновы псіхатэрапеўтычнага Dasein-аналіза». Пасле гэтага адбудзецца прэзентацыя […]

Сустрэчы з Каралем Радзішэўскім

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» 12 ліпеня а 19-ай гадзіне Прэзентацыя Каралем Радзішэўскім (Польшча) сваёй мастацкай практыкі і часопіса DIK Fagazine, які ён выдае. У рамках праекта QAI/BY. На ангельскай мове з перакладам Уваход вольны!

pARTisan #31: час страчаных магчымасцей?

Выйшаў чарговы выпуск альманаха «pARTisan», прысвечаны незалежная музычнай сцэне Беларусі. Нумар прысвечаны памяці Ганны Вольскай.  Аўтарамі і героямі нумару сталі — Дзьмітры Падбярэзкі (БЫЛО — І НЯ ДУМАЙ! КРАСАВІЦКІЯ ТЭЗЫСЫ), Аляксандр Памідораў (ЧАС СТРАЧАНЫХ МАГЧЫМАСЬЦЯЎ), Альгерд Бахарэвіч (П’ЯНЫЯ, ЗЛЫЯ, БЯССОННЫЯ, альбо Я не паеду ў Галівуд…), Інго Пэтц (MUT ZUR WUT), Давід-Эміль Вікстром (НАСТАЛЬГІЯ, ЯКАЯ ДОБРА ПРАДАЕЦЦА: постсавецкая музыка ў Нямеччыне), Уладзіслаў Бубен (БАНКЕР — ГЕНІЯЛЬНЫ АЎТСАЙДЭР […]

Праект QAI/BY Караля Радзішэўскага (Польшча)

7 ліпеня — 2 жніўня 2016 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» Праект QAI/BY Караля Радзішэўскага (Польшча) у супрацоўніцтве з Сяргеем Шабохіным і Аляксеем Лунёвым А таксама: Жанна Гладко, Алеся Жыткевіч, Ігар Саўчанка, Аляксей Навумчык Куратарская падтрымка: Лена Прэнц, Валянціна Кісялёва Адкрыццё: 7 ліпеня 2016 г. а 19-ай гадзіне Выстава не прызначаная для прагляду асобамі, маладзейшымі за 18 гадоў, а таксама не рэкамендуецца тым, хто прытрымліваецца кансерватыўных поглядаў на сексуальныя адносіны. QAI/BY — гэта […]

Сустрэча з Янкам Запруднікам — 28 чэрвеня ў Мінску

Сустрэча з адным з самых вядомых дзеячаў беларускай дыяспары, доктарам Янкам Запруднікам, адбудзецца ў аўторак, 28 чэрвеня, у Мінскай абласной бібліятэцы імя А. Пушкіна (вул. Гікалы, 4). Нагода для сустрэчы — прыезд сп. Янкі на Радзіму напярэдадні яго 90-годдзя і прэзентацыя кнігі «Кантакты», што нядаўна ўбачыла свет у серыі «Бібліятэка «Бацькаўшчыны». Выданне заснаванае на лістах, што пісалі беларусы з метраполіі Янку Запрудніку, і з’яўляецца своеасаблівым працягам выдадзенай у мінулым годзе […]

Кнігарня «Логвінаў» пачала гандляваць індульгенцыямі

Капіталізм і эканамічны спад забілі папяровую кнігу ў Беларусі. Выдаўцы, друкары і кнігары гібеюць, бо колькасць набытых выданняў апусцілася да паказчыкаў Сярэднявечча. Выдавецтва «Логвінаў» знайшло з нявыкруткі выйсце. Як гэта не раз адбывалася ў гісторыі, варта выпускаць не мастацкую літаратуру і навуковыя кнігі, а пэўную тыпаграфскую прадукцыю, якая, прыносячы імгненны прыбытак, зможа пратрымаць на плыву выдавецкія і літаратурныя колы. Вось жа, маючы перад сабой светлы прыклад першадрукара і прадпрымальніка Ёгана Гутэнберга, выдавецтва […]

Фестываль aDNaK! запрашае на адукацыйную праграму 30 чэрвеня

Аргкамітэт Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! чакае ўсіх цікаўных — прафесіяналаў і аматараў — на адукацыйнай праграме Фестывальнага дня, які пройдзе 30 чэрвеня ў першым у Беларусі крэатыўным хабе «Корпус 8» (Мінск, вул. Чырвоная, 7, корпус 8). Арганізатары падрыхтавалі адметную і насычаную адукацыйную праграму, у межах якой пройдуць семінары, майстар-класы і простыя дыскусіі з вядомымі беларускімі і замежнымі экспертамі не толькі ў сферы рэкламы. Хэдлайнерам адукацыйнай праграмы стане замежны […]

27 чэрвеня — Давід Шульман у кнігарні «Логвінаў»

Празаік Давід Шульман прэзентуе сваю новую кнігу «Особое женское состояние». Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а). 27 чэрвеня. Пачатак а 19. Крыху пра аўтара. Нарадзіўся ў Барысаве. Скончыў энергетычны факультэт Політэхнічнага інстытута ў Мінску. Жыве ў ізраільскім горадзе Эйлат. Аўтар кніг «Дзе ўзяць крыху шчасця?» «В тёплом городе Эйлате», «Баскетболистка с улицы Жданова».

«Дысідэнты ў савецкі час і сёння»: дыскусія з Мішэлем Ельчанінавым

Прастора «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16, над барам «Хуліган»), 18:30. 22 чэрвеня (серада) у межах праекта ECLAB_Інтэракцыя адбудзецца дыскусія «Дысідэнты ў савецкі час і сёння» з французскім філосафам Мішэлем Ельчанінавым і героямі яго кнігі «Новыя дысідэнты» (‘Les nouveaux dissidents’, Edition Stock, 2016). Беларуская частка кнігі вырасла з сустрэч і размоў са Святланай Алексіевіч, Дзмітрыем Строцавым, Ганнай […]

Дыскусія «(Не) жаночае аблічча беларускай літаратуры»

Часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» запрашае 20 чэрвеня на прэзентацыю новага нумару і адкрытую гутарку пра ролю і вобраз жанчыны ў беларускай літаратуры. Узброіўшыся рознымі інструментамі, пісьменніцы, літаратурныя крытыкі, перакладчыцы, выкладчыцы і даследчыцы літаратуры паспрабуюць паставіць пад сумнеў непахіснасць беларускага канону і сцверджанне, што сапраўдную літаратуру стваралі толькі мужчыны. Гутарка будзе прысвечаная гісторыі беларускай жаночай літаратуры 20 стагоддзя, рэпрэзентацыі пісьменніц у СМІ, асаблівасцям выяўлення жаночых вобразаў у школьнай […]

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology