МЕСЯЦ ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ — 2018

МЕСЯЦ ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ — гэта 18 выставаў фатографаў ды фотакалектываў з 10 краінаў на 7 сталічных пляцоўках і аўдыторыя больш за 500 000 чалавек, прапанова паразважаць пра фатаграфію як феномен, інструмент і нагоду для дыялогаў, дыскусіяў і абмену досведам. Адкрыццё Месяца фатаграфіі ў Мінску адбудзецца 6 верасня ў 19-00 ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў». Вось ужо пяты год каманда фестывалю трымае беларускую публіку ў інтэлектуальным тонусе — нечаканымі канцэпцыямі, праектамі з самых розных […]

Праект ПРА___БЕЛ у Польшчы: паміж «тут» і «там»

З 31 жніўня да 30 верасня 2018 у Галерэі Крынкі ў Польшчы будзе працаваць выстава ПРА___БЕЛ. Дадзеная выстава арганізавана адмыслова для XIX Трыялогу ў Крынках (XIX Trialog «Belarasian outside») і з’яўляецца сегментам шматгадовага даследавання Андрэя Дурэйкі прысвечанага беларускаму мастацтву за мяжой. Пад канец 90-х мінулага стагоддзя на фоне распаду Савецкага Саюза і здабыцця Беларуссю незалежнасці, склалася ўнікальная сітуацыя для беларускай культуры, калі за яе межамі апынулася вялікая колькасць […]

Персанальная выстава Уладзіміра Грамовіча і калектыўнае чытанне Праблемнага калектыву

«Калі камяні знаходзяцца на ўзгорку, гарматныя ядры ляжаць на абочыне»* Персанальная выстава Уладзіміра Грамовіча 9 — 30 жніўня 2018 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» Куратар: Аляксей Барысёнак 9 жніўня 19:00 / Адкрыццё выставы На сваёй першай персанальнай выставе ў Мінску Уладзімір Грамовіч пакажа серыю калажаў, аб’ект і відэа. Фокус выставы Грамовіча — гэта дынаміка разбурэння і рэканструкцыі гарадской прасторы Мінска. Мастак звяртаецца да розных перыядаў гісторыі Мінска, пачынаючы з пасляваенных […]

Міжнародны літаратурны open-air форум у арт-вёсцы Каптаруны

28-29 ліпеня 2018 года аграсядзіба «Арт-вёска Каптаруны» і Літаратурны дом «Логвінаў» запрашаюць на ІІІ Міжнародны open-air форум «Міжмор’е літаратур», культурны Форум, які аб’ядноўвае літаратараў з Беларусі і замежжа. У форуме гэтага года, які адбудзецца ў трэці раз, возьмуць удзел літаратары з Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы, Германіі і Ірана. Тэма Форума гэтага года — нябачныя межы. […]

ЖЫЦЦЁ ЎДАЛОСЯ! Марафон #ПавелПряжко

Марафон #ПавелПряжко праходзіць у межах краўдкампаніі на выданне зборніка п’ес Паўла Пражко

РЫХТУЕЦЦА ДА ВЫДАННЯ КНІГА ВЯДУЧАГА ДРАМАТУРГА СУЧАСНАСЦІ!

Стартавала краўдкампанія на выданне зборніка п’ес беларуса Паўла Пражко, якому прарочаць Нобелеўскую прэмію ў галіне драматургіі. Паўла Пражко называюць вядучым драматургам сучаснай драматургіі, які змяніў «ход развіцця сучаснай п’есы». Спектаклі па яго п’есах пастаўлены ў дзясятках тэатрах па ўсім свеце, а п’есы перакладзены на польскую, беларускую, нямецкую, англійскую, фінскую, літоўскую і латышскую мовы. Ён уладальнік […]

Імпрэза з нагоды перавыдання кнігі Міхала Анемпадыстава

12 ліпеня адбудзецца імпрэза, прысвечаная перавыданню кнігі Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі». Гэты дызайнерскі альбом стаў апошняй вялікай працай выбітнага дызайнера, мастака і паэта. Кніга не толькі адкрывае новыя веды пра колеры, але і вучыць «думаць вачыма». «На маю думку, гэта ўсё можна чытаць невербальна. Проста разглядаць гэтыя карцінкі на ўзроўні пачуццяў і асацыяцый, упадабанняў. Ці наадварот, штосьці можа не падабацца. Гэта цікавы і патрэбны занятак, […]

Альбом «1937»: расстраляная паэзія загучала пад электроніку

Трыа Buben Naruszewicz Baisan выпусціла альбом «1937». Праграма на вершы паэтаў трыццатых была запісаная на студыі дзяржаўнага радыё, яе прэзентацыя адбылася ў праграме «Тэрыторыя гуку» на Першым канале. Пад акампанемент гітары Нарушэвіча і электроніку Бубена на ўсю краіну загучалі вершы Юлія Таўбіна, Яўгеніі Пфляўмбаўм, Алеся Дудара, Міхася Чарота, Уладзіміра Дубоўкі, Тодара Кляшторнага. Цяпер альбом даступны для праслухоўвання ў інтэрнэце. Слухаць альбом на SoundCloud […]

АЛЬБОМ ВОЛЬГІ САЗЫКІНАЙ У «КАЛЕКЦЫІ ПАРТЫЗАНА»

 У серыі «Калекцыя пАРТызана» выйшаў альбом «Вольга Сазыкіна», дзе сабраныя працы — ад жывапісу і шкла да інсталяцый і аб’ектаў — унікальнай беларускай мастачкі Вольгі Сазыкінай. Ажыцьцяўляючы пастаянныя дзеяньні, практыкуючы пэўны набор стратэгій, яна адрываецца ад навязаных лякальных крытэраў у мастацтве, адмяняе тэорыю. Ейнае мастацтва — гэта пэрсанальны погляд на ўласнае мінулае й сучаснасьць у кантэксьце рэальнага […]

«Новыя незалежныя? Маладое кіно. Беларусь+Украіна» у Бабруйску

28 красавіка ў 16-00 медыяпраект «pARTisan» сумесна з паблікам «Маладое кіно» запрашае ў прастору анцікафэ 1387 у Бабруйску на праграму «Новыя незалежныя? Маладое кіно. Беларусь+Украіна».  У праграме: «Шчыры погляд» (рэж. Дз. Дзядок), «Пляж / Лес / Тамбур» (рэж. К. Галіцкі і творчае аб’яднанне NATOSCHAK) — Беларусь «Тэхнічны перапынак» (рэж. Ф. Сатнічэнка), «LILAC» (рэж. К. Гарнастай) — Украіна Праект «Новыя незалежныя? Маладое кіно. Беларусь+Украіна» — гэта […]

Афіша кнігарні Логвінаў: кніга Адама Глобуса і Прэмія Багушэвіча

19 сакавіка Адам Глобус прадставіць новую празаічную кнігу «Сям’я», а таксама ўручыць сваю штогадовую прэмію «Залатая літара». У даважак, напярэдадні імпрэзы на сценках кнігарні Логвінаў штодня будзе з’яўляцца па тры глобусаўскія карціны з персанажамі кнігі. Пачатак аб 19. 21 сакавіка Беларускі ПЭН-цэнтр запрашае на ўручэнне штогадовай літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча. Сёлета прэмія будзе ўручаная ў дзень нараджэння яе патрона — Францішка Багушэвіча — 21 сакавіка. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў кнігарні […]

7 сакавіка «Едуць, едуць сабакаловы…» ў кнігарню Логвінаў

Футуралагічная прэзентацыя новага рамана Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы» 7 сакавіка. Кнігарня Логвінаў. Пачатак — 19.00. Аўтар 900-старонкавага рамана, «кнігі-выкліка: чытачам, крытыкам, а найперш самому сабе», прадставіць свой opus magnum. Альгерд Бахарэвіч — пра «Сабакаў», еўрапейскую літаратуру, мову бальбута, магічныя брамы Менску, кнігарні будучыні, крызіс паэзіі ды ідэальную Беларусь. Задаць абсалютна любое пытанне Бахарэвічу пра мінуўшчыну і будучыню можна на фб кнігарні Логвінаў і атрымаць […]

2 сакавік — Чэшская пятніца ў кнігарні «Логвінаў»

У праграме: — прэзентацыя новай раманнай дылогіі «Нормы камічных паводзін» увенчанага лаўрамі пісьменніка Эміля Гакла з удзелам перакладчыкаў Сяргея Сматрычэнкі, Вольгі Патапавай і рэдактаркі Марыі Пушкінай; — сустрэча з бунтарскай аўтаркай Пэтрай Дваржакавай (па-беларуску друкавалася ў «ARCHE» і «ПрайдзіСвеце») і размова пра веру і нізкую самаацэнку, лейкемію і анарэксію, жыццё і смерць. Пятніца 2 сакавіка, 19:00. Кнігарня Логвінаў (Незалежнасці 37а).

Прэзентацыя першай часткі «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага

3 сакавіка 2018 года а 17-ай гадзіне на Польскім стэндзе ў выставачным павільёне БелЭкспа (Мінск, пр. Пераможцаў, 14) у рамках XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбудзецца прэзентацыя перакладу першай часткі «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага «Яблычак». Раман выйшаў у выдавецтве «Логвінаў» пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску і Інстытута Польскай кнігі ў Кракаве, пераклаў твор тэлевядоўца і філолаг Віктар Шукеловіч. «Яблычак» — першы раман з «Менскай трылогіі». Дзеянне […]

1 сакавіка. Украінскі вечар у кнігарні Логвінаў

Украінскі літаратар і перакладчык беларускай літаратуры Аляксандр Ірванец прадставіць свой новы раман «Харків 1938». Перакладчыца ўкраінскай літаратуры Ліда Наліўка прэзентуе беларускую версію эсэістычнай кнігі Лэся Бэлэя «Ліхія 90-ыя: любоў і нянавісць у Ужгарадзе». Ганаровыя госці — Уладзімір Арлоў, Марына Шода і Андрэй Хадановіч Пры падтрымцы Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусі 1 сакавіка. Кнігарня Логвінаў (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19. Уваход — вольны

Выйшаў новы 1000-старонкавы раман Альгерда Бахарэвіча

У выдавецтве «Логвінаў» выйшаў новы 1000-старонкавы раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы». «Сабакі Еўропы» — гэта некалькі гісторый, сплеценых у адзін мудрагелісты вузел, разблытаць які ня дасць рады ніхто. Прынамсі, на гэта спадзяецца аўтар. На тысячы старонках кнігі ўступаюць у складаныя алхімічныя рэакцыі гарады, сюжэты, людзі, алюзіі, словы. Што злучае вёску Белыя Росы-13, якая знаходзіцца на тэрыторыі Расейскага Райху, і constructed language, таемную мову бальбута? […]

14 лютага — Гутарка з Вальжынай Морт у кнігарні Логвінаў

Лесвіца ў неба Джойса для празаікаў і паэтаў: вучымся мастацкай мове, чытаючы апавяданне «Мёртвыя». Адкрытая гутарка з Вальжынай Морт у межах Школы маладога пісьменніка. 14 лютага ў кнігарні «Логвінаў» паэтка, выкладчыца крэатыўнага пісьма ў Карнэльскім універсітэце Вальжына Морт правядзе гутарку, прысвечанаю ўзаемасувязі празаічнага і паэтычнага ў тэксце. Гутарка пройдзе ў межах працы Школы маладога пісьменніка пры ГА «Саюз беларуских пісьменнікаў» і VIІ Міжнароднага паэтычнага фестываля «Вершы на асфальце» […]

Люты Фэст пройдзе ў Мінску

Штогадовы фестываль цяжкай музыкі «Люты Фэст» адбудзецца 10 лютага ў клубе Re:Public. Для аматараў фольк, фэнтэзі, вікінг, трайбл і мелодык дэз мэтала выступяць беларускія і ўкраінскія гурты. У музычнай частцы імпрэзы адыграюць гурты Plemя, Адарвірог, Omut, Midgard, Forodwaith ды Re1ikt. Таксама наведвальнікаў чакае майстар-клас ад калектыву гістарычнага танца «1410», шэраг конкурсаў і іншыя сюрпрызы і цікавосткі. «Люты Фэст» ладзіцца на розных музычных пляцоўках Мінска з 2016 года. […]

Падарунак на Каляды! Усе кнігі пра Пэтсана і Фіндуса цяпер можна не чытаць!

Два гады мінула з таго, як у Саюзе беларускіх пісьменнікаў выйшла першая кніжка пра Пэтсана і Фіндуса. За гэты час гісторыі пра вяскоўца Пэтсана і няўрымслівага катка Фіндуса сталі найлепш прадаванымі і, без перабольшання, улюбёнымі кнігамі беларускіх дзетак. Да сёлетніх Калядаў прапануем новы падарунак – скарбонку з дзевяццю аўдыёкнігамі пра Пэтсана і Фіндуса! Цёплыя і […]

Пабачыў свет пяцітомны збор выбраных твораў Уладзіміра Арлова

Напярэдадні Калядаў пабачыў свет пяцітомны збор выбраных твораў аднаго з найулюбёных пісьменнікаў сучаснай Беларусі — Уладзіміра Арлова. Тут усё, што даспадобы сённяшняму беларускаму чытачу. Кніга выбранай эсэістыкі пачынаецца з легендарнага эсэ «Незалежнасць — гэта…», перакладзенага на 20 моваў свету. Томік арлоўскай паэзіі — гэта выбраныя творы з пяці паэтычных кніг, уключаючы «Паром праз Ла-манш» за якую аўтар атрымаў міжнародную прэмію «Еўрапейскі паэт свабоды». Чытачу […]

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology