Выстава «100 * 66,6» Алега Яравенкі

22 траўня ў галерэі Беларускага саюза дызайнераў (вул. Брылеўская, 14) адкрылася выстава фатографа Алега Яравенкі «100* 66,6». Назва выставы «100 * 66,6», у пэўным сэнсе, не выпадковая: у сценах галерэі будзе прадстаўлена больш за 20 фотапрац менавіта такога памеру. Алег Яравенка вядомы шматлікімі ўнікальнымі праектамі. Не заўсёды вядомы з першага погляду, але заўсёды пераканаўчы ў […]

КНІГІ ГОДА: БАХАРЭВІЧ, РУДАК, ГАПЕЕВА, РУБЛЕЎСКАЯ

Названыя ляўрэаты першага конкурсу «Кніга году», арганізаванага беларускім ПЭН-Цэнтрам. Ляўрэатаў абіралі самі пісьменьнікі. Кніга году ў намінацыі «Проза»: Альгерд Бахарэвіч «Дзеці Аліндаркі» Альгерд Бахарэвіч пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды вынікі прэміі «Кніга году» і сваю перамогу: — Сёньня перад уручэньнем гэтай прэміі ў сядзібе беларускага ПЭН-цэнтру адбылася дыскусія пра тое, ці патрэбная такая прэмія, ці існуе ў […]

Прэм’ера сумеснага праекта Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсобы

Белдзяржфілармонія, пр. Незалежнасці, 50 16 чэрвеня ў 19.00 Малая зала ім. Шырмы Прэм’ера дуэта «AGATA» «AGATA» — сумесны праект беларускіх музыкаў Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсобы. Ўнікальнасць праекту складаецца ва ўзаемадзеянні спецыфічных вакальнай і інструментальнай рысаў. Вакальная лінія — традыцыйная, рытуальная, якая захоўвае дыялекты, архаічныя лады і манеру. Інструментальная — спалучае аўтарскую манеру выканання і прыёмы сучасных музычных напрамкаў (неакласіку, авангард, неамінімалізм). Ультраархаіку і ультрасучаснасць ў праекце збліжаюць уважлівыя […]

Выступ Вольгі Гапеевай і Улада Бубена «Асінхронне плаванне»

«Асінхронне плаванне» — паэтычны перформанс Вольгі Гапеевай. Музыка і відэа — Улад Бубен. Творасць часта вымагае ад чалавека шматфункцыйнасці, што нярэдка прыводзіць да праблем з ідэнтычнасцю, калі цяжка зразумець хто ты ці кім ты ёсць. Паэзія і лінгвістыка працуюць з мовай, але ці дазваляе адна бесклапотна існаваць іншай? Асінхроннасць дзеянняў, думак, мараў, разумення сябе і наваколля — крыніца творчасці ці ўнутранага разладу? Такія пытанні падымаюцца ў перформансе «Асінхроннае плаванне». Галерэя TUT.BY, […]

Лекцыя Яўгеніі Ціманавай «Народжаныя альтруістамі: чаму нам выгадна дапамагаць адно аднаму»

Медыялабараторыя 34mag і «Еўрарадыё» працягвае серыю афлайн-сустрэч, якія будуць ладзіцца ў Менску ды іншых гарадах Беларусі цягам гэтага года. Кожны наш прывоз – гэта нагода абмеркаваць набалелае пытанне альбо грамадскую з’яву. Другім нашым госцем (пасля Андрэя Лашака) стане аўтарка відэаблога «Всё как у зверей» Яўгенія Ціманава, якая скамбінавала сваю цягу да біялогіі ды прафесійныя навыкі […]

ВЕЧАР-ПРЫСВЯЧЭННЕ ЛЮДМІЛЕ РУСАВАЙ

7 траўня 2015 у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбыўся вечар-прысвячэнне Людміле Русавай. У межах выставы «Мінск. Нонканфармізм 1980-x»

АРТ-СОЦ-ЛАБ: праект «Напалеон горада Бэ» (Барысаў)

Арт-праект «Напалеон горада Бэ» аб’ядноўвае гісторыкаў Барысава і недзяржаўныя гарадскія культурныя ініцыятывы. У першую чаргу гэта праект-даследаванне, у ходзе рэалізацыі якога мы паспрабуем паставіць шэраг пытанняў і падняць дыскусію адносна важнасці і якасці гістарычнай інфармацыі ў прасторы горада Барысава. Асноўныя пытанні праекта: Ці патрэбна гараджанам гісторыя Барысава? Ці ёсць у жыхароў крытычнае стаўленне да гістарычнай […]

ЖАДАН І «СОБАКИ В КОСМОСІ» ДАДУЦЬ ПЕРШЫ КАНЦЭРТ У МІНСКУ

4 чэрвеня, 19-00 Jack Club (вул.Няміга, 12) Украінскі пісьменнік №1 далучаецца да праекту Global Reload, які ладзіць кампанія «Будзьма беларусамі!» разам з парталам Tuzin.fm, і прыязджае ў Беларусь з канцэртам. 4 чэрвеня разам з харкаўскім гуртом «Собаки в космосі» ён прадставіць ужывую альбом «Бийся за неï» у межах еўрапейскага туру. Сяргей Жадан – топавы ўкраінскі […]

Збор сродкаў на помнік Рыгору Барадуліну

Збор сродкаў на помнік народнаму паэту Рыгору Барадуліну працягваецца. На папярэдні заклік падтрымаць гэты ганаровы чын адгукнулася вялікая колькасць нашых суграмадзянаў і беларусаў замежжа. Сабранай на сёння сумы ахвяраванняў хапіла, каб набыць частку матэрыялаў і распачаць вытворчасць помніка. У супрацоўніцтве з Ушацкім райвыканкамам быў вызначаны аб’ём неабходных падрыхтоўчых работ, якія бяруць на сябе раённыя ўлады. […]

Mental Force – фестываль электроннай музыкі і лайв-відэа перформансаў

22 і 23 траўня 2015 у Мінску адбудзецца першы з серыі фэстаў электроннай музыкі і лайв-відэа-перформансаў Mental Force з удзелам сусветна вядомых аўдыёвізуальных артыстаў — Robert Henke aka Monolake (DE) & Tarik Barri (NL/DE). Акрамя іх, на фестывалі выступяць музыкі і відэа-артысты з Беларусі —  i/dex, Alexei De Bronhe & Artemiy Kalinin, Pavel Ambiont & Solar […]

Выйшаў дэбютны дыск Паліны Рэспублікі

Спявачка Паліна Рэспубліка прадставіла свой дэбютны альбом «Бясконцы красавік», прысвечаны вясне і закаханасці. Паліна папярэджвае: на альбоме няма новых песень. Амаль усе творы напісаныя ў перыяд яе 16-17 гадоў. «Для мяне гэты ўзрост – бясконцая вясна і пяшчота, бясконцая закаханасць і захопленасць, калі ты ўсё успрымаеш вельмі блізка, наіўна, тонка, уважліва, калі ўсё мае значэнне […]

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АЛЬБОМА АЛЯКСЕЯ ЖДАНАВА

5 траўня 2015 ў Галерэі «Ў» адбылася прэзентацыя альбома з серыі «Калекцыі Партызана» беларускага паэта і мастака Аляксея Жданава

АРТ-СОЦ-ЛАБ: праект «Сацыяльная рашотка»

14 траўня (чацвер) ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37А) адбудзецца адкрыццё выставы «Сацыяльная рашотка». Пачатак а 19.00.  «Сацыяльная рашотка» –  гэта групавая выстава, арганізаваная ў межах праекта «АРТ-СОЦ-ЛАБ» ад арт-лабараторыі «Радыюс» Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB) (http://eclab.by/centers/art-lab-radius). Тэма выставы – ўключэнне і выключэнне чалавека з паўсядзённага жыцця. Сацыяльная рашотка –  гэта шматлікавасць […]

Port Mone падпісалі кантракт з агентам Горана Брэгавіча і Manu Chao

Беларускае інструментальнае трыа Port Mone напярэдадні вялікага сольнага канцэрту ў Менску, які пройдзе 21 траўня ў КЗ «Верхні горад», падпісала кантракт з буйным міжнародным канцэртным агенцтвам Charmenko. Назва кампаніі Charmenko знаёма толькі спецыялістам, але менавіта праз яе ў Беларусь, Расію, Польшчу і іншыя краіны Усходняй Еўропы прыязджалі такія сусветныя зоркі як Robbie Williams, Kasabian, John Newman, Hurts, знакаміты Cirque Du Soleil. Акрамя гэтага кампанія (а канкрэтна […]

ВЕЧАР «БЕЛАРУСКАГА КЛІМАТА»: DRUM ECSTASY І ДЗМІТРЫЙ СТРОЦАЎ

6 траўня (серада), 19-00 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці 37а) ВЕЧАР «БЕЛАРУСКАГА КЛІМАТА»: DRUM ECSTASY І ДЗМІТРЫЙ СТРОЦАЎ  У межах выставы «Мінск. Нонканфармізм 1980-x» Арт-група «Беларускі клімат» — была створаная 28 лістапада 1987 года. Доўгі час удзельнікі групы сцвярджалі сябе як «фота-рок асацыяцыя». Група займалася «хаатычнай творчасцю»: рэалізоўвала праекты ў розных напрамках візуальных і прасторавых мастацтваў  фатаграфіі, жывапісу, графіцы, інсталяцыі, […]

ДЗМІТРЫ ПЛАКС І «БЕЛАРУСКІ КЛІМАТ»

29 красавіка ў межах выставы «Мінск. Нонкарфармізм 1980-х» пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў у Галерэі «Ў» прайшла паэтычная вечарына «Трайная эспрэса: тры мовы, тры кнігі, адно мастацтва» Дзмітрыя Плакса (Беларусь-Швецыя) пад музычны акампанемент «Беларускага клімату»

ВЕЧАР-ПРЫСВЯЧЭННЕ ЛЮДМІЛЕ РУСАВАЙ

7 траўня (чацвер), 19-00 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці 37а)  ВЕЧАР-ПРЫСВЯЧЭННЕ ЛЮДМІЛЕ РУСАВАЙ У межах выставы «Мінск. Нонканфармізм 1980-x» Мастачка і перформер Людміла Русава (1954 — 2010)— выбітнейшай прадстаўніца нонканфармізскага руху ў Беларусі ў 1980-я, яркая фігура на арт-сцэне ў 1990-я. Яе імя звязваюць з першымі перформансамі і акцыямі, дакументацыя якіх толькі пачынае станавіцца даступнай […]

Выстава «Прэс-фота Беларусi 2015» у Гродна

З 4 па 9 траўня ў галерэі «Крыга» (Гродна) адкрыецца выстава па вынiках VI конкурсу сярод фатографаў і фотажурналістаў «Прэс-фота Беларусі». Пераможцаў у 8 намінацыях і ўладальніка гран-пры міжнароднае журы выбрала з 137 аўтараў, чые заяўкі былі дапушчаныя да ўдзелу ў конкурсе. Больш за 2000 прац прэтэндавалі на перамогу ў серыях і адзіночных здымках. На выставе […]

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АЛЬБОМА ПАЭТА І МАСТАКА АЛЯКСЕЯ ЖДАНАВА

5 траўня, 19-00 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці 37а) ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АЛЬБОМА БЕЛАРУСКАГА ПАЭТА І МАСТАКА АЛЯКСЕЯ ЖДАНАВА  У межах выставы «Мінск. Нонканфармізм 1980-x» У мінулым годзе ў серыі «Калекцыя пАРТызана» выйшаў альбом, прысвечаны літаратурнай і мастацкай дзейнасці знакавай фігуры мінскага нонканфармізму Аляксея Жданава (1948—1993). Запрашаем на вечар, прысвечаны Жданаву. Прэзентацыю правядзе паэт Дзмітрый Строцаў. У […]

Міжнародны фестываль альтэрнатыўнай музыкі «Першы. Майскі»

1 траўня 2015 года пры падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску і арганізацыі Event Bureau пройдзе міжнародны фестываль альтэрнатыўнай музыкі «Першы. Майскі». Мерапрыемства адбудзецца ў клубе «Брюгге» (пр-т Партызанскі, 6А) і збярэ на сваёй сцэне шэсць музыкальных калектываў з Германіі, Беларусі і Расіі. У праграме фестываля пост- і краўт-рок ад гасцей з Германіі, а таксама шырокі дыяпазон музыкальных […]

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology