«З маланкай у сэрцы». Вечар у гонар Алеся Разанава

15 снежня ў 19.00 у кнігарні Логвінаў адбудзецца творчы вечар у гонар 70-годдзя выдатнага паэта Алеся Разанава. У праграме: — прэзентацыя апошняй кнігі Алеся Разанава «Невядомая велічыня»; — выступ вядомых пісьменнікаў, паэтаў, філосафаў. Сярод удзельнікаў, акрамя аўтара: Валянцін Акудовіч, Ірына Дубянецкая, Ігар Бабкоў, Галіна Дубянецкая, Ігар Кулікоў, Андрэй Хадановіч, Таццяна Шчытцова. Уваход — вольны.

Прэзентацыя новай адукацыйнай праграмы Arts, Science and Technology Program

 У студзені 2018 года Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі ў супрацоўніцтве з IT-школай Myfreedom запускае новую праграму нефармальнай адукацыі Arts, Science and Technology Program. Прыём заявак на навучанне працягнецца да 25 снежня 2017 года. Прэзентацыя адбудзецца 13 снежня | 19:00 | Imaguru Startup Hub AST Program — першая ў Беларусі праграма, якая сумяшчае мадэль Liberal […]

Штогадоваму шоу «Калядны фэст» спаўняецца 10 гадоў!

У юбілейным канцэрце возьмуць удзел гурты «Стары Ольса», Gods Tower, «Палац», «Адарвірог», «Яварына», Pawa і Trollwald. «Калядны фэст» святкуе сёлета сваё дзесяцігоддзе! За час свайго існавання мерапрыемства стала чаканай падзеяй для ўсіх аматараў беларускай фальклорнай музыкі, якая, у сваю чаргу, была і застаецца візітнай карткай нашай музычнай культуры. «Калядны фэст» — мерапрыемства з асаблівай святочнай атмасферай, якое злучае гісторыю і сучаснасць. Гэта вяртанне […]

«Новыя незалежныя? Маладое кіно. Беларусь+Украіна» у Віцебску

1 снежня, 19-00 VZAP (Віцебск, Кастрычніцкая 2) медыяпраект «pARTisan» сумесна з паблікам «Маладое кіно» запрашае на праграму «Новыя незалежныя? Маладое кіно. Беларусь+Украіна» Праект «Новыя незалежныя? Маладое кіно. Беларусь+Украіна» — гэта прэзентацыя і абмеркаванне новага беларускага і ўкраінскага кіно, ігравога і дакументальнага, у фармаце кінаклуба Q&А. Мадэратары — кінакрытык Антон Сідарэнка (беларуская праграма) і сцэнарыстка Марта-Дарыя Клінава (украінская праграма). Праграма […]

Naka: альбом «Игра в правду» выкладзены ў сеціва пасля адмены ленінапада

Naka Piano размесцілі ў вольным доступе свой новы альбом «Игра в правду». Альбом быў створаны дзякуючы краудфандынгу і прэзентаваны на закрытым монаперфомансе. Сярод разынак альбома — песні на словы Анны Ахматавай і братоў Стругацкіх. Зімой гурт парадуе сваіх прыхільнікаў новымі кліпамі, а канцэртная прэзентацыя альбома пройдзе 13-га студзеня на Азгура, 8. Слухаць альбом Каментуе вакалістка гурта Наста Шпакоўская, — «Мы толькі прыйшлі ў сябе пасля закрытага монаперфоманса […]

Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада

Запрашаем дзетак і іх бацькоў 25 лістапада (субота) у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя Астроўскага (пр. Газеты «Праўда», 20А, ст. м. Пятроўшчына) на прэзентацыю кнігі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста — «Фіндус з’язджае» — з удзелам перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч. Песні пра Пэтсана і Фіндуса праспяваюць Андрусь Такінданг і Валерыя Валадзько. Пачатак у 12.00. Уваход вольны! «Фіндус з’язджае» — шостая па ліку «абеларушаная» кніга, якая выйшла ў серыі «Каляровы ровар» Бібліятэкі Саюза […]

У выдавецтве «Янушкевіч» — чорная пятніца! Зніжка — 25%!

Выдавецтва далучаецца да сусветнага шалу «Чорнай пятніцы» і зніжае кошты на ўвесь свой асартымент кніг. Толькі адзін дзень 24 лістапада вы можаце набыць арыгінальныя даследаванні па гісторыі Беларусі і мастацкія творы, якія сталі бестселерамі. У нас вы знойдзеце шыкоўныя пераклады нобелеўскіх лаўрэатаў, творы пераможцаў прэмій Гедройца і «Дэбют», проста выдатную літаратуру на беларускай для прыемнага чытання на любы густ і ўзрост. Сярод нашых бэстселераў: Аляксандр Гужалоўскі СЭКСУАЛЬНАЯ […]

28 лістапада — Раіса Баравікова ў кнігарні Логвінаў

28 лістапада, у аўторак, творчая сустрэча з паэткай. Дэкламацыі, прыгады, адказы на пытанні публікі. Вядоўца — Павал Касцюкевіч. Пачатак а 19. Уваход — вольны. Фота — Алены Казловай

Гутарка з Ірынай Дубянецкай

Беларускі Калегіюм Цэнтр міждысцыплінарных гуманітарных даследаванняў Кнігарня Логвінаў 1 снежня 2017 — 18.30 «Кніга кніг» і культурная рэвалюцыя Францішка Скарыны Гутарка з Ірынай Дубянецкай Вядучая: Таццяна Шчытцова У 2017 годзе адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, якое было ініцыяванае выбітным культурным дзеячам ВКЛ, філосафам і медыкам Францішкам Скарынам. Першай выдадзенай ім кнігаю стаўся «Псалтыр», за якім адбылося выданне іншых […]

Памёр Мірка Зэневальд, актывіст і сябра беларускай незалежнай культуры

Трагічная навіна з Дрэздэна: 12 лістапада на сорак трэцім годзе жыцця памёр сябра «pARTisan» і гарачы прыхільнік незалежнай беларускай культуры Мірка Зэневальд. Складана ўявіць сабе без яго непаўторнай усмешкі дрэздэнскі Нойштадт, для якога Мірка шмат зрабіў як грамадскі актывіст. Складана ўявіць сабе, што ні на канцэртах беларускіх музыкаў, ні на чытаннях беларускіх аўтараў ужо ніколі […]

Naka Piano: новы альбом для ўсіх жадаючых на Стары Новы Год

Naka Piano прэзентуе альбом «Игра в правду» для ўсіх жадаючых 13-га студзеня ў Музеі Азгура. Альбом быў створаны дзякуючы падтрымцы слухачоў, якія ўзялі ўдзел у краудфандынг праекце. З улікам таго, што закрытая прэзентацыя для інвестараў для інвестараў праекта не можа змясціць усіх жадаючых, было вырашана даць дадатковы квітковы канцэрт. Ён пройдзе 13-га студзеня, на Стары Новы Год […]

Персанальная выстава Міхаіла Гуліна

«І я так магу!»  2 лістапада — 26 лістапада 2017 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» 19:00 02.12 / Адкрыццё выставы (уваход вольны) «І я так магу!» — найбольш распаўсюджаная фраза-каментар на выставе мастацтва. На сваёй аднайменнай выставе я не стаўлю за мэту перакананне гледача ў адваротным. Механіка і тэхналогія стварэння маіх твораў надзвычай простая. Менавіта прастата і даступнасць сталі маім матэрыялам. А адной з асноўных задач — пераўтварэнне простых жэстаў у мастацтва. Перформанс і акцыянізм для мяне — гэта […]

Літаратурны фестываль «Знак роўнасці»

ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” запрашае  Літаратурны фестываль  “Знак роўнасці” 17-19.11.2017 Галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57) З 17 па 19 лістапада ў Мінску Саюз беларускіх пісьменнікаў арганізуе літаратурны фестываль “Знак роўнасці”, які мае на мэце актуалізаваць дзейнасць тых творцаў, якія почасту выціснутыя на перыферыю беларускага літаратурнага працэсу. Фестываль прапануе звярнуцца да жаночай прысутнасці ў сучаснасці і […]

«Гедройц» і нарвежскія літаратары ў кнігарні Логвінаў

  16 кастычніка «Гедройц» у кнігарні Логвінаў: Календа і Горват Неўзабаве абвесцяць лаўрэата прэміі Гедройца за найлепшую беларускую прозу. У кнігарні «Логвінаў» праходзіць серыя сустрэч з пісьменнікамі, што трапілі ў кароткі спіс прэміі. Удзельнікі сустрэчы 16 кастрычніка — Сяргей Календа і выдавец Андруся Горвата Іван Кобзік. Мадэратары — вядоўцы праграмы «Віно» Арамаіс Міракян і Дар’я Трайдэн. Імпрэзы ладзяцца сумесна з праектам «Віно» інтэрнэт-тэлебачання «Trixter-TV», будзе анлайн-трансляцыя сустрэч. Пачатак […]

Re1ikt зняў кліп аб прывідах беларускай літаратуры

Мінскі world rock-гурт Re1ikt прэзентуе музычнае відэа «Пра чорныя вочы». Кліп зняты да кампазіцыі, складзенай паводле апавядання рэпрэсаванага ў 1937 годзе беларускага пісьменніка Міхася Зарэцкага ў рамках мастацкага праекта інтэрнэт-партала TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія». У кадры можна пабачыць унікальныя архіўныя дакументы: старыя фатаграфіі, выявы кніжных вокладак, даведку аб рэабілітацыі… «Мы не хацелі рабіць нейкую пастаноўку, здымаць […]

Адметныя літаратурныя лекцыі 2.0 стартуюць у Мінску

Новы сезон лекцыяў па літаратуры абвяшчае кніжны сайт Bookster пры падтрымцы кампаніі МТС ды цудоўная каманда выкладчыкаў. Гаварыць пра вашыя ўлюбёныя творы будуць прафесійныя лектары, а таксама папулярны пісьменнік, пранікнёная спявачка ды самая паспяховая ў свеце беларуская паэтка. Чаму найбольш крытыкаваная, кніга «Атлант расправіў плечы» застаецца і адною з найбольш папулярных? Як патрыярхальнае грамадства знішчыла Эму Бавары? Толькі на пытанне «Што рабіць нуднай восенню?» […]

Дзе сканчаецца Еўропа і пачынаецца Азія? Выстава «Мяжа» у Мінску

Дзе сканчаецца Еўропа і пачынаецца Азія? На што ўплываюць межы і хто іх праводзіць? Гэта асноўныя пытанні выставачнага праекта Гётэ-Інстытута «Мяжа». Дваццаць маладых мастакоў з адзінаццаці краін Еўропы і Азіі прадставяць свае творы на тэму «Мяжа» у Мінску. 13 кастрычніка а 19-й гадзіне выстава адкрыецца ў Мінску ў Культ.центры KORPUS.   Праект «Мяжа» даследуе і […]

НОВЫ НУМАР «pARTisan» ПРА ПОЛЬСКУЮ ШКОЛУ ДАКУМЕНТАЛЬНАГА КІНО

У Мінску ў межах праекта «Польскі дакументальны фільм на Беларусі — глыбіня рэзкасці» быў прэзентаваны чарговы нумар альманаха «pARTisan», які цалкам прысвечаны з’яве дакументальнага польскага кіно. Аўтарамі і аўтаркамі «pARTtisan № 33» выступілі знакамітыя польскія крытыкі і рэжысёры (Мікалай Яздан, Кшыштаф Кесьлёўскі, Марцэль Лазіньскі, Уршуля Тэс і інш.). Акрамя агляду гісторыі школы дакументальнага кіно, альманах […]

Стартуе цыкл семінараў у Вільні «Мастацтва і куратарства ў дыгітальным свеце»

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт распачынае цыкл семінараў у Вільні «Мастацтва і куратарства ў дыгітальным свеце». Першая сустрэча адбудзецца 18 кастрычніка з мастаком Максімам Тымінько, яго выступ носіць назву «Аб чатырохмерным мастацтве і вірусах». Імклівае развіццё тэхналогіі паскорыла працэсы, якія на працягу доўгага часу спелі ўнутры візуальнага мастацтва. Мастакі, чыя сфера дзейнасці традыцыйна не выходзіла за рамкі трохмернай прасторы, атрымалі […]

Без кафедраў і мантый. Нязмушаная размова з Лятучым

10 кастрычніка Лятучы ўніверсітэт запрашае ўсіх цікаўных у Галерэю «Ў» на імправізаваны «Дзень адчыненых дзвярэй». Але выступаў, прэзентацый і лекцый не будзе! Вас чакаюць адкрытыя нефармальныя размовы з рознымі Асобамі Лятучага за кубачкам кавы ці гарбаты. Ужо восьмую восень Лятучы ўніверсітэт адчыняе дзверы і запрашае старых і новых сяброў да супольнай працы ў прасторы мыслення, культуры, грамадства, фармавання сябе і зменаў навокал. Адна з галоўных установак універсітэта палягае ў тым, што ідэі […]

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology