Дыскусія з нагоды выхаду расійскага перакладу рамана Альгерда Бахарэвіча

9 кастрычніка ў межах прэзентацыі перакладу ў сталічнай кнігарні ЛогвінаЎ пройдзе дыскусія на тэму актуальнай літаратуры «Злавіць муху: што такое актуальная літаратура?». Як адгукаецца беларуская літаратура на выклікі сучаснасці, ці мае яна права на прамое выказванне, дзе мяжа паміж злабадзённасцю і мастацтвам, і што такое «беларусский русский» язык — гэтыя і іншыя пытаньні абмяркуюць чытачы і аўтар рамана. У верасні 2017 году ў выдавецтве «Галіяфы» выйшаў рускі пераклад рамана: «Белая […]

Прэзентацыя альманаха «pARTisan» пра польскую кінадакументалістыку

3 кастрычніка адбудуцца першыя мерапрыемствы праекта «Польскі дакументальны фільм на Беларусі — глыбіня рэзкасці»: прэзентацыя альманаха «pARTisan №33», падручніка «Дапаможнік кінадакументаліста» і першая частка ілюстраваных лекцый па гісторыі польскага кароткаметражнага дакументальнага кіно.  Месца: Прэс-клуб (г. Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601). Пачатак: 17.00. Уваход вольны. Суполка падзеі ў Facebook. Аўтарамі і аўтаркамі «pARTtisan № […]

30 верасня — RADA TALKS! 

Як часта ты чуеш адказ на пытанне, «актывізм — гэта …» Мы прапануем табе новы фармат — «анлайн — актывізм — гэта …» А ўсё разам гэта — RADA TALKS!  Цябе не чакаюць сумныя лекцыі пра тое, як стаць анлайн-актывістам і змяняць гэты свет. Гэта ў мінулым. Зараз — дыскусія з медыйнымі анлайн-актывістамі і актывісткамі. Яны не толькі падзеляцца сваім асабістым вопытам, але і дадуць некалькі лафхайкаў, як стаць бачным ў сацыяльных сетках і прасоўваць інтарэсы грамадзянскай […]

ПОЛЬСКІ ДАКУМЕНТАЛЬНЫ ФІЛЬМ НА БЕЛАРУСІ — ГЛЫБІНЯ РЭЗКАСЦІ

Stowarzyszenie Młodych Twórców – «Ku Teatrowi», Медыяпраект «pARTisan»  «ПОЛЬСКІ ДАКУМЕНТАЛЬНЫ ФІЛЬМ НА БЕЛАРУСІ — ГЛЫБІНЯ РЭЗКАСЦІ» 03.10.2017 ― 07.10.2017 Тыдзень польскага кароткага дакументальнага кіно пройдзе з 3 па 7 кастрычніка ў Мінску. Stowarzyszenie Młodych Twórców – «Ku Teatrowi» і медыяпраект «pARTisan» запрашаюць на мерапрыемствы праекта «Польскі дакументальны фільм на Беларусі — глыбіня рэзкасці»: 3 кастрычніка: 17.00 […]

Віктар Жыбуль і гурт Vuraj, курс комікса для дзетак і аўтограф-сесія Уладзіміра Арлова

15 верасня Віктар Жыбуль і гурт Vuraj ў кнігарні Логвінаў Віктар Жыбуль прачытае лекцыю пра паэта 30-х гадоў Юрку Лявоннага, а гурт Vuraj запяе песню на словы паэта. У межах праекту інтэрнэт-партала TuzinFM «НЕрасстраляная паэзія». Уваход — вольны. 15 верасня, пачатак а 19 гадзіне. Незалежнасці 37а Уваход вольны. 16 верасня Суботні курс комікса для дзетак Мы стартуем! Вучэбна-забаўляльны курс коміксу «Пра мяне ды пра ўсё на свеце» для вялікіх […]

Выстава Андрэя Лянкевіча «Бывай, Радзіма» у Мінску

14 верасня — 30 верасня 2017 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» Андрэй Лянкевіч «Бывай, Радзіма» У межах Месяцу Фатаграфіі ў Мінску Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» пры падтрымцы Амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь прадстаўляюць фотапраект Андрэя Лянкевіча «Бывай, Радзіма» Фотапраект Андрэя Лянкевіча «Бывай, Радзіма» — пра вайну. Пра асабістыя гісторыі, сямейныя ўспаміны і дзяржаўную культуру, што трымае манаполію на памяць. Пра эмацыйную супярэчлівасць уласнага стаўлення […]

МЕСЯЦ ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ – 2017. «КАЛЕКТЫВІЗАЦЫЯ»

У верасні 2017 года чацвёрты раз у Беларусі пройдзе МЕСЯЦ ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ – міжнародны фестываль, пакліканы пашыраць разуменне фатаграфічнага медыуму, спрыяць развіццю культурнага поля і ўмацаванню статусу беларускай фатаграфіі ў рэгіёне і свеце. МЕСЯЦ ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ – 2017 прапаноўвае 16 выставаў на 10 пляцоўках у 4 гарадах Беларусі, 11 майстар-класаў, лекцыяў і прэзентацыяў […]

Удзел у Майстроўні кароткаметражных дакументальных фільмаў

Stowarzyszenie Młodych Twórców – «Ku Teatrowi» і Медыяпраект «pARTisan» запрашаюць на III Майстроўню кароткаметражных дакументальных фільмаў «15 хвілін: Беларусь!» 03.10.2017 ― 07.10.2017. Праграма Майстроўні складаецца з двух частак: 03.10.2017 і 04.10.2017 ― публічныя прэзентацыі № 33 альманаха «pARTisan», прысвечанага польскаму дакументальнаму кіно; а таксама беларускага выдання падручніка «Дапаможнік кінадакументаліста» аўтарства праф. Гражына Кэндзеляўскай. 05.10.2017 ― 07.10.2017 ― закрыты […]

Кніга Іздрыка «Папіроси» выйшла па-беларуску як музычны альбом

Кніга Юрыя Іздрыка «Папіроси» у перакладзе на беларускую мову выйшла ў аўдыё і відэа фармаце. Перакладзеная версія атрымала назву «Пятка беларуская». Альбом – запіс жывой імправізацыі трыа з Мінска Buben Naruszewicz Baisan у Музеі Азгура. Пераклад кнігі зрабіў Алесь Baisan Плотка пад рэдакцыяй Макса Шчура і Святланы Курс. Увосень вершы з кнігі маюць з’явіцца на паперы ў […]

Бясплатны фестываль сучаснага беларускага мастацтва адбудзецца ў старажытнай сядзібе

Фестываль сучаснага мастацтва «ДАХ», прысвечаны памяці знакамітага дзеяча Тадэвуша Рэйтана, пройдзе 20 жніўня. Мерапрыемства адбудзецца на сядзібе роду Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. 8 жніўня адзначаецца гадавіна смерці Тадэвуша Рэйтана. Менавіта з гэтай нагоды пройдзе 32-гі па ліку Фестываль «ДАХ». У праграме імпрэзы лекцыі пра Тадэвуша Рэйтана і яго знакамітых сваякоў. Таксама пройдуць тэматычныя мастацкія выставы, сярод якіх «Род Рэйтанаў. Асобы […]

«Астравец культуры» выставачны праект пра іншую будучыню АЭС

23 жніўня — 9 верасня 2017 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» «Астравец культуры» выставачны праект пра іншую будучыню АЭС З 23 жніўня па 9 верасня ў Мінску пройдзе выстава «Астравец культуры», на якой мастакі, эколагі, архітэктары прадставяць сваё бачанне далейшага лёсу недабудаванай беларускай АЭС у Астраўцы. Адкрыццё выставы адбудзецца 23 жніўня (серада) у 19.00 у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці 37А). Палоска сіняга неба, палоска залатога поля — дарога […]

Сустрэча-размова з мастаком Вячаславам Ахунавым (UZ)

17 жніўня а 19-ай гадзіне Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» «ВОЛЯ ДА ВЕДАННЯ» Сустрэча-размова з мастаком Вячаславам Ахунавым (UZ) у межах праекта абменных рэзідэнцый «АРТПРОСПЕКТ» Марнаванне часу і энергіі праз актыўнасць, адкрытасць, ўспрымальнасць і ўсведамленне сваёй місіі мастаком, перакрывае любое палітычнае вымярэнне этычным, эстэтычным і мастацкім. Мы пачынаем існаваць у той момант, калі выяўляем у сваім існаванні нешта ўнікальнае, непаўторнае, адзінае ў сваім родзе, — свой твар. І ўсведамляем гэта […]

Рэгістрацыя на IІ Міжнародны open-air форум «Міжмор’е літаратур»

12-13 жніўня ў аграсядзібе «Арт-вёска Каптаруны» адбудзецца ІI Міжнародны open-air форум «Міжмор’е літаратур», тэмай якога ў гэтым годзе стане — Літаратурнае міжмор’е. Рассоўваючы межы. Фармат форума: дыскусіі і панэлі з удзелам вядомых пісьменнікаў, публіцыстаў, дзеячаў культуры, лідараў грамадскай думкі з Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы і Германіі. Акрамя абмеркаванняў адбудуцца чытанні на тэмы — Мара пра мора, Мяжа і Ўскраіны, выступ праекта «КІНЕМО» і […]

Сустрэча з польскай мастачкай Паўлінай Алоўскай

27 ліпеня а 18-ай гадзіне Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» Паўліна Алоўска — Прыкладная фантастыка «Прыкладная фантастыка» — гэты тэрмін ўпершыню выкарыстаў польскі журналіст і пісьменнік Леапольд Тырманд (Leopold Tyrmand) у 1960х каб апісаць неабходнасць імправізацый у тагачаснай модзе. Так ён апісваў тыя спосабы, якімі можна было скамбінаваць матэрыялы, каб скапіраваць папулярны модны стыль, які быў недасяжны (у Польшчы) з-за эканамічных або геаграфічных умоваў і ў гэтых […]

Польская мастачка шукае асістэнтак — мастачак з Беларусі

Вядомая польская мастачка Paulina Ołowska шукае асістэнтаў — мастачак альбо мастакоў з Беларусі — для дапамогі ў рэалізацыі жывапіснага праекта. Paulina Ołowska пачынае вялікі мастацкі праект (жывапіс) у Рабцы (Польшча). Працуючы ў жывапісе, перформансе, інсталяцыі і куратарстве, Paulina Olowska (Паўліна Алоўска) часта звяртае ўвагу на забытых дзеячак фемінізму, невядомыя гісторыі, папулярную эстэтыку, цытуе фатаграфіі моды, выкарыстоўвае […]

Персанальная выcтава мастака Антона Сарокіна

20 ліпеня — 6 жніўня 2017 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» Персанальная выcтава мастака Антона Сарокіна «Мінулае яшчэ на скончылася, будучыня ўжо не настала». Куратаркі: Інга Ліндарэнка, Марыя Яшчанка 19:00 20.07 / Адкрыццё выставы 19:30 27.07 / Экскурсія па выставе з куратаркай і мастаком Абапіраючыся на лакальны кантэкст і ўласныя ўспаміны, Антон Сарокін звяртаецца да глабальнага пачуцця занепакоенасці наконт магчымых сцэнароў будучыні і пэўнага культурнага «азірання» назад — у мінулае. Выстава даследуе […]

У Браславе адбудзецца маштабны рок-фестываль

Арганізатары паставілі сабе мэту сабраць на опэн-эйры лепшых прадстаўнікоў аўтарскай рок-музыкі Беларусі. Двухдзённы канцэрт будзе праходзіць на маляўнічым беразе возера Дрывяты з 15:00 да позняй ночы. На «Магутным Фэсце» адыграе больш за 20 беларускіх гуртоў. Сярод іх Re1ikt, The Road Dogs, Yann Zhanchak, Weesp, NewLevel, Tok Rukoo ды інш. Апроч музыкі, у праграме фестывалю катанне на […]

Саша Філіпенка прэзентуе раман «Чырвоны крыж» у Мінску

Прэзентацыя рамана Сашы Філіпенка «Чырвоны крыж» пройдзе 5 ліпеня ў 19:00 у Кнігарні Логвінаў. Пра кнігу раскажуць і на ўсе пытанні адкажуць пісьменнік Саша Філіпенка і генеральны дырэктар выдавецтва «Время» Барыс Пастарнак. Пагаворым пра памяць, гістарычную віну, пакаянне і мінулае, на якое нельга забывацца. «Я ў Расеі часта бачу аўтамабілі з наклейкамі „1941–1945. Можам паўтарыць“. Мне б хацелася, каб яны прачыталі „Чырвоны крыж“ і ўявілі, у якіх умовах яны б […]

Групавая выстава Тамары Сакаловай, Ганны Сакаловай, Алега Юшко

27 чэрвеня — 16 ліпеня 2017 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» III II I III II I (тры два адзін) групавая выстава Тамара Сакалова, Ганна Сакалова, Алег Юшко 27 чэрвеня 19:00 / адкрыццё выставы Тэма выставы III II I (тры два адзін) — рэдукцыя выяўленчасці, як прынцып пошуку новай мастацкай выразнасці. Усвядомленае адпрэчванне ад ўсяго лiшняга, адмова ад наратыву, аналітычны падыход да выкарыстаных медыяў злучаюць мастакоў выставы. Назва III II I (тры два адзін) — паслядоўнасць, […]

Адчынілася анлайн-кнігарня «Логвінаў»

Па адрасе bookstore.lohvinau.by адчыніўся анлайнавы філіял Кнігарні Логвінаў, збор вартых кніг па-беларуску ды на іншых мовах. Тут — навінкі айчыннай паэзіі і прозы, літаратура факта, пераклады, кнігі для дзетак, выданні па гісторыі, паліталогіі і псіхалогіі, альбомы па сучасным мастацтве. Нобелеўскія лаўрэаты і лаўрэаты прэміі Гедройца і Багдановіча. Кнігі, набытыя ў анлайн-кнігарні, можна будзе атрымаць у […]

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology