Узнагароджанне конкурса ПРАФОТА-2017

8 чэрвеня, у 19.00 у прасторы ЦЭХ (Кастрычніцкая, 16 (ст.м.Першамайская), 2-гі паверх, уваход праз бар Хуліган) адбудзецца адкрыццё выставы і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу праектнай фатаграфіі і лічбавага сторытэлінгу ПРАФОТА-2017 .  Сярод гасцей будзе старшыня журы конкурсу і куратарка выставы Ганна Шпакава. Уваход на адкрыццё вольны. Выстава прысвечана памяці фотажурналіста Стэнлі Грына, які меўся быць у журы ПРАФОТА, але […]

«Танець у цирку» ад Angie і Buben: украінскія вершы знайшлі беларускую электроніку

Украінка Анжэла Багачэнка (Angie Siveria) і беларускі электронны музыка Улад Бубен выпусцілі міні-альбом лічбавай паэзіі «Танець у цирку». У міньён увайшлі актуальныя вершы паэткі на ўкраінскай мове і аўтарская музыка Ўлада. Студыйная супраца стала працягам жывых імправізацый, якія адбыліся ўвесну ў Мінску ў межах праекта Tandem. Тады Анжэла і Алесь Плотка (Baisan) правялі вечар вершаў разам з Уладзіславам Бубенам, Леанідам Нарушэвічам («Князь Мышкин») і Фрэдам […]

Вызначаныя фіналісты конкурсу «Заспявай 4×4»

Журы конкурсу маладых выканаўцаў назвала імёны тых, хто возьме ўдзел у адукацыйнай сэсіі, студыйным запісу і канцэртах ды пазмагаецца далей за галоўны прыз. 24 заявы было пададзена сёлета на конкурс «Заспявай 4×4», які ладзяць партал TuzinFM.by і фонд «Вяртанне» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». Мэта конкурсу – спалучыць беларускую сучасную паэзію з музыкаю. Яго ўдзельнікі […]

На «Хвілінку» да Ігара Бабкова, гульня памяці Юрася Бушлякова і аўтограф-сесія Змітра Бартосіка

2 чэрвеня. На «Хвілінку» да Ігара Бабкова. Легендарны раман «Хвілінка», чый аўтар атрымаў у 2014 годзе прэмію за найлепшую кнігу беларускай прозы, вяртаецца! У кнігарні ладзяцца начныя чытанні за філіжанкай кавы «Хвілінкі. Другой кнігі». Кнігарня Логвінаў (Незалежнасці 37а). Пачатак а 21. Уваход — вольны. Прачытаць інтэрв’ю пра кнігу з Ігарам Бабковым можна тут 4 чэрвеня. Гульня памяці Юрася Бушлякова У нядзелю, 4 чэрвеня, адбудзецца сяброўская гульня памяці знанага […]

ЗАБАРАНІЦЬ НЕМАГЧЫМА(Е) інтэрактыўны праект ECLAB

9-18 чэрвеня 2017 г. Культ. цэнтр «Корпус», пр-т Машэрава, 9 Найважнейшымі складнікамі забеспячэння правоў чалавека з’яўляюцца не толькі дзейнасць дзяржаў і міжнароднае супрацоўніцтва, але і сацыяльныя змены. У дэмакратычных краінах яны прывялі да з’яўлення новых сацыяльных практык і інстытутаў. Аднак і дыскрымінацыя, і стэрэатыпы працягваюць існаваць ва ўсіх краінах свету, прычым у абвостраным глабалізацыяй выглядзе. […]

Бойкі на ручніках і «Сіняя кніга беларускага алкаголіка-2» у кнігарні Логвінаў

25 траўня — прафесійнае свята ўсіх вандроўнікаў аўтаспынам па Галактыцы. «Міжнародны дзень ручніка», таксама вядомы як дзень памяці Дугласа Адамса! Мы, фандом «Миры Дугласа Адамса» (https://vk.com/guide_by), вырашылі закаціць з гэтай нагоды сапраўдную вечарыну і запрашаем усіх аўтаспыншчыкаў далучыцца. У праграме: — Бойка на ручніках! — Тэматычныя віктарыны і гульні — Батл воганскай паэзіі — Камп’ютар Глыбакадумны — Сёе-тое, што вам варта ведаць пра Дугласа Адамса (куды ж без адукацыі?) — Нешта […]

«Прыгоды павіяна Томаса»: літаратурная беларуская вясна ва Ўкраіне

Кіеўскае выдавецтва ’Люта справа’ выдала адзін са сваіх бестсэлераў па-беларуску. Другая і цэнтральная з трылогіі Івана Сэмесюка кніга ў перакладзе Алеся Плоткі выходзіць на ўздыме украінска-беларускіх культурніцкіх зносін. Пасля Кіева беларуская літаратурная вясна пасунецца ў Гомель і Чарнігаў, дзе кнігу прэзентуюць у фармаце аграшляхты — шырокім складам удзельнікаў. Іван Сэмесюк — мастак і пісьменнік, аўтар кніг «Пригоди павіана Томаса», «Щоденник Україножера» і «Фаршрутка», адзін са стваральнікаў праекту «Жлоб-Арт» […]

Прэзентацыя кнігі Змітра Вайцюшкевіча і Музычная аўтограф-сесія Піта Паўлава ў Логвінаў

16 мая Прэзентацыя кнігі Змітра Вайцюшкевіча Вядомы спявак і кампазітар Зміцер Вайцюшкевіч напісаў кнігу падарожных нататак «Простыя словы». Аўтар прадставіць «Простыя словы» 16 траўня ў мінскай кнігарні «Логвінаў» (Незалежнасці 37а) і падпіша ўсім ахвочым асобнікі кнігі. Пачатак а 19. Крыху пра кнігу. У чарзе на мяжы, лежачы па зламаным аўто, у кабіне далёкасяжнай фуры Зміцер занатоўваў пра ўсё-ўсенькае: што цікавіць, непакоіць і нятхняе. Пра ўласныя прэзідэнцкія […]

Фестываль электроннай музыкі і медыя-мастацтва Unsound Dislocation X Mental Force

19-21 траўня 2017 у Мінску пройдзе фестываль электроннай музыкі і медыя-мастацтва Unsound Dislocation X Mental Force, у якім прымуць удзел сусветна вядомыя замежныя і беларускія музыкі і відэа-артысты.   На працягу дзвюх начэй — з 19 на 20 траўня і з 20 на 21 траўня у клубе RE:PUBLIC (вул.Прытыцкага, д.62) пройдуць аўдыё-візуальныя выступы, а ўдзень […]

Персанальны праект «Цюльпаны» Эндру Мікшыса ў Галерэі «Ў»

9 — 26 траўня 2017 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» Эндру Мікшыс Персанальны праект «Цюльпаны» Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прадстаўляе персанальны праект Эндру Мікшыса «Цюльпаны». Амерыканска-літоўскі фатограф упершыню наведаў Беларусь у 2009 годзе падчас святкавання Дня Перамогі. Адметна аздобленая сталіца і афіцыйныя святкаванні з дэманстрацыяй вайсковай тэхнікі, трактароў і парадам нагадалі мастаку іканаграфію маштабных відовішчаў савецкіх часоў. Наколькі скінуць вокам усюду красавалі […]

WORLD PRESS PHOTO 2017 У МІНСКУ

З 4 да 24 траўня ў Мінску пройдзе міжнародная выстава World Press Photo 2017, на якой можна будзе пабачыць найлепшыя сусветныя прэс-фатаграфіі 2016 года. Экспазіцыя будзе адкрытая для наведвання з 12:00 да 21:00 у прасторы ЦЭХ, Кастрычніцкая 16. Фотаконкурс World Press Photo 2017, вынікі якога паказвае выстава, сабраў 5034 фатографаў са 126 краінаў, якія заявілі на конкурс 80 408 выяваў. У васьмі намінацыях («Пільныя навіны», «Агульныя навіны», «Актуальныя тэмы», «Штодзённасць», «Людзі», […]

29 красавіка: Дэбаты аб дэсаветызацыі ў гарадской прасторы. Досвед Беларусі

29 красавіка (субота), 16-00 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці 37) Запрашаем на дыскусію, прысвечаную дэсаветызацыі гарадской прасторы. У межах адукацыйнага фестываля «Artes Liberales». Тэма дэсаветызацыі беларускіх гарадоў і мястэчак — перайменаванне вуліц, дэмантаж савецкай сімволікі і помнікаў — у апошні час усё часцей узнімаецца як у межах экспертных дыскусій, так і ў медыя. На дзяржаўным узроўні аб падобных зменах гаворка пакуль не вядзецца, палітыка гарадскіх уладаў носіць, хутчэй, […]

Buben Naruszewicz Baisan выпусцілі ‘швецкі’ аналагавы альбом

Выйшаў другі альбом Buben Naruszewicz Baisan — Enighet Ensamhet. Ён цалкам запісаны на аналагавым абсталяванні, прычым ў адзін дубль, ці, як кажуць у дэльце Сажа, — ‘у лінію’. Лонгплэй традыцыйна складаецца з твораў на беларускай і англійскай мовах. Упершыню разам з вершамі Байсана гучыць і spoken-word, філасоўскі тэкст Стася Раманчука, які раней выйшаў асобным сінглам. […]

Ктулху ў Беларусі: старт продажу зборніка Лаўкрафта

2 траўня ў 17.00 у кнігарні «Акадэмкніга» пачнецца продаж зборніка апавяданняў Г. Ф. Лаўкрафта «Кліч Ктулхту» па-беларуску. З 17-й да 20-й у кнігарні можна будзе набыць кнігу са зніжкай, узяць аўтографы ў перакладчыкаў Уладзіславы Гурыновіч і Алеся Кудраўцава і абмеркаваць з імі творчасць аўтара «міфаў Ктулху». Адрас кнігарні: пр. Незалежнасці, 72. Говард Філіпс Лаўкрафт — амерыканскі пісьменнік, аўтар твораў у жанрах жахаў, містыкі і фэнтэзі, якія пасля яго смерці зрабіліся культавымі […]

26-27 красавіка: «Чалавечынка» ў кнігарні Логвінаў

Свежая «Чалавечынка» ўжо ў продажы! усяго па 12,70 руб. за 60 грамаў! Камароўка? «Еўраопт»? Не — «Логвінаў»! Лёгкая дэгустацыя з удзелам мяснікоў мінскага м/к «Гарадскі вал» сувытворцаў — Антон Рудак, Зміцер Захарэвіч Незалежнасці 37а, 27 красавіка, 19.00. Налятай на свежыну! зніжкі ад 3 кг.  

Жывое слова ў абарону свабоды. Акцыя беларускіх літаратараў і гуманітарыяў

Акцыя беларускіх літаратараў і гуманітарыяў. Адкрытыя чытанні. 18 красавіка 2017 з 17.30 Мінск, кнігарня Логвінаў У акцыі будуць удзельнічаць: Валянціна Аксак, Валянцін Акудовіч, Аляксей Андрэеў, Ігар Бабкоў, Павал Баркоўскі, Андрэй Бастунец, Альгерд Бахарэвіч, Міхаіл Баярын, Сабіна Брыло, Тацяна Вадалажская, Руслан Вашкевіч, Лявон Вольскі, Улад Вялічка, Адам Глобус, Віктар Жыбуль, Анатоль Івашчанка, Павал Касцюкевіч, Уладзь Лянкевіч, Уладзімір […]

Лекцыя «Жыццё ў трохкутніку. Я, жывапiс i тэатр. Творчы шлях Тадэвуша Кантара»

Адукацыйная праcтора .PUNKT (Кастрычніцкая, 23а) 18 красавіка (аўторак) Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі і Польскі Інстытут запрашаюць на публічную лекцыю Юстыны Міхалік «Жыццё ў трохкутніку. Я, жывапiс i тэатр. Творчы шлях Тадэвуша Кантара».   Тадэвуш Кантар (1915-1990, Польшча) быў адным з найбуйных тэатральных дзеячаў ХХ стагоддзя. Ён быў не толькі практыкам, але і тэарэтыкам: […]

КІНАФЕСТЫВАЛЬ «ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ». УДВАЯ БОЛЬШАЯ ПРАГРАМА І АВІЯ-КВІТКІ Ў ПАДАРУНАК

19-25 красавіка — Мінск / 20-25 красавіка — Віцебск Трэці кінафестываль «Паўночнае ззянне» адбудзецца ўжо ў гэтым месяцы і прапануе гледачам пашыраную праграму стужак з краін Паўночнай Еўропы і Балтыі. Агулам фестываль прадставіць 14 стужак з Нарвегіі, Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі. Упершыню на фестывалі будуць прадстаўленыя фільмы з Літвы, Латвіі і Эстоніі. Менавіта таму пашыраная дэфініцыя фестывалю змянілася — цяпер «Паўночнае ззянне» афіцыйна фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін. […]

Artes Liberales 2017 — «Эпоха рэвалюцый»

ARTES LIBERALES 2017 — гэта больш за 40 падзей: выстава Сяргея Шабохіна, публічныя лекцыі даследчыкаў і экспертаў з Беларусі і іншых краін Еўропы, дыскусіі на актуальныя тэмы, майстар-класы, прэзентацыі, перформансы, канцэрты эксперыментальнай музыкі і тэматычныя кінапаказы з абмеркаваннямі

ПАРТЫЗАНСКАЯ НОН-ПАЦІ

29 сакавіка ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» медыя-праект «pARTisan» прэзентаваў два новых альбома «Калекцыі пАРТызана» — «Мінск. Нонканфармізм-1980х» і «Віталь Чарнабрысаў»

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology