УТАПІЧНАЯ ЭСТЭТЫКА ТАТАЛІТАРНАГА СПОРТУ

Тэкст лекцыі Алены Толсцік «Утапічная эстэтыка таталітарнага спорту (па выніках прагляду фільма «Строгі юнак», рэж. Абрам Роам)», якая адбылася 21 траўня ў Галерэі «Ў» у межах выстаўна-дыскусійнага праекту «OFFSIDE»

СПОРТ У ПРАЦЭСЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ІДЭНТЫФІКАЦЫІ

Аляксей Братачкін разважае пра тое, як звязаны спорт і нацыяналізм у беларускім кантэксце? Ці стаў Чэмпіянат свету па хакеі, які прайшоў у Менску, трыумфам мадэлі «афіцыйнага нацыяналізму», якая з’явілася пры Аляксандры Лукашэнку? Якую ролю адыгрывае спорт у працэсе нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларусаў?

ГЕНДЭР, СПОРТ І НОРМА

Тэкст лекцыі Таццяна Шчурко «Гендэр, спорт і норма», якая адбылася 27 траўня 2014 года ў межах выстаўна-дыскусійнага праекта «OFFSIDE»: «Нягледзячы на тое, што жанчыны атрымалі доступ да спорту і быццам бы ёсць ілюзія роўнасці магчымасцяў, па сутнасці ўсе гэтыя практыкі, якія ёсць у спорце: рэпрэзентацыя, тэсты, трэніроўкі, выказванні трэнераў, ружовая форма – уся гэтая разнастайнасць розных практык закліканая падкрэсліваць гэтую гендарную дыхатамію. Таму важнай ёсць крытыка самога спорту, які ўяўляецца як мужчынская справа і грунтуецца на дакладных нормах»

Перформанс Міхаіла Гуліна «Фінала Лігі Чэмпіёнаў УЕФА»

24 траўня ў Галерэі «Ў» у межах выстаўна-дыскусійнага праекту «OFFSIDE» адбыўся перформанс Міхаіла Гуліна «Фінала Лігі Чэмпіёнаў УЕФА»

ШТО АТРЫМАЛІ: РЭПРЭСІЎНЫ МЕХАНІЗМ ЦІ СВАБОДУ?

Дыскусія «Спорт і “цела” горада» адбылася 22 траўня 2014 у межах выстаўна-дыскусійнага праекта «OFFSIDE». Якія змены адбыліся з «целам» горада, у якіх асноўных напрамках? Якія станоўчыя і адмоўныя моманты можна адзначыць? Якія прыклады суседніх краін можна прывесці для параўнання? Якую будучыню можна прагназаваць Мінску пасля правядзення Чэмпіянату?

27 траўня — лекцыя «Гендэр, спорт і норма»

27 траўня (аўторак), 19-00 Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці 37а) Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», медыяпраект «pARTisan» пры падтрымцы мультымедыйнага часопіса 34mag.net Лекцыя Таццяна Шчурко «Гендэр, спорт і норма» Спорт на сённяшні дзень з’яўляецца такім жа сацыяльным інстытутам як і школа і сям’я. Адпаведна розныя яго аспекты — прафесійны спорт, спартыўныя гурткі для дзяцей альбо камерцыйныя клубы — адлюстроўваюць і прайграваюць нарматыўныя прадпісанні ў дачыненні да гендэрных роляў. […]

«Пашпарт аб’екта»: тэст прасторы

У ноч з 7 на 8 траўня частка мультымедыйнай інсталяцыі «Пашпарт аб’екта» Антона Сарокіна і Аляксея Навумчыка ў межах праекта «OFFSIDE» зрабілася ахвярай вандалізму. Невядомы(я) аўтар(ы) агрэсіўна дапрацаваў(-лі) адзін з элементаў інсталяцыі, размешчаны на плоце побач з Галерэяй. Далейшы лёс працы, на жаль, быў вырашаны без удзелу куратараў і мастакоў: у сувязі са святамі ў гонар 9 траўня адказныя «за чысціню і парадак у горадзе» людзі забралі працу з прычыны яе правакацыйнага характару

ПРАЗ ОПТЫКУ МЕГАПАДЗЕЙ – ЧАСАМ ДАВОЛІ СУМНА І СТРАШНА

Тэкст лекцыі Бэна Коўпа (Англія) і Міёдрага Куча (Сербія) «Спартыўная мегападзея і ўрбанічная прастора», якая адбылася 9 траўня 2014 года ў межах выстаўна-дыскусійнага праекта «OFFSIDE». Мова арыгінала – англійская. Друкуецца ў скароце

Лекцыя Алены Толсцік «Утапічная эстэтыка таталітарнага спорту»

21 траўня ў Галерэі «Ў» у межах выстаўна-дыскусійнага праекту «OFFSIDE» адбылася лекцыя Алены Толсцік «Утапічная эстэтыка таталітарнага спорту (па выніках прагляду фільма «Строгі юнак», рэж. Абрам Роам)»

24 траўня – перформанс Міхаіла Гуліна «Фінала Лігі Чэмпіёнаў УЕФА»

Суботнім вечарам запрашаем на прагляд фінала Ліга чэмпіёнаў УЕФА (прамая трансляцыя), каментатарам да якога выступіць беларускі мастак Міхаіл Гулін

23 траўня – дыскусія «Мінск: спорт і цела горада»

Якія змены адбыліся з “целам” горада, у якіх асноўных напрамках? Якія станоўчыя і адмоўныя моманты можна адзначыць? Якія прыклады суседніх краін можна прывесці для параўнання? Якую будучыню можна прагназаваць Мінску пасля правядзення Чэмпіянату?

Лекцыя Аляксея Братачкіна «Спорт і нацыяналізм: галоўнае не перамога, а ўдзел?»

15 траўня ў Галерэі «Ў» у межах выстаўна-дыскусійнага праекту «OFFSIDE» адбылася лекцыя Аляксея Братачкіна «Спорт і нацыяналізм: галоўнае не перамога, а ўдзел?»

20 і 21 траўня – прагляд фільма «Строгі юнак» і лекцыя Алены Толсцік

У 1936 годзе, калі на экранах фашысцкай Германіі выходзіць «Алімпія» Лені Рыфешталь, у Савецкім Саюзе Абрам Роам заканчвае здымкі «Строгага юнака». «Алімпія» — гэта паэтызаваная хроніка XI Алімпійскіх гульняў, якія праходзілі ў Берліне, фільм Роама — светлая казка пра камуністычную будучыню. У абодвух фільмах антычнасць служыць візуальнай дамінантай. Гэтае супадзенне не толькі наглядна дэманструе сваяцтва таталітарнага мастацтва розных краін, але і вызначае тэму няпростых «узаемаадносінаў» антычнасці і таталітарызму

Лекцыя Бена Коўпа і Міадрага Куча «Спартыўная мегападзея і ўрбанічная прастора»

9 траўня 2014 у Галерэі «Ў» у межах выстаўна-дыскусійнага праекту «OFFSIDE» адбылася лекцыя Бена Коўпа (Англія) і Міадрага Куча (Сербія) «Спартыўная мегападзея і ўрбанічная прастора». Фатаграфіі // Віка Шчарбакова

15 траўня — лекцыя пра спорт і нацыяналізм

15 траўня, 19-00 Галерэя “Ў” (пр.Незалежнасці 37а) Запрашаем на лекцыю ў межах выстаўна-дыскусійнага праекту “OFFSIDE”: Аляксей Братачкін «Спорт і нацыяналізм: галоўнае не перамога, а ўдзел?» Нацыяналізм і спорт у мадэрн эпоху заўсёды былі цесна звязаныя. Ператварэнне спорту ў глабальнае відовішча таксама не садзейнічала памяншэнню нацыянальных пачуццяў балельшчыкаў, пра што сведчаць нядаўнія медыйныя спрэчкі з нагоды Алімпіяды ў Сочы, месцы Расіі ў свеце альбо поспехі Беларусі […]

«БУЛЁН»: МЕЖАЎ НЯМА

Мастацкія акцыі тбіліскай арт-групы «Булён» адбываюцца пераважна ў грамадзкай сфэры. Адзін з улюбёных іхных фарматаў — прыватныя кватэры (што нагадвае пра ролю ў часы Савецкага Саюзу «кватэрнікаў» — часта адзінай прасторы для грамадзкай неафіцыйнай дыскусіі альбо выставы). Ці знаходзяць гледача для contemporary art мастакі ў Грузіі й адкуль зьявілася такая цікаўнасьць менавіта да публічнае прасторы, расказвае НАТАША ВАТСАДЗЭ

ЭКСПАЗІЦЫЯ ПРАЕКТА «OFFSIDE»

Мастакі: Паўліна Вітушчанка, Сяргей Гудзілін, Міхаіл Гулін, Валянціна Кісялёва, Аляксей Лунёў, Аляксей Навумчык, Антон Сарокін, Антаніна Слабодчыкава, Максім Тымінько, Юра Шуст, арт-група «Булён» (Грузія).
Куратарская група: Таня Арцімовіч, Аляксей Барысёнак, Валянціна Кісялёва, Інга Ліндарэнка

Адкрыццё выстаўна-дыскусійнага праекта «OFFSIDE»

1 траўня ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбылося адкрыццё выстаўна-дыскусійнага праекта «OFFSIDE»

9 траўня – лекцыя «Спартыўная мегападзея і ўрбанічная прастора»

На аснове прыкладаў Варшавы, Берліна і Новага Саду Бенджамін Коўп і Міадраг Куч раскажуць, якім чынам падзеі могуць зрушваць межы на розных узроўнях, якім чынам яны ўплываюць на прастору і штодзённае жыццё гараджан

Расклад суправаджальных мерапрыемстваў “OFFSIDE”

Лекцыі Бэна Коўпа і Міадрага Куча пра капіталізацыю спорту, Аляксея Братачкіна — пра нацыяналізм і спорт, Таццяны Шчурко — пра гендэр і спорт; паказ фільма «Строгі юнак» (рэж. А. Роам, 1936 г.) і ягонае абмеркаванне разам з Аленай Тоўсцік. Міхаіл Гулін выступіць каментатарам фінальнага матча Лігі чэмпіёнаў УЕФА (перформанс). Пройдзе таксама дыскусія, прысвечаная зменам гарадскога асяроддзя з прычыны спартыўных «мегападзей» (мадэратар Вольга Шпарага)

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology