ПРАВА НА РЫЗЫКУ, альбо ФОТААПАРАТ для ДЗЯЎЧЫНКІ

Як у гендарным плане прадстаўлена беларуская фотажурналістыка, якія тэмы даследуюць і якую візуальную мову выкарыстоўваюць беларускія жанчыны і мужчыны, што працуюць у фатаграфічным полі? Гендарныя асаблівасці беларускай фатаграфіі разглядае арт-крытык Вольга Бубіч

2015: ЯК РОБЯЦЦА БАЧНЫМІ

Дар’я Трайдэн пра ключавыя падзеі ў беларускім ЛГТБК і феміністычнай сферы

МАСТАЦТВА ЯК ІНСТРУМЕНТ ПРАЦЫ З КУЛЬТУРАЙ ПАМЯЦІ

Заходнееўрапейскае грамадства праз 20 гадоў пасля заканчэння Другой сусветнай вайны пачало актыўна пераапрацоўваць атрыманы траўматычны досвед. Працэс гэты працягваецца і сёння. Чулыя да ваганняў соцыуму мастакі даволі часта звяртаюцца да балючай тэмы вайны, а таксама памяці і забыцця. Адзін з іх, польскі мастак Міраслаў Балка, увёў паняцце «пост-сведка»: у такой якасці выступае глядач, які аказваецца тварам да твару з падзеямі мінулага. Праваднікі ў мінулае Праекты знакавых […]

РАЗУМЕЦЬ І БРАЦЬ ПАД СУМНЕЎ ІЕРАРХІЮ

8 лістапада 2015 года ў межах выставы «Людміла Русава. Татальны перформанс» адбылася дыскусія «Фемінісцкае мастацтва: паміж візуальнай мовай і палітычным выказваннем»

ФЕМІНІСТЫЧНЫ ПАВАРОТ, ЯКОГА НІКОЛІ НЕ БЫЛО

27 кастрычніка 2015 года ў межах выставы «Людміла Русава. Татальны перформанс» адбылася лекцыя Агаты Адамецкай-Сітэк (Польшча) «ФЕМІНІЗМ У ПОЛЬСКІМ СУЧАСНЫМ ТЭАТРЫ, альбо Колькі вы можаце сабе дазволіць у межах сістэмы»

ВЫБАР ПАМІЖ ЦЭНТРАМ І ПЕРЫФЕРЫЯЙ

Напрыканцы кастрычніка ў межах «Восеньскага салона з Белгазпромбанкам» Менск наведалі вядомыя на сусветнай арт-сцэне эксперты — Аэса Сігуронсдоцір, Гаспарэ Манас, Дытар Роелстратэ, а таксама Мікалай Палажчанка і Абігайл Вінаград. Куратары не толькі ацанілі працы беларускіх мастакоў, прадстаўленых на «Салоне», вызначыўшы пераможцаў, прайшліся па сталічных музеях і галерэях, пазнаёміліся з мясцовай арт-супольнасцю, але таксама правялі шэраг адукацыйных сустрэч. На жаль, для менскай публікі іх прыезд не стаў […]

ГЭТА АБСУРД СІСТЭМЫ: «ПЕРАМОЖЦЫ» РАФАЛА МІЛАХА

Сёлета Рафал Мілах у межах «Месяца фатаграфіі ў Менску» нарэшце прэзентаваў свой праект і распавёў пра новых беларускіх сваякоў, раптоўнае жаданне падпарадкавацца праўладнаму рэжыму, песні Ксеніі Дзягелька і пра бунт аратага супраць старшыні калгаса

БУДЗЬ РЭАЛІСТАМ — МРОЙ ПРА МАРЦІНА ПАРА

Хутка завершыцца ўжо другі «Месяц фатаграфіі ў Менску». Арт-крытык з Украіны Арына Радзівонава сустрэлася з «нязменным ідэолагам», альбо, як жартуюць пра свайго праграмнага дырэктара калегі, «дыктатарам» фестывалю — Андрэем Лянкевічам. За кубкам кавы яны абмеркавалі, чаго варта было прывезці ў Менск Марціна Пара, колькі каштуе сёння беларуская фатаграфія і што можна чакаць ад «Месяца фатаграфіі ў Менску» у наступным годзе. Арына Радзівонава: Ці правільна я разумею, што ў Беларусі […]

З БЕЛАРУСКАЙ ФАТАГРАФІЯЙ УСЁ Ў ПАРАДКУ!

15 кастрычніка 2015 года ў межах другога «Месяца фатаграфіі ў Менску» прайшоў круглы стол на тэму эканомікі поля фатаграфіі. Адукацыйнае мерапрыемства праводзілася ў супрацоўніцтве з буйным праектам «Белгазпрамбанка» — выставай-продажам прац маладых беларускіх мастакоў «Восеньскі салон». І не супастаўляць сучасную фатаграфію, пра якую разважалі ўдзельнікі дыскусіі, з тым мастацтвам, што фактычна знаходзілася на адлегласці выцягнутай рукі, было немагчыма.

ТОМАС ОСТЭРМАЕР: ГЭТА МАЁ ТАБУ

Адмыслова для pARTisan Томас Остэрмаер расказвае пра тое, чаму маладому рэжысёру неабходна быць моцным і ўпарта ісці да сваёй мэты, чаму авангард сёння недарэчны, пра абсалютна не новыя змены ў геапалітычнай сферы, а таксама пра тыя выклікі, якія асабіста для яго як для творцы падаюцца важнымі

АНДРЭЙ КУДЗІНЕНКА: ВЫКЛІК НОВАМУ СВЕТУ

18 верасня сталі вядомыя вынікі конкурсу «Амнібус» у межах Фестываля кіно краін СНД і Балтыі «Кінашок» у Анапе: галоўны прыз атрымаў кінаальманах ад беларускага рэжысёра Андрэя Кудзіненкі (выступае галоўным куратарам) «Хранатопь #375». Пра ідэю, праект, эксперыменты, увогуле пра будучае беларускае кіно расказвае Андрэй Кудзіненка

АПРАПРЫЯЦЫЯ Ў ФАТАГРАФІІ: У ПОШУКАХ АЎТАРА

Гісторыя апрапрыяцыі ў мастацтве і літаратуры налічвае больш за стагоддзе, аднак выкарыстанне гэтай стратэгіі ў полі фатаграфіі ўсё яшчэ не стала штодзённай практыкай і час ад часу робіцца прычынаю для новых дэбатаў. Не застаюцца ўбаку ад асэнсавання вынікаў чужога візуальнага досведу і аўтары з Беларусі

ПАКАЛЕННЕ Y: ТРЭБА РЫЗЫКАВАЦЬ

25 жніўня 2015 года ў прасторы Studio67 адбылася прэзентацыя новага нумара pARTisan, прысвечанага маладым мастакам і мастачкам, чыя творчасць выбухнула ў апошнія некалькі год. У межах прэзентацыі прайшла дыскусія, прысвечаная адметнасці мастацтва новай хвалі

«АНАТОМІЯ. ІДЭАЛЬНАЕ ЦЕЛА»: АДКАЗЫ НА ШЛЯХУ ПОШУКУ

Усяго пару дзён таму ў галерэі «Ў» адкрылася групавая выстава «Вымярэнне пустаты», радуе адважным супрацоўніцтвам з актуальным мастацтвам Літаратурны музей Максіма Багдановіча, на прасторы якога здзейснена мастацкая інтэрвенцыя «Усё, што цвёрдае, растае ў паветры» (абедзве выставы ладзяцца ў межах праекта «АРТ-СОЦ-ЛАБ»). А Цэнтр сучасных мастацтваў ужо не першы год аддае свае залы пад «Анатомію» куратару і мастачцы Дзіне Даніловіч

МАСТАЦТВА ЯК АНТРАПАЛОГІЯ: ГАТУЕМ РАЗАМ

Пра свае ўражанні ад Менска і ягоных жыхароў, пра ўзаемадачыненне кулінарыі, сучаснага мастацтва і публічнай прасторы, а таксама пра сучаснае мастацтва ў Грузіі расказваюць Ніні Палавандзішвілі і Дата Чыгалашвілі

ВІЦЕБСКІЯ ПАЛЯРОІДЫ 1990-Х: ПОШУК І ЗДАБЫЦЦЁ СТРАЧАНАГА ЧАСУ

Сіламі заснавальніка «Віцебскіх Фотамайстэрняў» на пляцоўцы «Арт-прастора на Талстога, 7» у пачатку чэрвеня быў праведзены практыкум пад настальгічнай назвай «Пошук страчанага часу». У межах гэтага мерапрыемства любы зацікаўлены тэмай чалавек мог прынесці тры паляроіды са свайго сямейнага альбома і прыняць удзел не толькі ў абмеркаванні і групавым канструяванні «калектыўнай памяці», але і, уласна, у фармаванні экспазіцыі, якая стала даступнай шырокай публіцы з 12 чэрвеня

МУЗЕЙ: У ПОШУКАХ РОЗНЫХ ІДЭНТЫЧНАСЦЯЎ

18 чэрвеня ў прасторы «ЦЭХ» адбылася дыскусія «Музей на постсавецкай прасторы: час зменаў?» з нагоды выхаду новага нумара альманаха pARTisan, прысвечанага тэме музея на постсавецкай прасторы

BAISAN КРЭЙЗІ-ЛЭНД

Пра свае стасункі з маскультам, шакаванасць рэакцыяй байнэту на вокладку кнігі (у сарамлівай выяве вершніцы ўбачылі і знак гендарнай роўнасці, і замах на нацыянальную святыню) і… рамантызм — расказвае АЛЕСЬ ПЛОТКА

MENTAL FORCE: ПА МУЗЫЧНА-ВІЗУАЛЬНЫ ЭКСПІРЫЕНС

22 і 23 траўня 2015 у менскай прасторы Studio67 адбыўся першы з серыі фэстаў электроннай музыкі і лайв-відэаперформансаў Mental Force з удзелам сусветна вядомых аўдыявізуальных артыстаў — сола-праекта Monolake Роберта Хэнке (Германія) і Тарыка Бары (Нідэрланды/Германія)

АДАМ ГЛОБУС: «МЫ НЕ ХОЧАМ СТВАРАЦЬ УЛАСНУЮ ГІСТОРЫЮ»

У другой частцы размовы, прысвечанай менскаму нонканфармізму 1980-х, мастак і пісьменнік Адам Глобус расказвае пра машыну цэнзуры, самвыдатаўскія кнігі і тамвыдат.

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology