20 і 21 траўня – прагляд фільма «Строгі юнак» і лекцыя Алены Толсцік

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», медыяпраект «pARTisan»
пры падтрымцы мультымедыйнага часопіса 34mag.net

20 і 21 траўня (аўторак, серада), 19-00
Галерэя «Ў» (пр.Незалежнасці 37а)

Запрашаем на паказ фільма і лекцыю ў межах выстаўна-дыскусійнага праекту «OFFSIDE»:

20 траўня – прагляд фільма «Строгі юнак», рэж. Абрам Роам, 1936 г.

21 траўня − Алена Толсцік «Утапічная эстэтыка таталітарнага спорту (па выніках прагляду фільма «Строгі юнак», рэж. Абрам Роам)»

8

У 1936 годзе, калі на экранах фашысцкай Германіі выходзіць «Алімпія» Лені Рыфеншталь, у Савецкім Саюзе Абрам Роам заканчвае здымкі «Строгага юнака». «Алімпія» — гэта паэтызаваная хроніка XI Алімпійскіх гульняў, якія праходзілі ў Берліне, фільм Роама — светлая казка пра камуністычную будучыню. У абодвух фільмах антычнасць служыць візуальнай дамінантай.

Гэтае супадзенне не толькі наглядна дэманструе сваяцтва таталітарнага мастацтва розных краін, але і вызначае тэму няпростых «узаемаадносінаў» антычнасці і таталітарызму.

Ідэалогія надзяляе антычныя вобразы важным для яе сэнсам, ствараючы міф пра мастацтва, якое «выхоўвае масы».
Цікава пры гэтым адзначыць, што тэма спорту па-рознаму, але ўсё ж заяўлена, у абодвух стужках. Утапічная эстэтыка вызначае межы і абмежаванні, дзіўна, што спорт аказваецца адным са сродкаў яе пабудовы. У «Строгім юнаку» спартыўны стадыён — гэта амаль стэрыльная прастора, дзе спартсмены ідуць у беласнежнай вопратцы.

Магчыма, сама яго дысцыплінаванасць і накіраванасць да дасканаласці спрыяе такому выкарыстанню спорта?

tolstikПра лектара

Алена Толсцік, мастацтвазнаўца, лектар дэпартамента гісторыі ЕГУ, куратар бакалаўрскай праграмы Тэорыя і практыкі сучаснага мастацтва.

Уваход вольны! Мова лекцыі руская.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology