23 траўня – дыскусія «Мінск: спорт і цела горада»

23 траўня, 19-00
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр.Незалежнасці 37а)

дыскусія «Мінск: спорт і цела горада»

Уплыў спартыўных мегападзей на жыццё краіны і асабліва горада, дзе адбываецца падзея, адзначаюць усе аналітыкі і эксперты міжнароднай супольнасці. Мяняецца інфраструктура горада, яго ўрбаністычны ландшафт (мадэрнізуюцца\адмыслова будуюцца новыя аб’екты).

Горад становіцца глабальна адкрытым, часова павялічваецца колькасць працоўных месцаў, паляпшаецца сфера абслугоўвання і інш. Відавочна, можна адзначыць, змены, якія ўжо адбыліся з “целам” Мінска апошнім часам. 

minsk (6)

З аднаго боку, горад стаў больш гасцінным для замежнікаў, асабліва заходніх (з’яўленне шыльдаў, інфармацыя ў метро на ангельскай мове, visa free на перыяд Чэмпіянату, адмысловыя слоўнікі для працоўных у сферы абслугоўвання і інш. ) З іншага боку, хуткімі тэмпамі адбылася забудоўля горада, асабліва яго гістарычнага цэнтра. Менавіта гэты аспект больш за ўсё абмяркоўваўся ў СМІ і на грамадскіх форумах, часцей за ўсё з негатыўнай адзнакай.

Такім чынам, якія змены адбыліся з “целам” горада, у якіх асноўных напрамках? Якія станоўчыя і адмоўныя моманты можна адзначыць? Якія прыклады суседніх краін можна прывесці для параўнання? Якую будучыню можна прагназаваць Мінску пасля правядзення Чэмпіянату? 

У дыскусіі прымуць удзел: Таня Арцімовіч, рэжысёр, арт-крытык; Дзмітры Бібікаў, урбаніст, адзін з арганізатараў Мінскага архітэктурнага форума; Дзмітры Карэнка, культуролаг, выкладчык ЕГУ; Сяргей Харэўскі, гісторык мастацтва, культуролаг. Мадэратар – Вольга Шпарага.

Далучайцеся да абмеркавання! Уваход вольны!

Photos © Gera More


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology