«Пашпарт аб’екта»: тэст прасторы

У ноч з 7 на 8 траўня частка мультымедыйнай інсталяцыі «Пашпарт аб’екта» Антона Сарокіна і Аляксея Навумчыка ў межах праекта «OFFSIDE» зрабілася ахвярай вандалізму.

Невядомы(я) аўтар(ы) агрэсіўна дапрацаваў(-лі) адзін з элементаў інсталяцыі, размешчаны на плоце побач з Галерэяй. Далейшы лёс працы, на жаль, быў вырашаны без удзелу куратараў і мастакоў: у сувязі са святамі ў гонар 9 траўня адказныя «за чысціню і парадак у горадзе» людзі забралі працу з прычыны яе правакацыйнага характару.

Антон Сарокін&Аляксей Навумчык «Пашпарт аб’екта»

Антон Сарокін&Аляксей Навумчык «Пашпарт аб’екта»

Валянціна Кісялёва (куратарка праекта):

«На мой погляд, гэта акт вандалізму. Праца падпісаная, стаіць чыйсьці лагатып ці росчырк, а значыць, існуе прэтэнзія на аўтарства. Першапачатковы сэнс працы абсалютна згублены, цяпер гэта зусім іншы мэсэдж, які нічога агульнага з ідэяй Антона і Аляксея не мае. Зразумела, нам разам з мастакамі трэба падумаць, што трэба зрабіць, каб вярнуць працы першапачатковае аўтарства».

Таня Арцімовіч (куратарка праекта):

«З аднаго боку, такое развіццё падзей было прадказальным, бо калі мастак усталёўвае сваю працу па-за межамі белага куба, то бок выносіць яе ў публічную прастору, трэба быць гатовым да дыялогу з асяроддзем: прастора пачынае ўзаемадзейнічаць з працай, якая становіцца маркерам, пэўным тэстам публічнай прасторы. Так атрымалася і ў гэтым выпадку, што, на мой погляд, для мастакоў ёсць поспехам: іх праца атрымала водгук. З іншага боку, гэта не проста акт вандалізму. Як адзначыла Валянціна, пастаўлены подпіс, а гэта значыць, невядомы(я) таксама прэтэндуе(-юць) на аўтарства. То бок гэта ўжо больш, чым рэакцыя публічнай прасторы на мастацкі акт. Гэта прэтэнзія на мастацтва.

Шкада, што працу не ўдалося захаваць (былі ідэі, як можна дапрацаваць яе). Але тое, што яна “знікла”, таксама ёсць маркерам нашай публічнай прасторы».

Антон Сарокін (адзін з аўтараў працы):

«З аднаго боку, мы чакалі, што нешта павінна адбыцца з нашымі аб’ектамі, размешчанымі звонку. Але думалі, што хутчэй пацярпіць лёд або з’явяцца тэгі на зялёнай сетцы. То бок такога развіцця падзей мы не чакалі і гэта ўспрымаем не вельмі пазітыўна. З’явілася новая інтэрпрэтацыя, якая заняла нашмат болей месца, чым сама праца, чым тое, што было першапачаткова намі закладзенае. Новая ідэя абсалютна зразумелая, але яна кардынальна адрозніваецца ад таго, што закладалі мы. Цікава назіраць за рэакцыяй людзей. Як яны будуць зараз узаемадзейнічаць з працай? Ці будуць разумець, што гэта зроблена паверх, ці будуць успрымаць як самастойны акт?»

Мультымедыйная інсталяцыя «Пашпарт аб’екта» была падрыхтаваная спецыяльна для праекта «OFFSIDE» і складалася з дзвюх частак – унутры галерэйнай прасторы і звонку.

ХРОНІКА ПАДЗЕЙ

26.05.2014

26.04.2014

26.05.2014

1.05.2014

26.05.2014

1.05.2014

26.05.2014

2.05.2014

1.05.2014

5.05.2014

8.01.2014

8.01.2014

Падрабязней пра праект ТУТ


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology