27 траўня — лекцыя «Гендэр, спорт і норма»

27 траўня (аўторак), 19-00
Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці 37а)

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», медыяпраект «pARTisan» пры падтрымцы мультымедыйнага часопіса 34mag.net

Лекцыя Таццяна Шчурко «Гендэр, спорт і норма»

Спорт на сённяшні дзень з’яўляецца такім жа сацыяльным інстытутам як і школа і сям’я. Адпаведна розныя яго аспекты — прафесійны спорт, спартыўныя гурткі для дзяцей альбо камерцыйныя клубы — адлюстроўваюць і прайграваюць нарматыўныя прадпісанні ў дачыненні да гендэрных роляў.

716

 

Пры гэтым гендэрны падзел у спорце тлумачаць пэўнымі фізічнымі адрозненнямі палоў, а біялагічнае адпаведнасць таму ці іншаму гендэру з’яўляецца абавязковай умовай.

У лекцыі будуць закранацца пытанні пра тое, якім чынам у спорце канструююцца паняцці «маскуліннасці» і «фэміннасці»? Як падтрымліваецца гендэрная дыхатамія і нарматыўныя прадпісанні ў дачыненні да жаночых і мужчынскіх целаў? Чаму такі падзел выгадна? Ці магчымы прафесійны спорт без уліку фактару полу?

Пра лектара

Таццяна Шчурко — сацыялагіня, незалежная даследчыца, актывістка феміністычнай ініцыятывы «Гендэрны маршрут».

Уваход вольны! Мова лекцыі руская.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology