Клінаў, Мудроў, Бабкоў — ляўрэаты прэміі імя Гедройца

Увечары 2 чэрвеня былі абвешчаныя і ўганараваныя ляўрэаты літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Тройку прызёраў склалі Ігар Бабкоў — за раман «Хвілінка. Тры гісторыі», Артур Клінаў — за раман «Шклатара», і Вінцэсь Мудроў — за зборнік апавяданьняў «Багун».

gedrojc

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная ў 2011 годзе. Прэмія прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную (у папяровым або электронным варыянце) у папярэднім годзе на беларускай мове ў жанрах мастацкай прозы і эсэістыкі. Заснавальнікамі літаратурнай узнагароды выступаюць амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў.

Прэмію назвалі ў гонар ураджэнца Менску, польскага публіцыста і палітыка Ежы Гедройца, які ў сваёй культурнай дзейнасьці быў пасьлядоўным прыхільнікам добрасуседзкіх адносінаў Польшчы зь Беларусьсю, Літвой і Ўкраінай.

У 2012 годзе прэмію атрымаў Павал Касьцюкевіч за кнігу прозы «Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту». У 2013-м ляўрэатам стаў Уладзімер Някляеў за раман «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без».

Крыніца // svaboda.org


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology