«Тахелес» зачынены

«Тахелес», Бэрлін

«Тахелес», Бэрлін

4 верасьня культавы бэрлінскі цэнтар альтэрнатыўнае культуры «Тахелес», за захаваньне якога мастакі змагаліся некалькі гадоў, скончыў сваё існаваньне. Судовыя выканаўцы атрымалі ключы ад будынку й апячаталі яго. На акцыю пратэсту перад былым арт-цэнтрам прыйшло каля 50 чалавек. Мастакі назвалі закрыцьцё «Тахелесу» гвалтам над мастацтвам з боку ўладаў.

Цэнтар сучаснага мастацтва сфармаваўся ў будынку былога ўнівэрмагу, узьведзенага на пачатку 20 стагодьдзя ў габрэйскім квартале Бэрліну. Тут знаходзіліся майстэрні, галерэі й крамы, дзе мастакі выстаўлялі й прадавалі свае творы. Акрамя таго, у «Тахелесе» праходзілі канцэрты, ладзіліся тэатральныя пастаноўкі й паказваліся фільмы. Сюды прыяжджалі жыць і працаваць мастакі з усяго сьвету, у тым ліку зь Беларусі.

Менавіта тут працяглы час жыў і працаваў беларускі мастак Алесь Родзін, які запачаткаваў у «Тахелесе» фэстываль альтэрнатыўнае культуры «ДАХ».

Яшчэ ў 1998 годзе ўлады Бэрліну прадалі дом кампаніі Fundus-Gruppe, якая зьбіралася пабудаваць на месцы арт-цэнтру жылыя й офісныя будынкі. Аднак гэтыя пляны так і не былі рэалізаваныя, бо кампанія згалела. У выніку будынак перайшоў у валоданьне банку HSH Nordbank, які неўзабаве запатрабаваў яго вызваліць.

\\ крыніца lenta.ru

фота © pARTisan.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology