ГАЛЕРЭЯ «Ў» ПРАДСТАВІЦЬ ПАВІЛЬЁН НА ARTVILNIUS’14

З 18 па 21 чэрвеня ў Вільні адбудзецца 5-ты міжнародны кірмаш сучаснага мастацтва ARTVILNIUS, у гэтым годзе прысвечаны фатаграфіі.

VilniusПавільён Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (Мінск, Беларусь) прадставіць двух аўтараў — Ігара Саўчанка (серыя «Унікаты») і Андрэя Лянкевіча (серыя «Фальшывыя жывёлы»). Прадстаўнікі розных генерацый, Ігар Саўчанка і Андрэй Лянкевіч на сённяшні дзень з’яўляюцца аднымі з самых яскравых прадстаўнікоў сучаснай беларускай фатаграфіі як на радзіме, так і за мяжой. Падчас кірмашу адбудуцца прэзентацыі — «Беларуская фатаграфія: да ХХІ пасля» (Т.Арцімовіч) і кніг-каталогаў «BY_NOW. ContemporaryphotographyfromBelarus» i «Паганства» (А.Лянкевіч). Куратарка павільёна — Валянціна Кісялёва.

Ігар Саўчанка нарадзіўся ў Мінску ў 1962 годзе. З канца 1980-х займаецца фатаграфіяй. У 1991 годзе атрымлівае Прэмію Кодак-Патэ на Міжнародным салоне фатаграфіі ў Рояне (Францыя). Акрамя фатаграфіі піша тэксты і прозу. З 1998 па 2005 гады стварае шэраг праектаў на базе тэкстаў і змяшанай тэхнікі. Фатаграфіі Ігара Саўчанкі знаходзяцца ў прыватных і публічных калекцыях многіх краін, у тым ліку Дзяржаўным Рускім Музеі (Санкт-Пецярбург), Brandts Museet for Fotokunst (Адэнсе, Данія), Fotografiska Museet — Moderna Museet (Стакгольм, Швецыя), Fotomuseum München (Мюнхен, Германія), KIASMA — Museum of Contemporary Art (Хельсінкі, Фінляндыя), Museum of Fine Arts (Хьюстан, штат Тэхас, ЗША).

Андрэй Лянкевіч нарадзіўся ў Гародні ў 1981 годзе. У 2005 годзе скончыў праграму «World Press Photo» ў Каўказскім мэдыяінстытуце ў Ерэване. У 2009 годзе атрымаў Humanity Photo Awards за працу над праектам, прысвечаным беларускім паганскім традыцыям «Паганства» (праект увайшоў у 10-ку фіналістаў Magnum Expression Award). У 2009 годзе Андрэй артрымаў гран-пры ў Польскім конкурсе фатаграфіі, прысвечаным 170-годьдзю фатаграфіі. У 2011 г. атрымаў 6 узнагарод у Belarus Press Photo. Меў каля 50 выставаў у Беларусі, Аўстрыі, Германіі, ЗША, Нарвегіі, Швецыі і інш. Куратар праекта «BY_NOW», вынікамі якога стала аднаіменная выстава і каталог (2013).

 У ARTVILNIUS Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» бярэ ўдзел з 2009 года. У 2011 годзе з праектам «Яна не можа сказаць НЕБА» атрымала ўзнагароду «Найлепшая замежная галерэя».

Будзем рады бачыць Вас на нашым павільёне 5.27

18 і 19 чэрвеня 11:30 — 20:00
20 чэрвеня 12:00 — 21:00
21 чэрвеня 11:30 — 17:00

Цэнтр «LITEXPO», Vilnius, Laisvespr., 5
www.artvilnius.com


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology