16 чэрвеня — адкрыццё праекта «Anatomia» у Мінску

З 16 чэрвеня па 11 ліпеня 2014 года ў Цэнтры сучасных мастацтваў (Мінск) будзе праходзіць выстава ў рамках праекта «Anatomia».

1«Anatomia» — міжнародны праект у вобласці візуальных мастацтваў, аб’ектам даследавання якога з’яўляюцца праблемы ўспрымання цела (межы цела, самаідэнтыфікацыя, разбурэнне цялесных стэрэатыпаў, эратычнае ўспрыманне цела) і цялеснасць. Першая выстава ў рамках праекта адбылася ў красавіку 2013 года ў горадзе Віцебску на дзвюх вядучых пляцоўках: Арт-цэнтры Марка Шагала і Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва. У ёй прынялі ўдзел 18 мастакоў і фатографаў з Беларусі, Францыі, Чэхіі і Латвіі. Роўна праз год у тых жа залах адбылося адкрыццё другой выставы ў рамках праекта, якая сабрала 19 удзельнікаў з Беларусі, Чэхіі і Польшчы.

Экспазіцыя праекта «Anatomia» ў Мінску аб’яднае працы ранейшых ўдзельнікаў і такім чынам дасць магчымасць асэнсаваць матэрыял, напрацаваны за два гады.

У рамках праекта адбудзецца творчая сустрэча з фатографам Здзенекам Лготакам (Прага, Чэхія) / http://www.lhotak.com/

Аўтар і куратар праекта «Аnatomia» — Дзіна Даніловіч
Узроставае абмежаванне +18.

Спіс удзельнікаў праекта:
Здзенек Лготак / Чэхія
Ігар Саўчанка / Беларусь
Уладзімір Парфянок / Беларусь
Сяргей Кажамякін / Беларусь
Канстанцін Селіханаў / Беларусь
Віктар Сянькоў / Беларусь
Антон Сянькоў / Беларусь
Сяргей Ждановіч / Беларусь
Уладзімір Макаркоў / Беларусь
Аляксей Літвінка / Беларусь
Вольга Хахлова / Беларусь
Таццяна Лісоўская / Беларусь
Алёна Гайдук / Беларусь
Ганна Аксёнава / Беларусь
Радаслаў Берэнт / Польшча
Дзіна Даніловіч / Беларусь

Арганізатары і партнёры:
Цэнтр сучасных мастацтваў, Мінск
Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва
Амбасада Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь
Чэшскі культурны цэнтр у Кіеве
Польскі Інстытут у Мінску
Мастацкі ўніверсітэт у Познані
Фонд Мастацкага ўніверсітэта ў Познані
Цэнтр фатаграфіі Studio67 / http://studio67.by/

Інфармацыйны партнёр:
FILET magazine / http://www.filetmagazine.com/

Адкрыццё: 16 чэрвеня – 18.00

Творчая сустрэча са Здзенекам Лготакам (Прага, Чехія) – 17 чэрвеня – 18.00

Адрас: Цэнтр сучасных мастацтваў, г. Мінск, вул. Някрасава, 3
Час працы: 11.00 – 17.30
Выходныя: субота, нядзеля
Тэл. 262-62-15, 399-09-77


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology