8 ліпеня — дыскусія «Прэмія Гедройца: ці ёсць стратэгія?»

8 ліпеня, 19-00
Кнігарня «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці 37а) 

Медыя-праект «pARTisan» запрашае на дыскусію «Прэмія Гедройца: ці ёсць стратэгія?»

У пачатку чэрвеня адбылося ўручэнне III Літаратурнай Прэміі імя Ежы Гедройца. Прэмія, як вядома, заснаваная для прасоўвання і падтрымкі беларускай літаратуры. Ці атрымалася за гады існавання прэміі павялічыць прысутнасць белліту на кніжным рынку?

gedrojc

Фатаграфія Сяргея Гудзіліна, nn.by

З аднаго боку, з’яўленне прэміі відавочна паўплывала на колькасць новых кніг па-беларуску: актыўна сталі пісацца рэцэнзіі, ладзіцца сустрэчы з аўтарамі. Аднак Лідзія Міхеева, праманіторыўшы прысутнасць кніг-пераможцаў у дзяржаўных крамах, канстатавала фактычную іх адсутнасць і ўвогуле няведанне прадаўцоў пра такую прэмію. Севярын Квяткоўскі, у процівагу, раіць не забывацца на кантэкст, у якім вымушаная існаваць беларуская, асабліва незалежная, літаратура. А менавіта, «дзяржава жыве паралельным людзям светам, таму шукаць кнігі Гедройца ў дзяржаўных кнігарнях і рабіць якія-кольвек высновы проста недарэчна».

Тым не менш, чаму ўсё ж найбуйнейшая літаратурная прэмія прайшла па-за ўвагаю масавых мэдыяў і не атрымала розгаласу? Ці можна назваць прычынаю такой няўвагі толькі тыя ўмовы, у якіх існуе незалежная літаратура? Ці ўсё магчымае робіцца для таго, каб набліжаць кнігі намінантаў прэміі да масавага чытача?

У дыскусіі прымуць удзел:
Павал Анціпаў (сакратар прэміі Ежы Гедройца, празаік)
Севярын Квяткоўскі (літаратар, публіцыст)
Лідзія Міхеева (сацыёлаг, даследчыца сацыяльнай культуры)
Алесь Плотка (паэт, мэнэджэр культурніцкіх праектаў),
Саша Раманава(журналістка, рэдактарка партала kyky.org)
Мадэратарка Таня Арцімовіч

Запрашаем усіх зацікаўленых. Уваход — вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology