24 ліпеня — прэзентацыя новай кнігі Альгерда Бахарэвіча!

24 ліпеня, 19-00
Кнігарня «Галіяфы» (Менск, вул. Валгаградская, 4А)

Шаноўныя сябры, запрашаем на прэзентацыю новай кнігі Альгерда Бахарэвіча!

10487457_10152569144176726_1276340068847753880_nУлетку 2013 года, вярнуўшыся з Гамбургу, аўтар гэтай кнігі пачаў весці штотыднёвую калонку на сайце кампаніі «Будзьма беларусамі!» budzma.by. У выніку амаль за год ім было напісана блізу сарака эсэ, прысвечаных самым розным праявам беларускага жыцця.

Культура і гісторыя, літаратура і кіно, мроі і спадзяванні, асабістае і грамадскае, вечнае і надзённае, Беларусь як частка Еўропы і Еўропа як беларускі сон — вось толькі некаторыя з тэмаў, якія зрабіліся вызначальнымі для  кнігі «Ніякай літасьці Альгерду Б.». Кнігі пра сваё, напісанае тут і цяпер.

Аформіла кнігу мастачка Кацярына ДУБОВІК.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 24 ліпеня ў кнігарні «Галіяфы» (Менск, вул. Валгаградская, 4А)

Мерапрыемства ладзіцца сумесна з грамадска-культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!»


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology