7 жніўня – адкрыццё праекта «Мутуалістычныя стасункі»

7 – 31 жніўня 2014
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», ГА «Экадом» і ўстанова «Агра-эка культура» прадстаўляюць
Выставачны праект па выніках штогадовага мастацкага Эка-пленэра ў рамках ініцыятывы Агра-Культурны Фэст`2014

«Мутуалістычныя стасункі»

Трэцці год запар Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, ГА “Экадом” і ўстанова “Агра-Эка-Культура” ладзяць Агра-Культурны Фэст (спасылка1, спасылка2) і выставу, прысвечаную праблемам экалогіі.

poster_web_mutualistychnyja_stasunki

Сёлета пад навуковай назвай праекта хаваецца зварот мастакоў да самых непрыкметных з’яваў прыроды, паглыбленне ў гарманічны стан ды пошук самога сябе, як часткі агульнай эка-сістэмы. Мутуалізм (па-ангельску Mutual — узаемны) — шырока распаўсюджаная форма ўзаемакарыснага суіснавання. Арганізм, які ўступае ў мутуалістычныя адносіны, атрымлівае пэўныя перавагі. Менавіта ў кантэксце партнёрскіх зносінаў мастакі разглядаюць праблему дэзінфармаванасці чалавека ў пытаннях асяроддзя, экалогіі і наступстваў прывычнага сучаснаму чалавеку ладу жыцця.

Удзельнікамі выставы сталі восем беларускіх мастакоў: Вольга Сазыкіна, Ігар Корзун, Аляксандра Корзун, Анро, Дар’я Заічанка, Валянцін Борзды, Вікторыя Шчарбакова, Bazinato, а таксама Мамука Джапарыдзэ з Грузіі.

Падчас адкрыцця выставы наведвальнікам будзе прапанаваны перфоманс «Драм-н-Пікс, Піксельтранс і Экспрессіанісцкі мінімалізм на субпіксільным узроуні» Максіма Тымінько і гурта «Кароль пчол»: гітара —  Сяргей Пукст, бас-гітара —  Дзьмітры Лось, барабаны —  Максім Тымінько.

Праект завершыцца лекцыямі аб эка-арце ды экалогіі, экскурсіяй па выставе і  Агра-культурным фэстам – 2014, які згуртуе мастакоў, фермераў, эколагаў і гасцей фестываля у цікавай праграме. Сачыце за абвесткамі.

Адкрыццё выставы адбудзецца 7 жніўня а 19-ай гадзіне, уваход вольны

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А)


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology