Беларуская фатаграфія ў Санкт-Пецярбургу

Да 28 верасня ў Дзяржаўным музейна-выставачным цэнтры РОСФОТО (Санкт-Пецярбург, Расея) працуе выстава «Менская школа фатаграфіі. 1960-2000-я».

У экспазіцыю ўвайшлі творы 20 беларускіх фатографаў: Марыі Бонэ, Віктара Бутры, Андрэя Васкрасенскага, Міхаіла Гаруса, Кацярыны Гуртавой, Анатоля Дудкіна, Міхаіла Жылінскага, Віктара Жураўкова, Віктара Каленіка, Сяргея Кажамякіна, Яўгена Казюлі, Андрэя Калеснікава, Даніілы Парнюка, Уладзіміра Парфянка, Ігара Пешахонава, Ігара Саўчанка, Аляксея Труфанава, Аляксандра Угляніцы, Альберта Цехановіча, Уладзіміра Шахлевіча. Куратар выставы Ігар Лебедзеў.

А.Угляніца. Без назвы / 1980-я

А.Угляніца. Без назвы / 1980-я

«Выстава „Менская школа фатаграфіі“ прадстаўляе ключавую з’яву ў гісторыі беларускага фотамастацтва другой паловы XX стагоддзя. У экспазіцыю ўваходзіць больш за 150 твораў з калекцыі Дзяржаўнага музейна-выставачнага цэнтра РОСФОТО.

Працы беларускіх фатографаў паступалі ў музей у розны час і з розных крыніц. Набыццё першай працы датуецца 2002 годам, калі РОСФОТО пачаў фармаваць фонд фатаграфіі. У выніку далейшага папаўнення быў створаны аддзел музейнага збору, прысвечаны фатаграфіі Беларусі. Самае вялікае паступленне ў фонд адбылося ў 2013 годзе, калі калекцыя папоўнілася больш чым 700 працамі, якія прадстаўляюць творчасць 14 фатографаў з Менска. Тым самым у фонд РОСФОТО ўвайшлі фоташэдэўры ключавых для беларускай фатаграфіі аўтараў».

Ігар Лебедзеў, падрабязней ТУТ.

Нагадаем, што ў мінулым годзе ў «Калекцыі пАРТызана» выйшаў альбом «Беларуская фатаграфія 1990-х»,прысвечаны феномену новая хвалі альбо Менская школе фатаграфіі

 


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology