«Re:Песьняры»: жывая прэм’ера 12 верасня!

Жывая прэзентацыя музычнага праекту «Re:Песьняры» пройдзе ў клюбе Re:Public 12 верасьня. З гэтай нагоды да цяперашняй красы і сілы беларускага року далучыцца беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры»!

Задума праекту «Re:Песняры» ў тым, каб паказаць наколькі паўплывала музыка «Песняроў» на новае пакаленне беларускіх музыкантаў. Таму ў ім бяруць удзел прадстаўнікі самых розных стыляў, ад джазу і авангарду да рэп-музыкі і індзі-року. У асноўным гэта гурты, якія пачалі працу ўжо ў новым стагоддзі. Падбор менавіта гэтых выканаўцаў невыпадковы ­– кожны з іх зьяўляецца не толькі вартым увагі і арыгінальным музыкам, але яшчэ і цікавай ды яскравай асобай, прадстаўнікамі культурнай эліты краіны. Яны не толькі музыканты, але разам з тым акторы, мастакі, паэты, педагогі, даследчыкі…

Кожны з іх абраў тую самую песню, якую лічыць найбольш важнай для сябе. Такім чынам, Akute пяюць «Алесю», Pomidor/off – «Скрыпяць мае лапці», Зміцер Вайцюшкевіч – «Вераніку». Поўны трэк ліст праекту можна паглядзець тут.

1

У вялікім канцэрце «Re:Песняры» возьмуць ўдзел гурты Tonqixod, Pomidor/off, Сяргей Пукст, Naka, Зміцер Вайцюшкевіч, Akute, а таксама БДА «Песняры».

Своеасаблівым лэйтматывам праекту стала песня «Думалі», якую выконвае дуэт SP Kava&Angst. Менавіта яна гучыць у прома-роліку аўтарства рэжысэра Арцёма Лобача.«Трэк “Думалі” – гэта  ліст ад прадстаўнікоў сённяшняга пакалення — і Ўладзіміру Мулявіну, і Янку Купалу. Ліст пра час, у якім мы жывем, чым мы жывем і пра тое, якія мы самі. За рытмічную аснову ўзятае зашыфраванае ў купалаўскім вершы асананснае слова “думалі”, што ўтвараецца на стыку словаў у радку «Я буДУ МАЛІцца і сэрцам і думамі». Менавіта ў гэтым і быў пабачаны ключ да пэўнай спробы дыягназу пакаленню: вялікая колькасць магчымасцяў і спосабаў існавання і ў якасці ключа — малітва за будучыню Беларусі», – кажуць аўтары твору.

Праект «Re:Песьняры» прадстаўляюць інтэрнэт-партал Tuzin.fm, фонд «Вяртаньне» і грамадзкая кампанія «Будзьма беларусамі!».

Прома-ролік праекту — https://www.youtube.com/watch?v=XuO8oOShHTo

12 верасня (пятніца). Re:Public (вул.Прытыцкага, 62, ст.м.»Кунцаўшчына»). 18.00 – 22.00

Re:Песняры. Прэм’ера музычнага праекту да 45-годдзя «Песняроў»: Tonqixod, Naka, Pomidor/off, Сяргей Пукст, Зміцер Вайцюшкевіч, Akute. Пры ўдзеле беларускага дзяржаўнага ансамблю «Песняры». Кошт квіткоў: 100 000 (танцпляц, папярэдне), 130 000 (столікі, папярэдне). Даведкі па тэл. 375 (29) 6872093.

Набыць квіткі:

паб-клюб “Графіці” (зав.Калініна, 16) – танцпляц

касы Kvitki.by па ўсёй Беларусі – танцпляц і столікі

касы клюба Re:Public (вул.Прытыцкага, 62) – танцпляц

Продаж он-лайн:

праз сайт Kvitki.by – танцпляц і столікі

праз сайт клюбаRe:Public – танцпляц


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology